Сёньня прэзыдэнт РФ Уладзімір Пуцін правёў тэлефонныя перамовы з прэзыдэнтам Францыі Эманюэлем Макронам.
Крэмль падае наступную трактоўку гутаркі прэзыдэнтаў Расеі і Францыі:
«Пры абмеркаваньні сытуацыі ў Беларусі, якая абвастрылася, Уладзімір Пуцін падкрэсьліў недапушчальнасьць умяшаньня ўва ўнутраныя справы рэспублікі і аказаньня ціску на беларускае кіраўніцтва. З абодвух бакоў выказаная зацікаўленасьць у хутчэйшым урэгуляваньні паўсталай праблемы».
Сёньняшняя размова Пуціна і Макрона наконт Беларусі — другая пасьля завяршэньня прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі.