Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьледчы камітэт пракамэнтаваў сьмерць чальца выбарчай камісіі, які адмовіўся падпісаць пратакол


Упраўленьне Сьледчага камітэту па Горадзенскай вобласьці пракамэнтавала сьмерць дырэктара Ваўкавыскага музэю Канстанціна Шышмакова. Сёньня яго цела знайшлі на тэрыторыі Мастоўскага раёну.

«Увечары 15 жніўня ў міліцыю Ваўкавыску зьвярнулася жанчына з заявай аб зьнікненьні яе 29-гадовага мужа. Неадкладна праваахоўнікамі былі арганізаваныя пошукавыя мерапрыемствы.

Днём 18 жніўня валянтэрамі пошукава-выратавальнага атраду „Анёл“ на тэрыторыі Мастоўскага раёну быў знойдзены аўтамабіль жыхара Ваўкавыску. Пасьля чаго ў лясным масіве выяўлена цела зьніклага мужчыны».

Паводле СК, папярэдне ўстаноўлена, што сьмерць мужчыны ня носіць крымінальнага характару.

Канстанцін Шышмакоў быў адным з двух чальцоў выбарчай камісіі на ўчастку ў Ваўкавыску, які адмовіўся падпісаць пратакол падліку, пісаў раней партал Tut.by. Наступны тыдзень ён быў у адпачынку, а 15 жніўня выйшаў на працу. У той жа дзень ён патэлефанаваў жонцы каля 17.00 і сказаў: «Я тут працаваць больш ня буду, еду дамоў».

Але дадому малады чалавек так і не прыехаў.

Гэтая публікацыя падрыхтаваная з выкарыстаньнем інфармацыі БелаПАН.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG