Аляксандар Лукашэнка даручыў кіраўніку перадвыбарнага штаба Натальлі Качанавай і кіраўніка справамі прэзыдэнта Віктару Шэйману гарантаваць бясьпеку працы выбаркамаў.
У бліжэйшы чацьвер, 6 жніўня, штаб кандыдаткі ў прэзыдэнты Сьвятланы Ціханоўскай правядзе чарговы выбарчы мітынг.
Мітынг Сьвятланы Ціханоўскай ў Ваўкавыску 1 жніўня сабраў больш за 3 тысячы чалавек.
У Кіеве акцыя салідарнасьці зь Беларусьсю пачалася з ушанаваньня памяці Міхася Жызьнеўскага, які загінуў на пачатку 2014 года ў часе масавых акцыяў пратэсту.
Супрацоўнікі консульскага аддзела пасольства Расеі сустрэліся з затрыманымі ў Беларусі расійскімі грамадзянамі, паведаміла дыпмісія ў Twitter.
У Мазыры прайшоў пікет у падтрымку Святланы Ціханоўскай. Паводле падлікаў назіральніка Уладзіміра Целяпуна, на пікеце прысутнічалі ад 600 да 1000 чалавек.
У пятніцу 31 ліпеня міліцыя затрымала трактарыста Яўгена Васількова, аўтара Youtube-канала «Хойнікі для жыцьця». Ён вядомы сваім эмацыйным выказваньнем пра выбары і ўдзел у іх настаўнікаў, відэа сабрала больш за 93 тысячы праглядаў.
Міністэрства здароўя Беларусі апублікавала 31 ліпеня ў сваім Telegram-канале новую афіцыйную статыстыку пашырэньня COVID-19.
Кандадатка ў прэзыдэнты Сьвятлана Ціханоўская разам са сваімі паплечніцамі праводзіць агітацыйны мітынг у Горадні.
Сьвятлана Ціханоўская і Марына Адамовіч напісалі ў фэйбсуку, як адрэагавалі на новыя крымінальныя справы і інфармацыю дзяржаўных СМІ пра змову палітыкаў з затрыманымі расейскімі баевікамі.
Гамельчукоў запрашаюць на выбарчыя ўчасткі, каб прыняць удзел у «рухомых гульнях», канцэртах, віктарынах, кансультацыях спэцыялістаў, наведаць буфэт.
Затрыманыя ў Беларусі 33 грамадзяніна Расеі не зьбіраліся ляцець у Стамбул, нягледзячы на тое, што мелі квіткі на самалёт. Пра гэта паведаміў 31 ліпеня ў эфіры тэлеканала АНТ кіраўнік сьледчай групы Аляксандар Агафонаў.
Ян Максімюк гутарыць пра беларускія выбары з Паўлам Фішэрам, незалежным чэскім сэнатарам, старшынём камітэту замежных спраў, абароны і бясьпекі ў верхняй палаце парлямэнту Чэскай Рэспублікі.
31 ліпеня Менскі райвыканкам унёс зьмены ў склад дзьвюх участковых камісій у аграгарадку Лясны Менскага раёну.
Дырэктар Горадзенскага ЦСК «Нёман» напісаў адкрыты ліст прафсаюзам, які даслаў старшыні Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі і ў СМІ.
Затрыманага 29 ліпеня ў Гомлі паліттэхноляга Віталя Шклярава ўзялі пад варту на два месяцы. Абвінавачаньне яму яшчэ не прадʼявілі — на гэта ў сьледзтва ёсьць дзесяць дзён.
Якім быў унутраны мэханізм першага і другога ўкраінскіх Майданаў, што абумоўлівала паводзіны сілавых структураў падчас іх, ці былі пляны ў лідэраў рэвалюцыяў?
Хадайніцтвы з асабістай парукай за Віктара Бабарыку, каб яго выпусьцілі з-пад варты, падпісалі больш за 30 чалавек, нягледзячы на затрыманьні тых, хто хацеў гэта зрабіць.
Амбасада Беларусі надвячоркам 31 ліпеня апублікавала тлумачэньне Расеі пра ўзмацненьне кантролю на расейска-беларускай мяжы, але празь нейкі час выдаліла яго.
31 ліпеня для адбыцьця раней вынесеных адміністрацыйных арыштаў затрымліваюць актывістаў у Оршы, Наваполацку і іншых гарадах краіны.
Свабода разьбіралася, хто ачольвае ўчастковыя выбарчыя камісіі і чаму ў іх складзе пераважна прадстаўнікі аднаго працоўнага калектыву.
Генэральная пракуратура Ўкраіны рыхтуе запыт да Беларусі аб экстрадыцыі 28-мі затрыманых пад Менскам «баевікоў, якія падазраюцца ў датычнасьці да тэрарыстычнай арганізацыі».
Актывіст «Эўрапейскай Беларусі» знаходзіцца ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў у завулку Акрэсьціна, паведамілі ў тэлеграм-канале кампаніі.
Увечары 31 ліпеня Сьвятлана Ціханоўская праводзіць перадвыбарчы мітынг у Лідзе.
На трасе Гомель — Бранск, па якой праходзіць вялікі транспартны паток, па-ранейшаму няма чэргаў.
На пікеце Сьвятланы Ціханоўскай у Слуцку за раздачу ўлётак ініцыятывы «Честные люди» затрымалі валянтэраў «Страны для жизни» Андрэя Шылавіча, Сяргея Анасейку і Ўладзімера Якубовіча.
МЗС Беларусі накіравала ноту расейскаму боку з просьбай растлумачыць сытуацыю на беларуска-расейскай мяжы.
Расейскі апазыцыйны палітык Уладзімір Мілоў не выключае драматычнага разьвіцьця падзей у Беларусі і называе Сьвятлану Ціханоўскую, Марыю Калесьнікаву і Вераніку Цапкалу «будучыняй Беларусі».
Пасьля мітынгу Сьвятланы Ціханоўскай у Маладэчне затрымалі здымачную групу «Белсату». Апэратару зламалі камэру.
Што такое экстрадыцыя і на якіх умовах могуць перадаць ва Ўкраіну затрыманых у Беларусі «вагнэраўцаў».
Каманда Святланы Ціханоўскай праводзіць пікеты ў правінцыі. Свабода паслухала людзей на мітынгу ў Ветцы.
Намесьнік памочніка дзяржсакратара ЗША ў справах Эўропы і Эўразіі Джордж Кент даў эксклюзіўнае інтэрвію Радыё Свабода па шырокім спэктры амэрыканска-беларускіх дачыненьняў і прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі ў Беларусі.
Польшча выказала падтрымку «незалежнасьці Беларусі і яе разьвіцьця, умовай якіх зьяўляецца сапраўдны дыялёг улады і грамадзтва».
Кітай запусьціў уласную глябальную навігацыйную сыстэму трэцяга пакаленьня Beidou-3. Пра гэта на цырымоніі з нагоды ўводу сыстэмы ў эксплуатацыю заявіў кіраўнік КНР Сі Цьзіньпін.
Паводле праваабаронцаў, затрыманьняў на мітынгу не было. МУС піша, што «парушэньняў заканадаўства не дапушчана».
63 тысячы ўдзельнікаў учорашняга мітынгу ў падтрымку Ціханоўскай налічылі назіральнікі. Як адбываюцца падлікі і колькі людзей зьбіралі ранейшыя акцыі.
«Пад ветрам задрыжала іржавая дзяржава, ёй дыхае ў сьпіну сапраўдная краіна».
Прэзыдэнт Расеі правёў у рэжыме відэаканфэрэнцыі апэратыўную нараду з пастаяннымі чальцамі Савету Бясьпекі Расейскай Фэдэрацыі, паведамляе сайт Крамля.
Amnesty International апублікавала заяву з нагоды новых абвінавачаньняў супраць мужа кандыдаткі ў прэзыдэнты Беларусі Сьвятланы Ціханоўскай блогера Сяргея Ціханоўскага.
Аўтамабілісты, якія называюць сябе «Кіроўцы 97%», хацелі праехаць па Горадні ўвечары 30 ліпеня. Аднак іх разагналі да пачатку, а некаторых затрымалі.
Улады Ганконгу ў пятніцу абвясьцілі пра перанос прызначаных на верасень выбараў у заканадаўчы сход.
На мітынг, нягледзячы на дождж і працоўны час, сабраліся сотні жыхароў 37-тысячнага гораду.
Прычына — «кепскі стан сцэны», бо «самае галоўнае — бясьпека людзей». Яшчэ вясной стан сцэны не замінаў ладзіць на ёй канцэрт.
Дзяржаўныя прадпрыемствы і прыватныя кампаніі, якія займаюцца разьмяшчэньнем вонкавай рэклямы, адмовілі Сьвятлане Ціханоўскай у разьмяшчэньні агітацыйных білбордаў.
Прэс-сакратар прэзыдэнта РФ Дзьмітрый Пяскоў заявіў, што да гэтага часу не была прадстаўлена інфармацыя, якая абгрунтоўвае затрыманьне расейскіх грамадзян.
Беларусь мусіла б выйсьці з Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бясьпецы, «бо Расея як сябра гэтай арганізацыі груба парушае бясьпеку і сувэрэнітэт Беларусі».
Раней Служба бясьпекі і Офіс прэзыдэнта Ўкраіны заяўлялі, што зьбіраюцца дамагацца экстрадыцыі зь Беларусі баевікоў, якія ваявалі на Данбасе.
Абгрунтаваных і дастатковых доказаў віны затрыманых у Менску грамадзян Расеі няма, заявіла ўпаўнаважаная ў правах чалавека ў РФ.
На думку маці затрыманага, Юрыя Навіцкага могуць падазраваць у нанясеньні надпісу на кіёск «Табакерка».
Адной з ключавых фігураў штабу кандыдаткі ў прэзыдэнты Ганны Канапацкай зьяўляецца Ігар Лялькоў з партыі БНФ.
Загрузіць яшчэ