Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мастачка зрабіла ляльку Ціханоўскай, каб прыцянуць увагу да падзеяў у Беларусі


Беларуская мастачка Яна Цярэнцьева працуе ў ЗША пад псэўданімам Rafael Nuri. Пасьля апошніх падзеяў у Беларусі яна зрабіла ляльку Сьвятланы Ціханоўскай, якую называе «сымбалем нашай свабоды».

Вось як Яна Цярэнцьева патлумачыла гэта Радыё Свабода: «Я грамадзянка Рэспублікі Беларусь. У маёй краіне адбыліся страшныя падзеі, і я не магла застацца ўбаку. У Беларусі апошнія 26 гадоў ва ўладзе знаходзіцца адзін чалавек, ён лічыць нашу краіну сваёй уласнасьцю, а грамадзян Рэспублікі Беларусь сваімі рабамі. Восем дзён таму ў Беларусі адбыліся сфальсыфікаваныя выбары, а пасьля гэтага на мірнай акцыі пратэсту былі затрыманыя і зьбітыя тысячы людзей.

Маладых хлопцаў і дзяўчат зьбівалі да крывавых ран, катавалі і гвалтавалі сілавікі і міліцыя. Ёсьць загінулыя. 81 чалавек лічыцца зьніклымі бязь вестак. Гэта быў пякельны гвалт над народам, мы не маглі ні спаць, ні есьці. Мы проста маліліся і плакалі. Гэтае пекла працягвалася цэлых тры дні. Многія дагэтуль у турмах. Як мастак я вырашыла выказаць свой боль у сваім мастацтве».

Яна Цярэнцьева дадае, што для яе асноўнай задачай было распаўсюдзіць інфармацыю сярод тых людзей, хто калекцыянуе яе лялькі.

«Я вельмі перажывала, што краіна знаходзілася без інтэрнэту так доўга. І я хацела заклікаць калекцыянэраў з усяго сьвету распаўсюдзіць інфармацыю пра сытуацыю ў беларусаў. (У мяне каля 20 000 падпісантаў на ўсіх рэсурсах). Людзі не гатовыя вешаць фота гвалту ў сваіх стужках. Аднак ляльку павесіць можна заўсёды.

І лялькі звычайна робяцца месяцамі, я ня ведаю, як я змагла зрабіць яе за 4 дні. Я думаю, мне бог дапамагаў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG