Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Больш за сотню спартоўцаў патрабуюць новых выбараў. У выпадку пагрозаў — адмовяцца выступаць за зборную


Стадыён у Менску. Ілюстрацыйнае фота
Стадыён у Менску. Ілюстрацыйнае фота

Ліст больш як сотні спартоўцаў, трэнэраў і працаўнікоў галіны апублікавала газэта «Прессбол». У ім прыводзяцца ўсе імёны падпісантаў.

Аўтары звароту патрабуюць паўторных выбараў прэзыдэнта ў адпаведнасьці з усімі міжнароднымі стандартамі, а таксама адстаўкі дзейнага складу ЦВК з прыцягненьнем да прадугледжанай заканадаўствам адказнасьці.

Сярод патрабаваньняў: вызваліць і рэабілітаваць усіх палітычных зьняволеных, выявіць і пакараць вінаватых у зьбіцьці і катаваньнях.

У выпадку ціску, пагроз звальненьнем або парушэньня правоў прадстаўнікоў спорту, якія падпісаліся пад лістом, усе спартоўцы будуць дзейнічаць салідарна, аж да магчымай адмовы ад выступу за нацыянальную зборную краіны або адмовы ад арганізацыі міжнародных і нацыянальных спартыўных мерапрыемстваў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG