Падчас акцыі на плошчы Незалежнасьці ў Менску затрыманыя 200 чалавек, Пуцін сфармаваў паліцэйскія часткі ў дапамогу Лукашэнку. Найважнейшае за 27 жніўня
Расейская служба Радыё Свабода апублікавала інтэрвію з кандыдаткай у прэзыдэнты Беларусі Сьвятланай Ціханоўскай. У Вільні зь ёй гутарыла Ірына Пэтэрс.
Ігар Маслоўскі і старшыня гарадзкой структуры сацыял-дэмакратаў Ганна Канюс зьмешчаныя ў ізалятар часовага ўтрыманьня Ленінскага РАУС
Што азначае заява Пуціна пра фармаваньне сілавой рэзэрвы на выпадак, калі сытуацыя ў Беларусі «выйдзе з-пад кантролю»?
Злучаныя Штаты адновяць санкцыі ў дачыненьні да Ірану 20 верасьня, у поўнач па Грынвічы. Пра гэта заявіў дзяржсакратар ЗША Майк Пампэо.
Міністар замежных справаў РФ Сяргей Лаўроў сёньня праз тэлефон заявіў свайму беларускаму калегу Ўладзімеру Макею аб нязьменнай саюзьніцкай падтрымцы Расеяй народу Беларусі. Пра гэта паведамляе ТАСС.
Былы прэзыдэнт Грузіі, які займае пасаду кіраўніка ўкраінскага Выканаўчага камітэту рэформаў, Міхэіл Саакашвілі абвясьціў аб рашэньні вярнуцца на радзіму. Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.
Каардынацыйная рада апублікавала заяву, у выказала шкадаваньне, што па запыце Лукашэнкі ў Расеі сфарміраваны рэзэрв з супрацоўнікаў праваахоўных органаў для іх выкарыстаньня ў Беларусі.
Заява Пуціна пра гатоўнасьць аказаць Лукашэнку вайсковую дапамогу фактычна абнуляе ўсе пэрспэктывы перамогі абуранага народу над існым рэжымам. Бо перамагчы збройную моц Расеі ў пратэстоўцаў шанцаў няма.
Апроч удзельнікаў акцыі, затрымалі амаль усіх журналістаў, якія асьвятлялі пратэст
Увечары 27 жніўня на менскай плошчы Свабоды масава затрымалі журналістаў, сярод іх фатограф Радыё Свабода Ўладзімер Грыдзін.
Матэвуш Маравецкі заявіў, што ўрад Польшчы заклікае Расейскую Фэдэрацыю адмовіцца ад сваіх плянаў па ўмяшаньні ў Беларусі.
Міністэрства замежных справаў Беларусі выклікала Часовага паверанага ў справах Польшчы ў Беларусі Марціна Вайцяхоўскага.
Паводле апытаньня Лявада-цэнтру, расейцы хутчэй адмоўна ацэньваюць беларускія пратэсты — адзначае палітычны аглядальнік Свабоды Юры Дракахруст.
Тэатральная акторка і лідэрка рок-гурту Naka Анастасія Шпакоўская пакінула Беларусь разам зь дзецьмі.
Сёньня раніцай была зробленая спроба несакцыянаванага пранікненьня на тэрыторыю амбасады Лібіі ў Беларусі. «Прычынай інцыдэнту зьяўляюцца ўнутраныя супярэчнасьці паміж лібійскімі дыпляматамі» — заявіў прэсавы сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз
Пасьля разгону акцыі пратэсту супраць несумленных выбараў і гвалту, якая праходзіла 26 жніўня ля Чырвонага касьцёла ў Менску, людзі зноў выйшлі на пратэст.
Новы старшыня Горадзенскага аблвыканкаму і былы міністар аховы здароўя Ўладзімер Каранік 26 жніўня прыяжджаў на найбуйнейшнае хімічнае прадпрыемства «Гродна Азот», каб пагаварыць з калектывам. Журналістаў на сустрэчу не пусьцілі, але ў Свабоды аказаўся аўдыёзапіс сустрэчы.
Лукашэнка сёньня заявіў, што Польшча мае тэрытарыяльныя прэтэнзіі на Горадзенскую вобласьць.
Вольга Цесакова лічыць немагчымым выконваць дэпутацкія абавязкі ў сытуацыі, якая склалася ў краіне.
Эўразьвяз гатовы падключыць Каардынацыйную раду беларускай апазыцыі да асваеньня часткі грошай з € 53 млн фінансавай дапамогі гэтай краіне з боку інстытутаў ЭЗ, паведамляе ТАСС.
Галоўная навіна, якую агучыў прэзыдэнт Расеі ў сёньняшнім інтэрвію тэлеканалу «Россия-24», — стварэньне рэзэрвы з супрацоўнікаў праваахоўных органаў для дапамогі Аляксандру Лукашэнку на выпадак, калі «сытуацыя ў Беларусі выйдзе з-пад кантролю».
Акторы Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Максіма Горкага падтрымалі сваіх калегаў з Купалаўскага тэатру і апублікавалі адкрыты ліст.
У гісторыі незалежнай Беларусі не было прэцэдэнтаў адкліканьня дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. Але цяпер неабыякавыя выбарнікі ініцыююць адкліканьне дэпутатаў, якіх абвінавачваюць у бязьдзеяньні.
У нас абсалютна дастаткова рэзэрваў, каб на прымальным узроўні стрымаць прымальны для нас курс, — заявіў Аляксандар Лукашэнка.
Намесьнік міністра спорту Аляксандар Баравуля сустрэўся зь лёгкаатлетамі. Многія зь іх падпісалі адкрыты ліст да кіраўніцтва краіны з патрабаваньнем правесьці сумленныя выбары і спыніць гвалт.
Напярэдадні АМАП заблякаваў ўваходы і выхады ў касьцёл, разганяючы мірны пратэст на плошчы.
Афіцыйная прычына — прагулы
На якую вайсковую сілу можа абаперціся цяперашні кіраўнік дзяржавы, супраць якога пратэстуюць сотні тысяч людзей пасьля фальсыфікацыі вынікаў выбараў? Разважае чэскі вайсковы аналітык і публіцыст Лукаш Вісінгр.
Аляксандар Лукашэнка заявіў, што гатовы весьці дыялёг, у тым ліку пра абнаўленьне Канстытуцыі. Але ў першую чаргу з працоўнымі і студэнцкімі калектывамі, паведамляе яго прэсавая служба.
Мы не крыважэрныя, мы не збіраемся нікога душыць, ганяць па вуліцах, калі нас да гэтага не змушаюць, сказаў Лукашэнка на нарадзе ў Менску.
Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў «давесьці» да студэнтаў інфармацыю аб наступствах іх удзелу ў несанкцыянаваных акцыях пратэсту, папярэдзіў, што адтэрміноўкі ад службы ў войску могуць скасаваць.
У сёньняшнім выступленьні ў расейскай тэлевізіі на тэмы актуальных падзеяў прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін выказаўся пра сытуацыю ў Беларусі і «расейскія сілы».
Дырэктар Латвійскага агенцтва інвэстыцыяў і разьвіцьця (ЛАІР) Каспар Рожкалнс прапанаваў беларускім кампаніям цалкам або часткова перамясьціць сваю дзейнасьць у Латвію.
Унівэрсытэт імя Масарыка адкрывае стыпэндыяльную праграму для студэнтаў і дасьледнікаў зь Беларусі, якія зазнаюць перасьлед, паведамляюць чэскія СМІ.
Прэм’ер-міністар Польшчы Матэуш Маравецкі заклікае беларускія ўлады вызваліць арыштаваных актывістаў апазыцыі і пачаць перамовы аб спыненьні палітычнага крызісу ў краіне.
Міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей запрасіў 27 жніўня на сустрэчу амбасадараў краін Эўразьвязу, ЗША і Вялікабрытаніі.
Выканаўца абавязкаў міністра здароўя Дзьмітры Піневіч прыехаў у РНПЦ «Кардыялёгія», каб заявіць калектыву пра звальненьне кіраўніка ўстановы Аляксандра Мрочака і прадставіць ягонага наступніка.
Прэмʼер Плошчы прыняў рашэньне аднавіць нармальную працу консульстваў і выдачу візаў.
Грузавік з 20 тонамі дапамогі для беларускіх пратэстоўцаў 12 гадзінаў чакае, каб уехаць у Беларусь, паведаміў кіраўнік офісу польскага прэм’ера Міхал Дворчык. Грузавік перасек польскую мяжу ў сераду ўвечары і ўсё яшчэ не атрымаў дазволу на ўезд у Беларусь.
У дачыненьні да Беларусі пачалася дыпляматычная бойня на самым высокім узроўні, — гэтак Аляксандар Лукашэнка заявіў сёньня на нарадзе ў Менску.
Аляксандар Лукашэнка адрэагаваў на праблему зьніжэньня падатковых паступленьняў у бюджэт з боку буйных прамысловых прадпрыемстваў, інфармуе Агенцтва фінансавых навінаў.
Дырэктара РНПЦ Мрочака вінавацяць у тым, што ён ня змог утрымаць калектыў і не забараніў выказваць людзям грамадзянскую пазыцыю наконт сытуацыі ў краіне.
Адвакат Вольгі Кавалькова Яўген Маслаў паведаміў, што выйшаў з турмы на Акрэсьціна, дзе знаходзіцца Вольга. Яму не дазволілі сустрэцца з падабароннай, спаслаўшыся на складаную эпідэміялягічную сытууацыю.
«Разглядаю гэта як чарговы акт псыхалягічнага ціску», — заявіў Латушка.
Кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей сабраў кіраўнікоў амбасадаў замежных дзяржаў для абмеркаваньня ўнутранай сытуацыі і зьнешнепалітычнай рэакцыі на яе.
Пакуль улады робяць гучныя заявы аб тым, што менскія сьвятыні трэба абараніць ад масавых беспарадкаў, рэальную павагу да сьвятыняў і прынцыпаў маралі дэманструюць толькі пратэстоўцы.
На кожным трэцім выбарчым участку ў Беларусі выяўленыя фальсыфікацыі, агучаныя ЦВК зьвесткі значна разыходзяцца з афіцыйнымі зьвесткамі ўчастковых пратаколаў, на ўчастках зафіксавана больш за 6700 парушэньняў, сьцьвярджаюць аўтары дасьледаваньня, падрыхтаванага онлайн-плятформай «Голас».
Што адбываецца ў Беларусі на 18-ы дзень пратэстаў супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў.
Загрузіць яшчэ