Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АБСЭ прапануе візыт у Беларусь для перамоваў з удзельнікамі супрацьстаяньня


Марш свабоды ў Менску
Марш свабоды ў Менску

У Арганізацыі па бясьпецы і супрацоўніцтве ў Эўропе прапануюць візыт у Беларусь для перамоваў з бакамі супрацьстаяньня пасьля прэзыдэнцкіх выбараў, афіцыйныя вынікі якіх не прызнаюць шырока і ў Беларусі, і ў сьвеце.

«Афіцыйную прапанову аб візыце дзейнага старшыні АБСЭ, прэм’ер-міністра, міністра замежных спраў і па справах Эўропы Эдзі Рамы і будучага старшыні АБСЭ, міністра замежных спраў Швэцыі Ан Ліндэ накіравалі ўраду Беларусі для сустрэчы з урадам і прадстаўнікамі апазыцыі», — паведамілі ў прэс-службе АБСЭ.

«Мы паўтараем нашу занепакоенасьць правядзеньнем прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня, за якімі не магло назіраць Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЭ, непрапарцыйным ужываньнем сілы ў дачыненьні да мірных дэманстрантаў, масавымі затрыманьнямі і паведамленьнямі аб катаваньнях і злоўжываньнях сілавых структур. Для таго каб знайсьці дарогу наперад, неабходны адкрыты і канструктыўны дыялёг у Беларусі. АБСЭ гатовая падтрымаць яго і прыцягнуць да размовы ўсе бакі», — гаворыцца ў заяве ад імя цяперашняга старшынства Альбаніі ў АБСЭ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG