Лукашэнка прывёў войскі ў баявую гатоўнасьць, "Беларуськалій" цалкам спыніў працу. Найважнейшае за 18 жніўня
Беларуская мастачка Яна Цярэнцьева працуе ў ЗША пад псэўданімам Rafael Nuri. Пасьля апошніх падзеяў у Беларусі яна зрабіла ляльку Сьвятланы Ціханоўскай, якую называе «сымбалем нашай свабоды».
Украінскія спэцслужбы рыхтавалі маштабную апэрацыю затрыманьня групы баевікоў «ПВК Вагнэра», дзеля чаго выманілі іх у Беларусь, піша «Ўкраінская праўда».
Урад Швэцыі вырашыў замарозіць частку дапамогі Беларусі, якая ідзе на праекты, дзе дзяржаўныя субʼекты займаюць актыўную ролю.
Абяцаюць не караць удзельнікаў забастоўкі. Што яшчэ?
У звароце адвакацкай супольнасьці, пад якім ужо падпісаліся амаль 200 беларускіх адвакатаў, патрабуюць неадкладнага вызваленьня палітвязьняў і прызначэньня новых выбараў.
Некалькі тысяч гарадзенцаў сабраў мітынг на плошчы Леніна 18 жніўня. На ім выступілі Лявон Вольскі і гурт Trubetskoy. Жывую трансьляцыю вяло дзяржаўнае тэлебачаньне «Гродна Плюс».
Былы прэтэндэнт на пасаду прэзыдэнта Беларусі Валер Цапкала лічыць, што Захад павінен прызнаць Святлану Ціханоўскую «легітымным лідэрам».
Дадзеныя з адкрытых крыніц сьведчаць, што на Ту-214ВПУ RA-64523 можа ажыцьцяўляць пералёты дырэктар расейскай спэцслужбы Аляксандр Бортнікаў
Нацыянальны страйкавы камітэт выдзеліць дапамогу тром прадпрыемствам, супрацоўнікі якіх цяпер бастуюць: МТЗ, МЗКЦ і «Гродна Азоту».
На пасяджэньні Рады кіраўнік МЗС Эстоніі Урмас Рэйнсалу выказаў глыбокую заклапочанасьць празьмерным ужываньнем сілы ўладамі Беларусі ў дачыненьні да мірных маніфэстантаў.
Ліст больш як сотні спартоўцаў, трэнэраў і працаўнікоў галіны апублікавала газэта «Прессбол».
Упраўленьне Сьледчага камітэту па Горадзенскай вобласьці пракамэнтавала сьмерць дырэктара Ваўкавыскага музэю Канстанціна Шышмакова. Сёньня яго цела знайшлі на тэрыторыі Мастоўскага раёну.
У Гомлі 18 жніўня праходзяць два мітынгі: за Аляксандра Лукашэнку і мітынг ягоных апанэнтаў. На першы зьвезьлі бюджэтнікаў з усёй вобласьці.
На сэрвісе пошуку людзей на tut.by 14 жніўня ў сьпісе былі 74 чалавекі. 18 жніўня МУС паведаміла, што шукаюць 30 чалавек. Свабода сабрала гісторыі, расказаныя сваякамі зьніклых.
Цяпер за кратамі ў Беларусі застаюцца 44 арыштаваных за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, паведаміла прэс-сакратарка МУС Вольга Чамаданава.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што прысутнічае скаардынаваная зьнешняя пагроза ў дачыненьні да Беларусі. Пра гэта паведамляе БЕЛТА.
Пра гэта заявіла Марыя Калесьнікава, сябра Каардынацыйнай рады пры Сьвятлане Ціханоўскай.
Афіцэр-памежнік в/ч 2141, капітан Аляксандар Васько, запісаў відэазварот, у якім, сярод іншага, сказаў:
У Менску 18 жніўня прайшла прэс-канфэрэнцыя Каардынацыйнай рады для перадачы ўлады. Свабода вяла жывую трансьляцыю.
18 жніўня ў Магілёве машына зьбіла ўдзельніка альтэрнатыўнага мітынгу, які праходзіць ля Магілёўскага гарвыканкаму.
Пра гэта ён заявіў сёньня на нарадзе з чальцамі Савету бясьпекі, перадае карэспандэнт БелТА.
19-гадовага хлопца, якога МУС Беларусі называе трэцім загінулым удзельнікам масавых пратэстаў, завуць Арцём Парукоў, паведамляе Эўрарадыё.
Сёньня прэзыдэнт РФ Уладзімір Пуцін правёў тэлефонныя перамовы з канцлерам Нямеччыны Ангелай Мэркель і прэзыдэнтам Францыі Эманюэлем Макронам.
Родныя і блізкія затрыманых расказваюць, што іх могуць абвінаваціць у арганізацыі масавых беспарадкаў.
Сэйм Літвы ў аўторак на нечарговай сэсіі прыняў рэзалюцыю, якая заклікае не прызнаваць мінулыя прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі і ўвесьці санкцыі для службовых асобаў суседняй краіны.
Свабода паглядзела сайт дзяржаўных закупаў і даведалася, што набывалі сілавікі напярэдадні і пасьля выбараў.
Старшыня Заслаўскага гарвыканкаму Сьвятлана Карташова не падавала ў адстаўку і знаходзіцца на працоўным месцы. Яе сакратарка назвала зьвесткі аб адстаўцы Карташовай «фэйкам і ўкідам».
Сьвятлана Ціханоўская у інтэрвію парталу DELFI павіншавала мужа з народзінамі і сказала, што яе муж, які сядзіць, просіць, каб іншыя тым часам не сядзелі.
Цяпер у кіраўніка школы танцаў Ігара Ярмолава прабіта лёгкае, паламанае рабро, чэрапна-мазгавая траўма і гематомы на ўсім целе. 12 жніўня да яго ў кватэру ўварваліся, цяпер хлопец ляжыць у вайсковым шпіталі.
Міністар замежных спраў Вугоршчыны Пэтэр Сіярта заявіў пра салідарную з Польшчай, Літвой, Латвіяй і Эстоніяй пазыцыю сваёй краіны ў ацэнцы сытуацыі ў Беларусі.
Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель правяла тэлефонную размову з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным, падчас якой абмяркоўвалася сытуацыя ў Беларусі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня.
Сто выкладчыкаў і супрацоўнікаў гімназіі-каледжу мастацтваў імя Ахрэмчыка выказалі салідарнасьць і падтрымку тым, хто знайшоў сілы і мужнасьць не скарыцца пад ціскам цяперашняга рэжыму.
Размова купалаўцаў зь міністрам культуры Юрыем Бондарам скончылася тым, што купалаўцы заявілі, што наступнага тэатральнага сэзону ня будзе, паклалі перад міністрам заявы аб звальненьні.
13 жніўня Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ «Аб узнагароджаньні» за «ўзорнае выкананьне службовых абавязкаў».
У Інстаграме зьявілася фота службовага пасьведчаньня сьледчага і яго рапарт на звальненьне з заклікам да беларусаў.
18 жніўня ў Магілёве і Гомлі пройдуць праўладныя мітынгі
Што адбываецца ў Беларусі 18 жніўня, на дзясяты дзень пратэстаў супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў.
Лідэр Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Зянон Пазьняк, які ад 1996 году знаходзіцца ў палітычнай эміграцыі, зьвярнуўся да беларускага народу зь відэазваротам.
Каардынатара расейскай грамадзкай арганізацыі «Адкрытая Расея» Арцёма Важанкова затрымалі 11 жніўня ў Менску падчас акцый пратэстаў, некалькі дзён ніхто ня ведаў, дзе ён.
Журналіст, вядучы, мэдыяэкспэрт Сяргей Дарафееў зьвярнуўся на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» да Івана Эйсманта і Марата Маркава, кіраўнікоў БТ і АНТ.
Удзельнікі акцыі пратэсту ля цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў у Менску паступова разыходзяцца.
Расейскі журналіст Сяргей Пархоменка ў эфіры «Голасу Амэрыкі» разважае пра «беларускія сцэнары Масквы».
Заяву палітвязьня, паліттэхноляга Віталя Шклярава апублікаваў на сайце «Эха Масквы» яго адвакат Антон Гашынскі.
Прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз пацьвердзіў БелаПАН адстаўку кіраўніка дэпартамэнту Паўночнай Амэрыкі і Заходняй Эўропы Андрэя Бушылы.
Пасьля выбараў 9 жніўня не было ніякіх тэлефонных размоваў паміж канцлеркай Нямеччыны Ангелай Мэркель і Аляксандрам Лукашэнкам. Як паведамляе Reuters, пра гэта заявіў прэсавы сакратар нямецкага ўраду.
Прэмʼер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі 17 жніўня правёў тэлефонную размову з кандыдаткай у прэзыдэнты Беларусі Сьвятланай Ціханоўскай і выказаў падтрымку беларусам.
У Арганізацыі па бясьпецы і супрацоўніцтве ў Эўропе прапануюць візыт у Беларусь для перамоваў з бакамі супрацьстаяньня пасьля прэзыдэнцкіх выбараў, афіцыйныя вынікі якіх не прызнаюць шырока і ў Беларусі, і ў сьвеце.
Сустрэча прадстаўнікоў улады і дэлегатаў ад гараджан доўжылася чатыры гадзіны.
МЗС Латвіі ўручыла амбасадару Беларусі ноту пратэсту ў сувязі з затрыманьнем латвійскіх грамадзян і выказала сваю пазыцыю што да дзеяньняў беларускіх уладаў.
Загрузіць яшчэ