Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Святлана Ціханоўская: Сяргей сядзіць і просіць, каб вы не сядзелі


Сьвятлана Ціханоўская на сваім выбарчым участку, 9 жніўня 2020 году
Сьвятлана Ціханоўская на сваім выбарчым участку, 9 жніўня 2020 году

Сьвятлана Ціханоўская у інтэрвію парталу DELFI павіншавала мужа з народзінамі і сказала, што яе муж, які сядзіць, просіць, каб іншыя тым часам не сядзелі.

10-ы дзень пратэстаў. Праўладныя мітынгі ў Магілёве і Гомлі. Дзень нараджэньня Ціханоўскага пад Валадаркай

«Сёньня, 18 жніўня, дзень нараджэньня ў майго мужа, Сяргея Ціханоўскага. Ён ня будзе сустракаць яго зь сям’ёй, у коле сяброў, ён будзе сустракаць яго ў турме, — кажа Ціханоўская. — Ён быў затрыманы ў Горадні паводле абвінавачаньня ў злачынстве, якога не рабіў, паводле правакацыі спэцслужбаў.

Каб ён замоўк і ня ўдзельнічаў у выбарчай кампаніі, яго аблілі брудам, падкінулі грошы, абвінавацілі, што ён дзейнічаў не ад шчырага сэрца, а ў інтарэсах іншай дзяржавы. Прапаганда з патрыётаў робіць злачынцаў».

Таксама Сьвятлана Ціханоўская перадала словы свайго мужа:

«Ён і іншыя палітвязьні сядзяць, але ён просіць, каб вы не сядзелі».

Сьвятлана Ціханоўская 10 жніўня ў суправаджэньні адваката прыйшла ў ЦВК са скаргай на правядзеньне выбараў. Там яе некалькі гадзін утрымлівалі сілавікі, а пасьля яна пакінула будынак адна праз іншы ўваход. На наступны дзень стала вядома, што кандыдат у прэзыдэнты знаходзіцца ў Літве.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG