«Ланцуг пакаяньня» ад Курапатаў да Акрэсьціна, заблякаваныя дзясяткі проксі-сэрвэраў. Найважнейшае за 21 жніўня.
На мітынгу за Лукашэнку ў Шаркоўшчыне выступіў індывідуальны прадпрымальнік Вадзім Рылаў, які скрытыкаваў гвалт супраць мірных удзельнікаў пратэстаў і катаваньні людзей у зьняволеньні.
«Дыджэя перамен» Улада Сакалоўскага адпусьцілі, паведаміла «Камсамольскай праўдзе» ягоная маці.
Больш за 20 гісторыкаў адказалі дырэктару Інстытуту гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Вячаславу Даніловічу, які 20 жніўня ў эфіры БТ выступіў у якасьці экспэрта па бел-чырвона-белым сьцягу.
46 чалавек сталі фігурантамі крымінальных спраў за гвалт у дачыненьні да супрацоўнікаў міліцыі, гаворыцца ў паведамленьні прэс-службы МУС.
Старшыня праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі, які ўвайшоў у склад Каардынацыйнай рады па забесьпячэньні трансфэру ўлады, выказаўся наконт крымінальнай справы, заведзенай у сувязі зь яе стварэньнем.
У МУС адбылася сустрэча міністра ўнутраных спраў Юрыя Караева зь мітрапалітам Менска-Магілёўскім арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам.
Санкцыі будуць пэрсанальнымі і будуць тычыцца асоб, якія адказваюць за фальсыфікацыю выбараў і прымяненьне празьмернай сілы супраць мірных дэманстрантаў.
Страйкоўцы цьвердзяць, што на ўдзельнікаў забастоўкі цісьне адміністрацыя, і двое зь іх ужо вымушаныя былі звольніцца.
На плошчы Леніна ўвечары 21 жніўня сабраліся некалькі сотняў чалавек зь бел-чырвона-белымі сьцягамі. Прыйшоў таксама чалавек з афіцыйнай дзяржаўнай сымболікай.
Затрыманых у Менску журналістаў расейскай службы Радыё Свабода Юлію Вішнявецкую і Андрэя Кісялёва выпусьцілі з Партызанскага РУУС
Сёньня ўдзень у Менску затрымалі журналістаў расейскай службы Радыё Свабода Юлію Вішнявецкую і Андрэя Кісялёва.
У Гомлі каля 19-й гадзіны перакрылі цэнтральную вуліцу Савецкую. Па ёй цяпер ідзе калёна сельскагаспадарчай тэхнікі – камбайнаў і трактараў.
На ягоную думку, сын учыніў самагубства.
Міністэрства ўнутраных спраў апублікавала адмысловае паведамленьне наконт масавых зваротаў аб зьнікненьні людзей. Паводле МУС, спачатку былі сотні заяваў аб зьнікненьнях, цяпер іх засталося некалькі дзясяткаў.
Учора адбыліся перамовы паміж высокім прадстаўніком Эўразьвязу ў пытаньнях замежнай палітыкі і бясьпекі Жузэпам Бурэлем і міністрам замежных справаў Расеі Сяргеем Лаўровым.
Беларуская партыя левых «Справядлівы сьвет» выступіла са зваротам да органаў дзяржаўнай улады, партыяў, грамадзкіх аб’яднаньняў, грамадзян Расеі.
Увечары 21 жніўня ў Менску ад мэмарыялу ў Курапатах да турмы на Акрэсьціна людзі становяцца ў «ланцуг пакаяньня». Свабода вядзе жывую трансьляцыю.
Палітык і грамадзкі дзяяч Зьміцер Дашкевіч патлумачыў Свабодзе, чаму заклікаў усіх неабыякавых людзей стаць у Ланцуг пакаяньня 21 жніўня.
Калектыў «Гроднаэнэрга» зьвярнуўся да кіраўніцтва свайго прадпрыемства, гораду і вобласьці з пэтыцыяй, пад якой падпісаліся 668 чалавек.
Як сказалі Свабодзе ў Купалаўскім тэатры, 21 жніўня прайшла сустрэча супрацоўнікаў тэатру, дзе яны абмеркавалі «сытуацыю ня толькі ў тэатры, але і ў краіне».
Акторка і сьпявачка Наста Шпакоўская (NAKA) патлумачыла Свабодзе, чаму напісала заяву аб звальненьні з Нацыянальнага драматычнага тэатра імя Горкага, у якім адпрацавала 16 гадоў.
Цяперашнія ахвяры садыстаў у пагонах атрымліваюць такую грамадзкую рэакцыю, якую мусяць атрымліваць усе людзі, якія заяўляюць, што былі зьбітыя альбо згвалтаваныя.
21 жніўня зноў затрымлівалі Ўлада Сакалоўскага, аднаго з «дыджэяў пераменаў», якія 6 жніўня ў Кіеўскім сквэры ў Менску ўключылі песьню Цоя «Перемен».
У Гомлі невядомыя, імаверна, міліцыянты, затрымалі настаўніцу Іну Барысенку. Паводле яе дачкі Тацяны, маці панесла на вуліцу сьмецьце і зьнікла.
21 жніўня рапарт пра звальненьне падаў памочнік пракурора Першамайскага раёну Менску Яўген Бабак.
Тэлеканал «Настоящее время» прааналізаваў, як мэдыя трох краін пішуць пра падзеі ў Беларусі.
Грамадзянам Украіны ад 1 верасьня спатрэбіцца замежны пашпарт, каб трапіць па тэрыторыю Беларусі. Для грамадзян Беларусі правілы ўезду ва Ўкраіну ці выезду зь яе ня зьменяцца
Свабода ўважліва праглядзела вынікі незалежнага падліку галасоў ад плятформаў «Голас», zubr.in і ініцыятывы «Честные люди».
Cябра Каардынацыйнай рады рэжысэр і драматург Андрэй Курэйчык лічыць абсурднымі абвінавачваньне ў «захопе ўлады», паводле якога была заведзеная крымінальная справа ў дачыненьні да рады.
Дыплямат Валер Кавалеўскі, які ў свой час працаваў у амбасадзе Беларусі ў ЗША, пасьля выбараў 2010 году зьехаў у ЗША з палітычных прычынаў, цяпер працуе там у міжнароднай арганізацыі. І інтэрвію Свабодзе Валер аналізуе рэакцыю сьвету на падзеі ў Беларусі.
Ці будуць пакараныя службовыя асобы, які выдавалі злачынныя загады жорстка затрымліваць людзей, катаваць і зьдзекавацца зь іх у пастарунках?
Чым скончыцца беларуская рэвалюцыя — пакуль невядома. Але можна прадказаць, што ІТ-сфэру, адну зь нешматлікіх, якая вяла яе ў будучыню, яна страціць, з аазісу спрыяньня ператворыцца ў «чорную дзірку», у замінаванае поле з надпісам на мяжы «Danger».
Аляксандар Лукашэнка сёньня, размаўляючы з работнікамі агракамбінату «Дзяржынскі», пракамэнтаваў прыезд у Белтэлерадыёкампанію журналістаў з Расеі.
«Акцэнтаваная непрымальнасьць якога заўгодна ўмяшаньня звонку ў справы рэспублікі».
«Я ім зараз прадастаўлю (і прадаставіў ужо) поўную свабоду».
Са Сьледчага камітэту пасьля допыту выйшаў Сяргей Дылеўскі, сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады, а таксама кіраўнік страйкаму Менскага трактарнага заводу.
Сябра Каардынацыйнай рады для пераходу ўлады Павал Латушка адказвае ў жывым эфіры на пытаньні Свабоды.
Міністар замежных справаў Беларусі Ўладзімір Макей зьвярнуўся да калегаў-міністраў з краінаў Эўразьвязу. Ён наракаў, што пры «першых сур’ёзных выпрабаваньнях для станаўленьня нашай краіны» яны зноў адразу заклікаюць да санкцыяў.
Падчас мірных акцыяў пратэстаў у Беларусі затрымлівалі ня толькі мітынгоўцаў, але і тых, хто ехаў на машыне. На відэа бачна, як людзі ў форме затрымліваюць кіроўцаў машын, якія едуць па горадзе. Па машынах стралялі зь невядомай зброі.
Дзяржаўная памежная служба Ўкраіна ўзмацніла ахову ўкраінскай дзяржаўнай мяжы напярэдадні сьвяткаваньня Дня Незалежнасьці.
Сябра Каардынацыйнай рады Павал Латушка ў інтэрвію Свабодзе назваў фэйкамі публікацыі СМІ аб тым, што Каардынацыйная рада нібыта выступае cупраць выхаду Беларусі з Саюзнай дзяржавы і ЭАЭЗ.
Гвалт трэба спыніць, палітычных зьняволеных вызваліць і правесьці свабодныя выбары, сказала Ціханоўская.
У пятніцу тэлефон кіраўніка гандбольнага клюбу «Віцязь» Аляксандра Апейкіна зноў недасяжны, ягоны акаўнт у «Тэлеграме» выдалены.
Пра гэта Свабодзе паведамілі ў страйкаме «Беларуськалію». Сам Кудзялевіч пакуль на сувязь не выходзіць.
35-гадовы Зьміцер Смаляк 10 жніўня стаў сьведкам абстрэлу мірных людзей каля мэтро «Пушкінская» ў Менску. У яго пацэліла сьвятлашумавая граната. Неабыякавыя людзі падвезьлі мужчыну да шпіталя, дзе ён прабыў тыдзень.
Паводле кароткага відэа, апублікаванага страйкамам, 20 жніўня Кудзялевіча затрымалі спэцслужбы.
Гэта ўжо трэці нумар «„Комсомольской правды“ в Белоруссии», які ня даў рады выпусьціць Дом друку.
Экс-кандыдатка ў прэзыдэнты сказала, што страйкоўцы напужалі дыктатуру, таму на іх і ціснуць. Яна заклікала рабочых абʼяднацца і запэўніла іх у грамадзкай падтрымцы. Ціханоўская заявіла, што забастоўкі — легальная і магутная зброя супраць рэжыму.
Што адбываецца ў Беларусі на трынаццаты дзень пратэстаў супраць фальсыфікацыі выбараў і брутальнага гвалту сілавікоў.
Загрузіць яшчэ