Акцыя студэнтаў з затрыманьнямі, Калесьнікава гатовая стаць лідэрам партыі, Балтыя спыняе куплю электраэнэргіі зь Беларусі. Найважнейшае за 1 верасьня
Намесьнік дзяржсакратара ЗША Стывэн Бігэн заклікаў вызваліць несправядліва затрыманых і спыніць гвалт, абмеркаваў ролю Расеі і ЗША ў вырашэньні супрацьстаяньня і выказаў захапленьне мужнасьцю беларусаў.
Навошта патрэбная новая партыя «Разам», да стварэньня якой заклікалі Віктар Бабарыка і Марыя Калесьнікава? Ці можа Каардынацыйная рада адыгрываць ролю лідэра? Партыя «Разам» ствараецца, каб кіраваць цяперашнімі пратэстамі, ці на будучыню?
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка ў інтэрвію карэспандэнту расейскага тэлеканалу RT Канстанціну Прыдыбайлу падзякаваў расейскім журналістам за падтрымку ў арганізацыі працы беларускага дзяржаўнага тэлебачаньня — пасьля масавага сыходу і страйку супрацоўнікаў.
Некалькі тысяч студэнтаў з розных ВНУ Менску выйшлі на забастоўку 1 верасьня.
У пастанове на ператрус у доме Ліліі Ўласавай пазначана, што сьледчыя дзеяньні праводзяцца ў рамках расьсьледаваньня падатковых парушэньняў, дапушчаных фірмамі «Мерлинтур» і «ПолетКонсалт». Яе сын — іх заснавальнік.
Кіраўнік МЗС Нідэрляндаў Стэф Блок правёў перамовы са Сьвятланай Ціханоўскай.
Супраць сямі грамадзян Беларусі, якія падазраюцца ў фальсыфікацыі выбараў 9 жніўня і гвалце супраць мірных дэманстрантаў, могуць быць уведзеныя санкцыі. Пра гэта паведаміў агенцтву Reuters высокапастаўлены супрацоўнік дзярждэпартамэнту ЗША.
Міністар адзначыў, што рашэньне ўрадаў Латвіі, Літвы і Эстоніі, «несумненна, стане дадатковым фактарам для Беларусі, каб паскорыць стварэньне вытворчасьцяў, арыентаваных на спажываньне залішняй электраэнэргіі».
Свой адказ на гэтае пытаньне дае ў артыкуле «Чаму Беларусь важная» Ёрг Форбрыг, дырэктар па Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе нямецкага фонду Маршала. Ён піша пра наступствы, якія нясьмеласьць Захаду будзе мець ня толькі для беларусаў, якія хочуць пераменаў, але і для бясьпекі ўсяго рэгіёну.
Выбарнікі пачалі зьбіраць подпісы пад сваімі патрабаваньнямі, сярод якіх — ініцыяваць стварэньне парлямэнцкай камісіі для расьсьледаваньня злачынстваў, учыненых сілавікамі з 9 па 13 жніўня ў Менску супраць грамадзян.
1 верасьня Ленінскі суд Магілёва асудзіў журналіста інтэрнэт-выданьня «Магілёўскі рэгіён 6tv.by» Аляксандра Сабалеўскага на 8 сутак адміністрацыйнага арышту. На знак пратэсту супраць незаконнага зьняволеньня журналіст абвясьціў галадоўку.
У Горадні супрацоўніцу «Гроднапрамбуду» Юлію Сьліўко выклікалі на допыт у СК. Да яе дому прыходзілі невядомыя.
Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа зьвярнуўся да Рады па правах чалавека (РПЧ) ААН з заклікам у тэрміновым парадку абмеркаваць сытуацыю ў Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў пасланьні літоўскага лідэра да генэральнага сакратара ААН Антоніу Гутэрыша.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка, зьвяртаючыся па дапамогу да Расеі, хутчэй за ўсё, адмаўляецца ад улады ў Менску, хоць сам гэтага не ўсьведамляе. Такое меркаваньне выказаў былы памочнік прэзыдэнта ЗША па нацыянальнай бясьпецы Джон Болтан.
У нядзелю 30 жніўня Згуртаваньне беларусаў Канады зладзіла шэсьце салідарнасьці з народам Беларусі. З адміністрацыяй Таронта дамовіліся, каб падсьвяціць сымбалічныя літары TORONTO бел-чырвона-белымі колерамі.
І гэта ня толькі Сьвятлана Ціханоўская.
Падчас Жаночага гранд-маршу многія зьвярнулі ўвагу на высокую маладую жанчыну ў белай сукенцы з кветкай у руцэ, якая доўга стаяла ля аўтазака, куды завялі яе сябра, які таксама трымаў у руках кветку.
Футбалісты менскага клюбу «Крумкачы» 1 верасьня выйшлі на матч супраць «Дынама» ў цішотках з надпісам «Мы супраць гвалту».
Адпусьцілі амаль усіх затрыманых на сёньняшнім маршы студэнтаў у раёне плошчы Перамогі ў Менску, піша «Белсат».
Стварэньне партыі не закране працу Каардынацыйнай рады — адзінай пляцоўкі дыялёгу ўсіх палітычных і грамадзкіх сілаў краіны, гаворыцца ў дадатковым тлумачэньні ініцыятараў.
Ідэя з абвяшчэньнем «партыі Бабарыкі» нагадала мне жарт, які я калісьці сам прыдумаў.
Вадзім Белявец, выкладчык гістарычнага факультэта БДУ, быў затрыманы на плошчы Незалежнасьці падчас студэнцкай акцыі.
Яшчэ трох сябраў Каардынацыйнай рады — Івана Краўцова, Паўла Данэйку і Юрыя Губарэвіча — выклікалі ў Сьледчы камітэт на заўтра, 2 верасьня, у статусе сьведак.
Прэзыдыюм Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) патрабуе спыніць палітычны перасьлед старшыні Берасьцейскай абласной арганізацыі БСДП Ігара Маслоўскага, які знаходзіцца ў гарадзкім ізалятары часовага ўтрыманьня.
У інтэрвію газэце «Коммерсант» Марыя Калесьнікава прызнала, што праз адсутнасьць зьняволенага Віктара Бабарыкі, па сутнасьці, становіцца лідэрам стваранай партыі.
Ва ўмовах масавага пратэставага руху стварэньне палітычнай партыі ёсьць ня толькі пераключэньнем парадку дня і ўвагі, але і штучнай рутынізацыяй грамадзкага ўздыму, зазямленьнем палітычнага натхненьня шырокіх масаў, якія «штурмуюць неба».
БПЦ і Ўпаўнаважаны ў справах рэлігій не камэнтуюць забароны на ўезд мітрапаліту Кандрусевічу Мітрапаліта Менска-Магілёўскага, арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча
У Беларусі мясцовыя ўлады выдаляюць з сайтаў інфармацыю пра выбары. Большасьць раённых адміністрацый ужо выдалілі са сваіх сайтаў спэцыяльныя разьдзелы пра вынікі прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году.
Канстытуцыйная рэформа ў Беларусі не зяўляецца першараднай задачай апазыцыі, гэта спроба Лукашэнкі адтэрмінаваць свой сыход, заявіла Сьвятлана Ціханоўская ў сваім звароце, распаўсюджаным у аўторак.
У сацыяльных сетках зьявіліся фота пікета ля будынкаў менскай ЦЭЦ-4.
Старшыня старшыня Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі, мітрапаліт Менска-Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч выступіў са зваротам да вернікаў у сувязі з нядопускам яго памежнікамі на тэрыторыю Беларусі, пра то стала вядома ўчора.
«Яны самі вінаватыя, што нас цяпер не стрымаць», «Беларускі сьмелыя, салідарныя, крэатыўныя», «Я ніколі не крычала так гучна „Жыве Беларусь!“». Сабралі ўражаньні ўдзельніц жаночага гранд-маршу салідарнасьці ў Менску, на які 29 жніўня выйшла некалькі тысяч жанчын.
Апазыцыйны палітык, праваабаронца Валер Шчукін цягам двух тыдняў знаходзіцца на лячэньні ў вайсковым шпіталі ў Менску. У шпіталь яго даставіла хуткая дапамога пасьля рэзкага пагаршэньня здароўя. Дагэтуль, паводле Валера Шчукіна, стан ягонага здароўя цяжкі.
Беларусь будзе прымаць эканамічныя рашэнні ў адказ на санкцыі з боку краін Балтыі, заявіў Аляксандр Лукашэнка ў Баранавічах.
У Беларусі касьцёлы працавалі і будуць працаваць. Пра гэта заявіў сёньня перад журналістамі ў Баранавічах заявіў кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка, перадае ўрадавае агенцтва БелТА.
Грамадзянская супольнасьць Беларусі павінна падключыцца над рэформай Канстытуцыі, заявіў у аўторак кіраўнік Міністэрства замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў, інфармуе Інтэрфакс.
Былая кандыдатка на прэзыдэнта Беларусі Сьвятлана Ціханоўская ў эксклюзіўным інтэрвію Свабодзе — пра легітымнае прэзыдэнцтва, жаночую рэвалюцыю, выбар, які стаіць перад сілавікамі, ролю Захаду і Расеі, гонар за мірных пратэстоўцаў і тое, што адбылося ў кабінэце Ярмошынай.
Студэнты МДЛУ каля ўваходу ва ўнівэрсытэт прапанавалі міністру замежных справаў Уладзімеру Макею падпісаць пэтыцыю за свабодныя выбары, але ён адмовіўся, паведамляе «Наша ніва».
Многія маладыя беларусы, якія зьбіралі подпісы за Святлану Ціханоўскую ў часе перадвыбарнай кампаніі, удзельнічалі ў мірных мітынгах, а потым даведаліся, што на іх за гэта завялі крымінальныя справы, вымушаныя былі пакінуць краіну.
Міністэрствы, якія адказваюць за энэргетыку краін Балтыі, дасягнулі згоды аб спыненьні куплі электраэнэргіі ў Беларусі пасьля запуску Беларускай АЭС, паведаміла ў аўторак міністэрства эканомікі Эстоніі. Пра гэта інфармуе Інтэрфакс.
Ён заявіў, што захапляецца сілай людзей, якія выходзяць на вуліцы выказацца за «будучыню ў міры і свабодзе».
Кіраўнік каталіцкага касьцёлу ў Беларусі, мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч вымушана вярнуўся ў Польшчу 31 жніўня, таму што беларускія памежнікі не ўпусьцілі яго на радзіму без тлумачэньня прычын.
Блогерку Алену Янушкоўскую (удзельніцу праекту «Страна для жизни») забралі 31 жніўня з дома яе дачкі Юліі Ўласенкі, якая жыве ў вёсцы Пестуніца Віцебскага раёну.
Ён кажа аб стварэньні «партыі альбо руху» з наступнымі задачамі: – Правесьці канстытуцыйную рэформу – Працаваць над паляпшэньнем эканомікі – Даваць людзям магчымасьць праяўляць грамадзянскую ініцыятыву
Рэдакцыя «Нашай Нівы» атрымала ліст ад міністра інфармацыі Беларусі Ігара Луцкага, у якім тлумачыцца, чаму быў заблякаваны сайт выданьня.
Іх асудзілі за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве
Увечары 31 жніўня ў Менску жанчыны зноў выйшлі ў «ланцуг салідарнасьці» да Чырвонага касьцёла. Да іх прыйшлі супрацоўнікі АМАПу. Каталікі пасьля імшы зрабілі крыжовы шлях вакол Чырвонага касьцёла. Яны маліліся за мітрапаліта Кандрусевіча, якому сёньня не дазволілі ўехаць у Беларусь.
Загрузіць яшчэ