Цяпер за кратамі ў Беларусі застаюцца 44 арыштаваных за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, паведаміла прэс-сакратарка МУС Вольга Чамаданава.
Іх сьпісы ёсьць на інфармацыйных стэндах або ля ўваходу ў месцы зьняволеньня.
У тым ліку ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў ГУУС Менгарвыканкаму знаходзяцца 6 чалавек, зь якімі праводзяць сьледчыя дзеяньні, удакладніла Вольга Чамаданава, і дадала, што інфармацыю пра іх разьмясьцілі пры ўваходзе ў ізалятар.
За апошнія суткі з ізалятараў вызвалена 55 чалавек. 2,5 гадзіны таму Tut.by паведамляў, што, паводле зьвестак парталу, за кратамі застаюцца 67 затрыманых на акцыях пратэсту, яшчэ 58 дагэтуль ня могуць знайсьці. Першапачаткова сваякі заявілі пра больш як 150 зьніклых.