Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вільні ўшанавалі памяць Рамана Бандарэнкі. Фотагалерэя

12 лістапада беларусы ў Вільні ўсклалі кветкі і запалілі зьнічы каля беларускай амбасады ў памяць Рамана Бандарэнку.

31-гадовы мянчук Раман Бандарэнка памёр 12 лістапада 2020 году. Яго жорстка пабілі падчас затрыманьня на «плошчы Перамен» у Менску. Хто менавіта забіў Рамана Бандарэнку, невядома, аднак сярод прысутных падчас нападу 11 лістапада на запісах з камэраў назіраньня пазналі экс-кіраўніка Фэдэрацыі хакею Беларусі Дзьмітрыя Баскава, неаднаразовага чэмпіёна сьвету ў тайскім боксе і кікбоксінгу Дзьмітрыя Шакуту і прэс-сакратарку Лукашэнкі Натальлю Эйсмант.

Да гэтай даты цяпер прымеркаваны Міжнародны дзень салідарнасьці зь Беларусьсю. Сьвятлана Ціханоўская заклікала ўсіх у гэты дзень, 12 лістапада, публікаваць заявы, ладзіць імпрэзы салідарнасьці, дзяліцца навінамі зь Беларусі ў сацсетках, ахвяраваць грошы ў фонды падтрымкі палітвязьняў, а таксама палка Каліноўскага.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG