Інфармацыйнае паведамленьне з такім зьместам убачылі абанэнты некаторых беларускіх інтэрнэт-правайдараў.
Сёньня ў Бэрліне адбылася сустрэча міністраў замежных справаў краінаў Эўразьвязу. Кіраўнік МЗС Латвіі Эдгарс Рынкевічс расказаў Радыё Свабода пра вынікі нарады.
У Бабруйску праз тры гадзіны пасьля затрыманьня з гарадзкога ўпраўленьня ўнутраных справаў выпусьцілі Віталя Красьніцкага, аднаго з ініцыятараў стварэньня страйкаму на «Белшыне», звольненага 27 жніўня нібыта за прагул.
Урад Беларусі заблякаваў доступ да большай часткі інтэрнэту ў краіне падчас выбараў пра дапамозе абсталяваньня, вырабленага амэрыканскай кампаніяй, піша агенцтва Bloomberg,
Увечары 28 жніўня невядомымі затрыманы каардынатар штабу Віктара Бабарыкі, сябра Каардынацыйнай рады Віталь Крыўко. Пра гэта Tut.by паведамілі ў штабе.
Дыпляматычныя місіі Злучаных Штатаў, краін Эўрапейскага Зьвязу, Вялікай Брытаніі і Швайцарыі ў Менску выступілі з сумеснай заявай пра гвалт і рэпрэсіі ў Беларусі.
Віталь Рымашэўскі, сустаршыня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі, паведаміў, што трапіў у аварыю, справакаваную калёнай машын пад дзяржаўнымі сьцягамі на Менскай кальцавой дарозе.
28 жніўня ў Менску зноў затрымлівалі ўдзельнікаў акцыяў пратэсту.
Сёньня ў Бэрліне адбылася сустрэча міністраў замежных справаў краінаў Эўразьвязу. Кіраўніца МЗС Швэцыі Ан Ліндэ расказала Радыё Свабода пра вынікі нарады.
Міністры замежных справаў краін Эўразьвязу 28 жніўня дамовіліся ўвесьці санкцыі супраць атачэньня Аляксандра Лукашэнкі, аднак яго самога ў санкцыйным сьпісе пакуль няма.
28 жніўня ў Бабруйску затрымалі дваіх актывістаў: Таісію Кабанчук і Віталя Красьніцкага.
МЗС Беларусі пракамэнтавала заяву Ўкраіны ад 28 жніўня пра «замарожваньне кантактаў з афіцыйным Менскам».
Прэмʼер-міністар Літвы Саўлюс Сквярняліс заявіў, што санкцыі ў адказ, якімі ў пятніцу пагражаў Літве і Польшчы Аляксандр Лукашэнка, у першую чаргу ўдараць па Беларусі.
Аляксандар Лукашэнка заявіў, што NATO перакінула 18 амэрыканскіх самалётаў F-16 з-пад Бэрліну да мяжы зь Беларусьсю. Мы папрасілі вайсковага экспэрта Аляксандра Алесіна патлумачыць, у чым сэнс гэтай перадысьлякацыі авіяцыі NATO
Беларускія праваабаронцы прызналі палітычнымі зьняволенымі яшчэ 9 чалавек.
Барташ Хмялеўскі з польскага парталу «Балтыйскі агляд» лічыць, што ідэю Аляксандра Лукашэнкі аб увядзеньні эканамічных контрасанкцыяў супраць Літвы, празь яе падтрымку беларускіх пратэстаў і апазыцыі, наўрад ці можна разглядаць як сур’ёзную.
Маці Аляксея Шыша Алена перакананая, што на яе сына ціснуць «на загад зьверху».
Карэспандэнтка «Белсату» абвясьціла галадоўку проста падчас працэсу, пазьней яе справу адправілі на дапрацоўку.
ЗША не імкнуцца падпарадкаваць свайму кантролю Беларусь, не ідзецца пра супрацьстаяньне паміж Вашынгтонам і Масквой, заявіў першы намесьнік дзяржаўнага сакратара ЗША Стывэн Біган у Вене ў пятніцу.
Вальтэр Санчэс, генэральны сакратар Глябальнага зьвязу IndustriALL, які аб’ядноўвае больш за 50 млн прамысловых работнікаў у 143 краінах сьвету, зьвярнуўся зь лістом да чальцоў зьвязу.
Міністар замежных справаў Літвы Лінас Лінкявічус заявіў, што пагрозы Аляксандра Лукашэнка пра ўвод у адказ санкцый у дачыненьні да Літвы і Польшчы — гэта спроба любой цаной захаваць сваю пасаду.
У міжнародным аэрапорце «Адэса» групе беларускіх грамадзян, якія напярэдадні вылецелі авіярэйсам зь Менску, адмовілі ў перасячэньні ўкраінскай мяжы, нягледзячы на заявы кіраўніцтва Ўкраіны аб прэфэрэнцыях для беларусаў у наведваньні краіны на час закрыцьця межаў для іншаземцаў.
За мяжой павінны падумаць, у што можа ператварыцца Эўропа, калі ў Беларусі «палыхне», заявіў Аляксандар Лукашэнка, размаўляючы з калектывам ТАА «Савушкін-Ворша».
Эўрапейскі зьвяз чакае ад уладаў Беларусі «неадкладнага і безумоўнага вызваленьня затрыманых журналістаў, а таксама ўсіх мірных дэманстрантаў».
Пра гэта канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель заявіла ў пятніцу на прэсавай канфэрэнцыі ў Бэрліне ў адказ на просьбу ТАСС даць ацэнку заяве прэзыдэнта Расеі аб фармаваньні такой рэзэрвы.
Аляксандар Лукашэнка, адказваючы на пытаньні журналістаў у Оршы, пракамэнтаваў сваё прыняцьце першай прэзыдэнцкай прысягі пад бел-чырвона-белым сцягам, перадае БелТА.
Аляксандар Лукашэнка паабяцаў адказаць на санкцыі іншых краін, паведамляе БелТА.
Рада Беларускай Народнай Рэспублікі разглядае фармаваньне Расеяй рэзэрва сілавікоў, аб чым 27 жніўня заявіў Уладзімір Пуцін, як пагрозу вайсковага ўмяшальніцтва з боку Расеі.
Кіраўнік Беларускага Свабоднага тэатру расказвае пра рэальны рэйтынг Лукашэнкі паводле дасьледаваньня пад эгідай інстытуту Гэлапа і пра той момант, калі міжнародная супольнасьць прапануе Лукашэнку дапамогу, каб ён мог пакінуць краіну.
Улады Беларусі павінны перайсьці ад супрацьстаяньня да дыялёгу, каб урэгуляваць сытуацыю ў краіне, заявіў у пятніцу кіраўнік ураду Альбаніі Эдзі Рама, якая цяпер старшынюе ў АБСЭ.
Пасьля зьбіцьця ў ізалятары на Акрэсьціна 33-гадоваму Алексею Жуку зрабілі некалькі апэрацый на назе, наклалі каля 30 швоў. Паводле лекараў, калі б ён зьвярнуўся па дапамогу на дзень пазьней, яму б ампутавалі нагу.
Паводле Міністэрства ўнутраных справаў, 27 жніўня зафіксавалі 37 месцаў «палітычнай актыўнасьці грамадзянаў», у гэтых акцыях узялі ўдзел каля 5000 чалавек, у тым ліку 1400 каля Чырвонага касьцёла ў Менску.
Прэм’ер-міністар Японіі Сіндза Абэ падаў у адстаўку. Ён пакіне сваю пасаду, як толькі яму будзе знойдзеная замена. Пра гэта ён аб’явіў на прэсавай канфэрэнцыі ў Токіё.
Беларуская асацыяцыя журналістаў патрабуе ад старшыні Сьледчага камітэту Івана Наскевіча завесьці крымінальную справу па факце падзеяў 27 жніўня 2020 году, калі ў Менску затрымалі некалькі дзясяткаў журналістаў.
Аляксандар Лукашэнка на фоне пратэстаў, якія працягваюцца 20 дзён, выехаў у Віцебскую вобласьць і заклікаў займацца эфэктыўнай працай на прыватных і дзяржаўных прадпрыемствах.
18-гадовая Ліза 10 жніўня трапіла ў рукі АМАПу. Яна са сваім хлопцам гулялі ў цэнтры Гомля. Дзяўчыне пашкодзілі шыйныя хрыбеткі, яна цяпер праходзіць лячэньне. 28 жніўня суд прызнаў яе вінаватай ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.
Намесьнік міністра замежных справаў Польшчы падчас размовы з паслом Беларусі ў Польшчы перадаў у адрас афіцыйнага Менску словы «зьдзіўленьня, расчараваньня і заклапочанасьці з нагоды заяваў Аляксандра Лукашэнкі».
Дональд Трамп даў афіцыйную згоду зноў балятавацца ў прэзыдэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі. Пра гэта ён заявіў у чацьвер у сваёй прамове, якая завяршыла чатырохдзённы зьезд Рэспубліканскай партыі.
Міністар замежных спраў Украіны Дзьмітро Кулеба заявіў, што Кіеў спыняе ўсе афіцыйныя кантакты зь беларускім бокам да поўнай стабілізацыі сытуацыі ў Беларусі.
Жыхары Верхнядзьвінску абураныя гэтым фактам, яны просяць сілавікоў на чале з кіраўніком мясцовага РАУС прынесьці прабачэньні Бубалу
Дзьмітры Эмпат (просіць яго называць так, бо яму не падабаецца ўласнае прозьвішча, яно вядомае рэдакцыі. — РС) стварыў хэштэг «ямыбатька» і сетку адпаведных ТГ-каналаў. Ён шчыруе за Лукашэнку ў Tik-tok, Instagram, VK і кажа, што робіць гэта «на покліч сэрца».
Былая кандыдатка ў прэзыдэнты Беларусі Сьвятлана Ціханоўская, якая цяпер знаходзіцца ў Літве, зьвярнулася зь відэазваротам да настаўнікаў Беларусі.
Што адбываецца ў Беларусі на 20-ы дзень пратэстаў супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў.
«Не сумняюся, што большая частка спартоўцаў адмовіцца ад ганебнага мітынгу за Лукашэнку. Магчыма, страцяць працу ці фінансаваньне, але захаваюць сумленьне». Дырэктар гандбольнага клюбу «Віцязь» Аляксандар Апейкін пра маральную рэінкарнацыю беларускага спорту.
Палітоляг Аркадзь Мошэс тлумачыць, калі і чаму Крэмль вырашыў адназначна стаць на бок Лукашэнкі, абвінавачвае Захад у памылковай «палітыцы ўсьмешак» і аналізуе, чым можа скончыцца патэнцыйны кансэнсус паміж Захадам і Расеяй што да беларускай сытуацыі.
Жыхары 107-й выбарчай акругі хочуць адклікаць Генадзя Давыдзьку як дэпутата з Палаты прадстаўнікоў. Яны запусьцілі працэдуру, якая яшчэ ні разу не выкарыстоўвалася ў Беларусі. Свабода наведала сустрэчу Давыдзькі зь дзьвюма сотнямі жыхароў участку, які ён прадстаўляе ў парлямэнце.
«Мой муж ня ўдзельнічаў ні ў якіх групах, мы не хадзілі ні на якія мітынгі»
Украіна прыпыніла кантакты з уладамі Беларусі, заявіў міністар замежных справаў Украіны Дзьмітро Кулеба ў эфіры ўкраінскага тэлеканалу «1+1».
Падчас акцыі на плошчы Незалежнасьці ў Менску затрыманыя 200 чалавек, Пуцін сфармаваў паліцэйскія часткі ў дапамогу Лукашэнку. Найважнейшае за 27 жніўня
Загрузіць яшчэ