Суд над Аляксандрам Мілюком, які зьняў правакацыю супраць сябе на відэа, пачаўся ў судзе Мастоўскага раёну 3 жніўня.
Сёньня на афіцыйных сайтах некалькіх беларускіх амбасадаў у эўрапейскіх краінах зьявілася паведамленьне з заклікам датэрмінова галасаваць на выбарах прэзыдэнта Беларусі.
Прэзыдэнцкія выбары стануць сур’ёзным іспытам на трываласьць усёй сыстэмы праваахоўных органаў, заявіў міністар унутраных спраў Юры Караеў у звароце да супрацоўнікаў МУС.
Адміністрацыя Савецкага раёну апублікавала расклад мерапрыемстваў у парку Дружбы народаў на ўвесь тыдзень. Раней штаб Ціханоўскай прызначыў на 6 жніўня мітынг-канцэрт у гэтым самым парку. Цяпер там у праграме — сьвяткаваньне Дня чыгуначных войскаў.
Аляксандар Лукашэнка выявіў неўласьцівыя яму спагадлівасьць і міласэрнасьць, калі ў размове з кіраўнікамі КДБ і Сьледчага камітэту папрасіў ня быць жорсткімі з затрыманымі расейскімі баевікамі.
Што такое справа «вагнэраўцаў» — прадухіленьне сілавога ўмяшаньня ўва ўнутраныя справы Беларусі ці інсцэніроўка, зладжаная Лукашэнкам? Што даказваюць дэталі гэтай справы? Хто выйграў ад справы «вагнэраўцаў»?
Журналістаў Радыё Свабода выклікалі на допыты ў Сьледчы камітэт у межах крымінальнай справы, заведзенай паводле падзей 14 ліпеня ў Менску.
Бізнэсовец турэцкага паходжаньня Сэдат Ігдэджы заявіў, што падаў заяву ў Генпракуратуру на Вераніку Цапкалу і яе сястру Натальлю Леанюк.
Да менскага пяціпавярховіка падагналі аўтавышку і зьнялі з балькона бел-чырвона-белы сьцяг. У міліцыі сказалі, што нехта напісаў заяву пра тое, што сьцяг абражае яго маральныя прынцыпы.
«Асаблівую ўвагу» падчас сустрэчы надалі абмеркаваньню сытуацыі зь нядаўнім затрыманьнем у Беларусі 33 расейскіх „баевікоў“».
Сьвятлана Ціханоўская 3 жніўня адмяніла мітынг у Стоўпцах празь непадрыхтаваную пляцоўку і пагрозу затрыманьня ўдзельнікаў мітынгу.
Ці магчымае аб’яднаньне штабоў кандыдатаў у прэзыдэнты Сяргея Чэрачня і Андрэя Дзьмітрыева са штабам Святланы Ціханоўскай?
Адпачатку праграмны зварот плянаваўся ў красавіку,
Нацэнку будуць рабіць «невысокай, ня больш за 40%». А шторак на кабінках можа і ня быць, бо каранавірус.
Ён заявіў, што затрыманыя ехалі празь Беларусь транзытам, каб пасьля трапіць у Турэччыну, а адтуль — у краіну Лацінскай Амэрыкі.
Кабінэт міністраў Ізраіля ў нядзелю зацьвердзіў прызначэньне Алекса Голдман-Шайнмана амбасадарам у Беларусі.
Кіраўніцтва Магілёўскага аблвыканкаму паставіла задачу мясцовай вэртыкалі: «завяршыць кампанію выбарам Аляксандра Лукашэнкі».
Ліст адрасаваны кіраўнікам Армэніі, Баўгарыі, Вугоршчыны, Вялікай Брытаніі, Грузіі, ЗША, Італіі, Канады, Латвіі, Літвы, Нямеччыны, Польшчы, Украіны, Францыі і іншых краінаў — але ў сьпісе няма Расеі.
Ініцыятыва настойвае на выбарах зь незалежнымі назіральнікамі і з належна абсталяванымі кабінкамі для галасаваньня, якія забясьпечаць тайну волевыяўленьня.
26 гадоў таму ў Беларусі прайшлі апошнія прэзыдэнцкія выбары, якія прызнала міжнародная супольнасьць. На іх перамог Аляксандар Лукашэнка. Свабода паглядзела, якая выбарчая сыстэма сфармавалася ў Беларусі за гэты час.
14 былых лідэраў польскага прафсаюзу «Салідарнасьць», які прывёў да падзеньня камунізму ў Польшчы ў канцы 1980-х, зьвярнуліся з адкрытым лістом да беларусаў.
Сабаку прывялі дахаты суседзі.
Дзяржаўная памежная служба Ўкраіны заявіла, што на беларуска-ўкраінскай мяжы пачаўся асноўны этап супольнай спэцыяльнай апэрацыі «Зубар-2020».
Дзьмітрыеў у часе перадвыбарчай паездкі ў Горадню заявіў, што яму больш цікавая ўнутраная палітыка на пасадзе прэм’ер-міністра. У ролі прэзыдэнта ў выпадку правядзеньня новых выбараў ён бачыць сваю паплечніцу Тацяну Караткевіч.
«Яна ляжала на голай падлозе, прыкутая да батарэі». За што ў 90-я арыштавалі маці Веранікі Цапкалы, якая была чыноўніцай і банкірам.
Больш за 25 партыяў Вэнэсуэлы, уключна з партыяй Хуана Гуайдо, адмовіліся ад удзелу ў снежаньскіх парлямэнцкіх выбарах. Апазыцыя называе гэтыя выбары падманам.
Паўлінковіч раней дапускаў, што затрымаюць — ён фігурант крымінальнай справы за «абразу судзьдзі». 3 жніўня ён ішоў на допыт у гэтай справе. Акрамя таго, ён мае «неадседжаныя суткі» адміністрацыйнага арышту за ранейшыя акцыі пратэсту.
Ранейшыя пікеты за Лукашэнку былі бязьлюднымі, але давераныя асобы Лукашэнкі праводзілі сустрэчы з выбарнікамі ў закрытых памяшканьнях.
«Зь сёньняшняга дня я буду знаходзіцца ў ізаляцыі цягам двух тыдняў. Я буду выконваць сваю працу з дому», — паведаміў кіраўнік ураду Косава ў Facebook.
Наяўнасьць або «магчымасьць наяўнасьці» зброі ў затрыманых цяпер зьяўляецца прадметам расьсьледаваньня.
Якаб Вёленштайн, кіраўнік беларускага офісу фонду Конрада Адэнаўэра (KAS, Konrad-Adenauer-Stiftung) запісаў песьню, у якой апісваецца палітычная сытуацыя ў Беларусі – пачынаючы ад рэакцыі на эпідэмію каранавірусу да цяперашняй прэзыдэнцкай кампаніі.
Людзі слухалі Ціханоўскую праз тэлефонную сувязь — тэлефон паднесьлі да мікрафона на пікеце.
Дырэктар Парку высокіх тэхналёгій Усевалад Янчэўскі ў інтэрвію тэлеканалу АНТ сказаў, што некалі прасіў Аляксандра Лукашэнку «перагарнуць старонку», калі ранейшы кіраўнік ПВТ Валеры Цапкала мог стаць фігурантам крымінальнай справы.
«Альбо наадварот, падтрымаць беларускі народ — таксама цяжка, бо шмат розных дамоўленасьцяў з Лукашэнкам, абавязаньняў».
Гэта першая забарона такога кшталту.
У нядзелю ў Маскве і шэрагу іншых гарадоў Расеі, нягледзячы на абмежаваньні, уведзеныя праз пандэмію каранавірусу, улады правялі масавы паўмарафон для аматараў бегу.
У Берасьці каманда Ціханоўскай і аб’яднаны штаб атрымалі самую маленькую пляцоўку сярод усіх абласных гарадоў.
Раней дзяржаўнае агенцтва БелТА паведамляла, што зварот будзе 3 жніўня.
У Менску 1 жніўня супрацоўнікі ДАІ спынілі «вясельны картэж». Кожнаму з кіроўцаў выпісалі штрафы, у аднаго забралі машыну, бо нібыта той падрабіў VIN-код.
Першы намесьнік старшыні камітэта расейскай Дзярждумы па справах СНД, эўразійскай інтэграцыі і сувязях з суайчыньнікамі Канстанцін Затулін назваў правакацыяй затрыманьне 33-х расейцаў у Беларусі
У сьледзтва ўзьнікае ўсё больш і больш пытаньняў адносна мэтаў і задач зьяўленьня ў Беларусі 33 расейцаў, байцоў так званай «ПВК Вагнэра».
Экс-прэтэндэнт на пасаду прэзыдэнта Беларусі Валер Цапкала зьехаў з Масквы і цяпер знаходзіцца ў Кіеве.
За папярэднія месяцы Лукашэнка наведаўся ва ўсе месцы, дзе дысьлякаваная эліта Ўзброеных сілаў Беларусі. Ці толькі зь юбілейнымі віншаваньнямі?
Кандыдатка ў прэзыдэнты Святлана Ціханоўская падчас наведваньня Баранавічаў паведаміла пра затрыманьне блогера Мікалая Маслоўскага.
Беларусы замежжа ўжо ў 19 краінах стварылі ініцыятывы, каб правесьці апытаньні каля выбарчых участкаў. Пра гэты праект расказаў адзін зь яго каардынатараў, IT-прадпрымальнік Міхаіл Рубін.
Аляксандар Лукашэнка абмеркаваў з кіраўніцай часовай адміністрацыі «Белгазпрамбанку» Надзеяй Ермаковай сытуацыю ў банку.
Перад выбарамі кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка наведвае вайсковыя часткі.
Аляксандар Лукашэнка даручыў кіраўніку перадвыбарнага штаба Натальлі Качанавай і кіраўніка справамі прэзыдэнта Віктару Шэйману гарантаваць бясьпеку працы выбаркамаў.
У бліжэйшы чацьвер, 6 жніўня, штаб кандыдаткі ў прэзыдэнты Сьвятланы Ціханоўскай правядзе чарговы выбарчы мітынг.
Загрузіць яшчэ