Увечары 7 жніўня ў Менску затрымалі давераную асобу Сьвятланы Ціханоўскай Андрэя Смаленчука і яго жонку Жанну Мякіш, напісаў Telegram-канал «Страна для жизни». Затрыманыя знаходзяцца ў Заводзкім РУУС Менску.
Кандыдатка ў прэзыдэнты Беларусі Сьвятлана Ціханоўская разам з прадстаўніцамі аб'яднанага штабу Марыяй Калесьнікавай і Веранікай Цапкалай запісалі відэазварот да беларускага народу.
Як распавялі карэспандэнту Свабоды відавочцы, міліцыя і АМАП затрымалі раварыстаў, кідалі іх у аўтазакі і мікрааўтобусы разам з раварамі.
Штатных карэспандэнтаў тэлеканалу «Настоящее время» (праект Радыё Свабода) – Ірыну Рамалійскую, Юрыя Баранюка і Івана Грабянюка выслалі зь Беларусі.
Міністэрства інфармацыі 7 жніўня вынесла пісьмовае папярэджаньне парталу Tut.by за распаўсюд «недакладнай інфармацыі».
У часе сёлетняй выбарчай кампаніі зьяўляюцца ўсё новыя песьні з рэакцыяй на палітычныя падзеі і стан грамадзтва. Мы сабралі 14 песень, розных стылем і настроем, якія зьявіліся ў апошнія дні перад выбарамі.
Сёньня ў жывым эфіры затрымалі блогера-фэрмэра Юрыя Ганцэвіча. Ён жыве пад Гомлем. На гэтых выбарах зарэгістраваў сваю ініцыятыўную групу па зборы подпісаў, але так іх і не зьбіраў.
Штабу Сьвятланы Ціханоўскай не далі правесьці мітынг у Тучынскім сквэры Менску.
Па ўсім праспэкце Незалежнасьці ў цэнтры Менску чуваць гудзеньне аўтамабільных сыгналаў.
Дырэктар Deutsche Welle Пэтэр Лімбург выказаў амбасадару Рэспублікі Беларусь у Нямеччыне рашучы пратэст з нагоды прысуду, вынесенага судом у Магілёве супрацоўніку Deutsche Welle, журналісту Аляксандру Буракову.
Amnesty International 7 жніўня накіравала ў МУС пэтыцыю з заклікам да ўладаў спыніць ужываньне сілы ў дачыненьні да мірных дэманстрантаў.
Мікалай Лысянкоў назіраў за выбарамі на ўчастку ў Стоўпцах на Ленінскай вуліцы, 95 у будынку фізкультурна-аздараўленчага цэнтру. Паводле Чэрачня, Лысянкова затрымалі за «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў».
У гатэлі "Менск" затрымалі штатных карэспандэнтаў тэлеканала «Настоящее время» – Ірыну Рамалійскую, Юрыя Баранюка і Івана Грэбянюка. Па нашых дадзеных, іх вязуць у Маскоўскі РУУС Менска. Прычына затрыманьня на гэты момант невядомая.
Прэм’ер Раман Галоўчанка кажа пра стымуляцыю накапляльных пэнсій. Разьбіраемся, што з пэнсійнай сыстэмай цяпер і што яе чакае ў будучыні.
Экс-прэтэндэнт на пасаду прэзыдэнта Беларусі, былы кіраўнік Парку высокіх тэхналёгій Валер Цапкала заявіў, што ня вернецца ў Беларусь пры ўладзе Аляксандра Лукашэнкі.
Адвакат кажа, што Шкляраў упэўнены ў палітычных матывах затрыманьня — за камэнтары ў ягоным блогу.
Валянцін Стэфановіч з Праваабарончага цэнтра «Вясна» адказаў на крытыку старшынёй ЦВК Лідзіяй Ярмошынай плятформы альтэрнатыўнага падліку галасоў «Голас».
Міністры замежных спраў Нямеччыны, Францыі і Польшчы выказалі занепакоенасьць сытуацыяй у Беларусі і заклікалі правесьці сумленныя выбары, гаворыцца ў Твітары МЗС Польшчы.
«Дзейнасьць АЭС побач зь літоўскай сталіцай Вільняй стварае непасрэдную пагрозу нацыянальнай бясьпецы, навакольнаму асяродзьдзю і насельніцтву Літвы празь нявырашаныя праблемы ядзернай бясьпекі».
«Гэтая акцыя прайшла паводле сцэнару перадвыбарчага штабу Сьвятланы Ціханоўскай і была накіраваная на стварэньне канфлікту зь непрадказальнымі наступствамі».
Суд Цэнтральнага раёну Менску прызнаў Кірыл Галанава вінаватым у «дробным хуліганстве» і «непадпарадкаваньні міліцыі».
Кіраўнікі Расеі і Беларусі Ўладзімір Пуцін і Аляксандар Лукашэнка правялі 7 жніўня тэлефонныя перамовы. Ініцыятыва размовы паходзіла з расейскага боку.
Лукашэнка лічыць, што цяпер ён трапіць у «залаты фонд»: мае кроў, якая «лечыць людзей».
Учора ў Гомлі прайшоў шэраг затрыманьняў давераных асобаў і прыхільнікаў Сьвятланы Ціханоўскай.
Плянаваны на 8 жніўня ў Менску вялікі бясплатны hip-hop-канцэрт на пляцоўцы каля Палаца спорту не адбудзецца.
Міністар замежных спраў Уладзімер Макей прыняў часовага паверанага ў справах ЗША ў Беларусі Джэфры Джука.
У Беларусі працягваюцца затрыманьні актывістаў і назіральнікаў напярэдадні выбараў прэзыдэнта.
На ўчастку №46 у Гомлі назіральнікі налічылі толькі 42 выбарнікі, а афіцыйна там прагаласавалі 474 выбарнікі. На ўчастку №42, які месьціцца ў той жа школе №66, назіральнікі налічылі 34 выбарнікаў, а выбаркам — 180.
6 жніўня падчас матчу 21-га туру футбольнага чэмпіянату Беларусі паміж салігорскім «Шахтаром» і берасьцейскім «Дынама» над стадыёнам «Будаўнік» разносіўся вокліч «Жыве Беларусь!»
Працэс праходзіў у судзе Цэнтральнага раёну. Галанава абвінавачвалі ў непадпарадкаваньні міліцыі і дробным хуліганстве.
Арганізатары онлайн-плятформаў «Голас», Zubr.in ня маюць акрэдытацыі на збор і інтэрпрэтацыю названай сацыялягічнай інфармацыі, лічаць у Генпракуратуры.
Аглядальніца расейскай службы Радыё Свабода Алена Рыкаўцава скептычна паставілася да вэрсіі, што расейскія зоркі эстрады адмовіліся ад перадвыбарчага канцэрту ў Беларусі праз шматлікія просьбы і пагрозы беларускіх і расейскіх фанатаў.
Мілюка асудзілі за «дробнае хуліганства» на 7 сутак адміністрацыйнага арышту.
Незалежныя назіральнікі вымушаныя карыстацца біноклем, каб падлічваць колькасьць людзей, што ідуць на датэрміновае галасаваньне. Кіраўніцтва гімназіі № 6, дзе месьцяцца тры выбарчыя ўчасткі, забараніла назіральнікам знаходзіцца ў памяшканьні.
Суд над затрыманымі можа прайсьці ў пятніцу 7 жніўня.
Карпарацыя Twitter у чацьвер абвясьціла аб тым, што ў аднайменнай сацыяльнай сетцы будзе адзначаць акаўнты, якія вядуць высокапастаўленыя чыноўнікі, дзяржаўныя органы, а таксама акаўнты дзяржаўных або зьвязаных зь дзяржавай СМІ, іх галоўных рэдактараў і ключавых прадстаўнікоў.
Дзейнасьць плятформы афіцыйна не забаронена. На ёй зарэгістраваліся звыш 900 тысяч чалавек
«Падумайце, ці патрэбна вам гэтая правакацыя, і ці патрэбна наогул рызыка, у выніку якой вы ня зможаце скарыстацца сваім выбарчым правам»
Тацяна Караткевіч, Марына Адамовіч і Іна Кулей параўноўваюць сёлетнюю кампанію з прэзыдэнцкімі выбарамі 2015, 2010 і 2006 гадоў.
Ігара Каламойскага і Генадзя Багалюбава абвінавачваюць у крадзяжы і адмываньні сродкаў украінскага «Прыватбанку».
Такія зьвесткі апублікавала на сваім сайце Цэнтральная выбарчая камісія.
Жыхар Менскага раёну Аляксей Трыпуз у 2006 годзе вёў дзёньнік падчас збору подпісаў за вылучэньне Аляксандра Мілінкевіча ў прэзыдэнты. Ён перагледзеў уласныя нататкі 14-гадовай даўнасьці і расказаў у інтэрвію Свабодзе, чым прэзыдэнцкая кампанія 2020 году адрозьніваецца ад 2006-га.
Супрацоўнікі міліцыі нават і слухаць не хацелі ні яго, ні жонку. Жонка Шыпуліна паказвала ім дакумэнты аб тым, што ў Андрэя станоўчы тэст на COVID-19, але яго ўсё адно забралі адбываць «суткі».
Суд над Кірылам Галанавым пройдзе 7 жніўня. Лёс Улада Сакалоўскага пакуль невядомы.
Былы кіраўнік Галоўнага дзяржаўна-прававога ўпраўленьня Адміністрацыі прэзыдэнта Аляксандар Пласкавіцкі не чакаў, што беларускі народ будзе здольны настолькі хутка і энэргічна ўскіпець.
Ці магчыма, што будзе афіцыйна абвешчаны нейкі іншы вынік, акрамя аглушальнай перамогі Лукашэнкі? Ці існуе плян дзеяньняў пасьля завяршэньня галасаваньня? Як можа спрацаваць плятформа «Голас»?
Рэпэр Tyga, Леанід Агуцін, Грыгорый Лепс, гурты Rasa, «Кар-Мэн» ды іншыя адмовіліся ад выступу на канцэртах у Беларусі 8 жніўня. Пра гэта артысты паведамілі ў сваіх сацсетках.
У Гомлі і Мазыры 6 жніўня затрымалі каля 10 актывістаў супольнасьці «Краіна для жыцьця».
Ананімна паведамляюць пра іх затрыманьне, але пацьвердзіць гэтую інфармацыю пакуль не атрымалася.
Загрузіць яшчэ