Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі зьбіраюцца скасаваць падатковыя льготы для дывідэндаў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Улады Беларусі прапрацоўваюць магчымасьць павялічыць падатковую нагрузку ў краіне. Сярод іншага, плянуюць скасаваць падатковыя льготы для дывідэндаў.

Як паведаміў міністар фінансаў Беларусі Юры Селіверстаў, «падаткі ў абсалютным выражэньні будуць прырастаць» — як з прычыны індэксацыі рублёвых ставак, гэтак і таму, што прапановы ўладаў «цягнуць павелічэньне падатковай нагрузкі».

Сярод іншага, у Беларусі плянуюць скасаваць падатковыя льготы для дывідэндаў. Размова ідзе аб паніжаных стаўках падаткаабкладаньня, якія прымяняюцца, калі дывідэнды не разьмяркоўваюцца некалькі гадоў.

Паводле Селіверстава, ільгота не дала чаканага эфэкту.

«Гэта было зроблена для таго, каб людзі спрабавалі інвэставаць у сваё разьвіцьцё. Гэта не дало вялікага эфэкту. Большасьць гэтых сродкаў яны проста разьмяшчалі ў банках пад працэнт, назапашвалі, яны выводзіліся ў частцы дадатковага даходу для ўладальнікаў гэтых каштоўных папер і гэтага бізнэсу. Таму мы прапануем гэта скасаваць. Але рабіць паэтапна. З 2026 году 6% стаўку прыбраць, і потым ужо нулявую прыбраць з 2028-га. Таму на наступным годзе гэта ніякім чынам не адаб’ецца», — сказаў Селіверстаў.

Сёньня ў Беларусі, калі дывідэнды не разьмяркоўваюцца тры гады, дзейнічае стаўка падаходнага падатку на іх у 6%, а калі іх не разьмяркоўвалі 5 і больш гадоў, прымяняецца нулявая стаўка.

Таксама Селівестраў паведаміў, што ў Беларусь пашыраць дадатковае падаткаабкладаньне люксавых аўтамабіляў. Плянуюць адмовіцца ад таго, што люксавы аўтамабіль, калі ён старэйшы за 3 гады, не абкладаюць падвышаным падаткам (ён у 10 разоў перавышае стандартную стаўку).

«Калі ў вас ёсьць „Lamborghini“ старэйшая за 3 гады, дык давядзецца плаціць таксама больш», — сказаў чыноўнік.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG