18 жніўня ў Магілёве і Гомлі пройдуць праўладныя мітынгі. Сайт «Праўда Гомель» пад загалоўкам «Не дамо разваліць краіну» піша:
«Беларусы доўга назіралі за беспарадкамі, якія ладзяць асобна ўзятыя грамадзяне пад прыкрыцьцём так званых „мірных акцый“. Але пасьля народнага веча ў Менску, якое сабрало больш за 70 тысяч беларусаў, выказаць адкрыта сваю падтрымку краіне вырашылі яшчэ раз гамельчукі».
Тэгі мітынгу — #ЗА_БАЦЬКУ, #ЗА_БЕЛАРУСЬ #ЛЮБИМУЮ_НЕ_ОТДАДИМ.
Пад «70-тысячным вечам» маецца на ўвазе мітынг Аляксандра Лукашэнкі перад зьвезенымі з усёй краіны людзьмі на плошчы Незалежнасьці 16 жніўня.
Гомельскі мітынг пачнецца а 18-й гадзіне на плошчы Леніна.
У Магілёве мітынг пройдзе а 17-й гадзіне на плошчы з такой самай назвай.