Беспрэцэдэнтны паводле маштабаў мітынг у Менску, пратэсты па ўсёй краіне, адносна невялікая колькасьць людзей на мітынгу ў падтрымку Лукашэнкі — ці азначае гэта канчатковую перамогу рэвалюцыі? Ці не паўторыцца ў Беларусі шматмесячнае дужаньне, як гэта ўжо больш за год адбываецца ў Вэнэсуэле?
Сёньня па ўсёй Беларусі адбыліся шматтысячныя Маршы Свабоды, дзе мірныя пратэстоўцы патрабавалі вяртаньня справядлівасьці, спыненьня гвалту і адстаўкі Лукашэнкі.
Вечарам у нядзелю тысячы неабыякавых беларусаў і чэхаў сабраліся ў гістарычным сэрцы Прагі — Старамесцкай плошчы — на мітынг салідарнасьці зь беларускім народам, які адстойвае свой палітычны выбар.
Дырэктар Купалаўскага тэатру, былы пасол Беларусі ў Польшчы Павал Латушка ўзяў удзел у маршы Свабоды ў Менску.
Адно з найбуйнейшых украінскіх выданьняў «Украінская праўда» разам з парталам «Эўрапейская праўда» дамовіліся, што ў сваіх публікацыях будуць называць Аляксандра Лукашэнку «асобай, якая выконвае абавязкі прэзыдэнта Беларусі».
Папулярны ў Расеі гурт беларускага паходжаньня IOWA запісаў першую палітычную песьню «Мечта».
Праваабаронцы цэнтру «Вясна» зьвярнуліся ў Генэральную пракуратуру з заявай, у якой патрабуюць неадкладна распачаць крымінальную справу ў дачыненьні да сілавікоў, якія злоўжывалі сваімі паўнамоцтвамі пры разгоне мірных дэманстрантаў.
Пасьля таго, як у сацыяльных сетках зьявіліся фатаздымкі сэрбскіх вайскоўцаў у Беларусі з камэнтарамі пра іх магчымую ролю ў здушэньні пратэстаў у Беларусі, міністар абароны Сэрбіі выступіў з абвяржэньнем.
У Офісе прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага лічаць сьвядома правакацыйнымі заявы Аляксанда Лукашэнкі аб тым, што «кіраўніцтва Ўкраіны загадвае правесьці ў Беларусі новыя выбары».
Сыход міністра ўнутраных справаў у адстаўку не прывядзе ні да чога добрага, а, наадварот, дэмаралізуе асабовы склад. Такую думку выказаў кіраўнік МУС Юрый Караеў, адказваючы на пытаньні карэспандэнта TUT.BY на плошчы Незалежнасьці
Самаарганізацыя грамадзтва — гэта выдатна. Але наступае момант, калі хтосьці павінен браць на сябе адказнасьць. Вось тут бракуе лідэрства.
NATO зьняпраўдзіла заяву Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што ідзе «працэс нарошчваньня вайсковай моцы альянсу» паблізу заходняй мяжы краіны.
Аляксандар Лукашэнка падчас мітынгу ў сваю падтрымку ля помніка Леніну ўступіў у дыялёг са сваімі прыхільнікамі, каля 10 тысяч, зьвезенымі з усёй Беларусі.
Каля 500 чалавек пад бел-чырвона-белымі сьцягамі напярэдадні прайшлі па гістарычным цэнтры Прагі — ад Славянскай бібліятэкі, праз Карлаў мост на Градчанскую і Лярэтанскую плошчы. Каля будынка Міністэрства замежных спраў Чэхіі на Лярэтанскай плошчы адбыўся мітынг.
З усёй краіны на мітынг у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі ўдалося вывесьці каля 10 тысячаў удзельнікаў. Значная частка — чыноўнікі і супрацоўнікі сілавых структураў.
Адбылася чарговая тэлефонная размова кіраўнікоў Беларусі і Расеі, паведамляе БелТА.
Жыхары Віцебску выйшлі на вуліцы гораду зь мірным пратэстам.
Людзі ў Гомлі выйшлі на вуліцу зь мірным пратэстам.
Палітычны аглядальнік Арцём Шрайбман апублікаваў у сваім тэлеграм-канале тэкст зь пералікам дзесяці прычын, чаму ён ня верыць у магчымасьць вайсковай інтэрвэнцыі з боку Расеі.
У Горадні на Савецкай плошчы сабралася каля 5 тысяч чалавек. Работнікі прадпрыемстваў прыйшлі ў працоўнай форме. Скандуюць «Жыве Беларусь», «Сыходзь», «Верым, можам, пераможам». Пачынаецца мітынг Неўзабаве калёна рушыць па цэнтры горада на плошчу Леніна.
У Менску на плошчы Незалежнасьці праходзіць праўладны мітынг, які арганізоўвае «Белая Русь». У Менску ды іншых гарадах 8-ы дзень працягваюцца мірныя акцыі пратэсту.
Сьвятлана Ціханоўская 16 жніўня зьвярнулася да супрацоўнікаў СІЗА № 1, дзе знаходзіцца яе муж Сяргей. Таксама былая кандыдатка на прэзыдэнта падтрымала страйк супрацоўнікаў Белтэлерадыёкампаніі.
Тэлеканал «Настоящее время» вядзе чарговую жывую трансьляцыю, прысьвечаную падзеям у Беларусі.
Намесьнік старшыні Беларускай фэдэрацыі баскетболу і адзін з найлепшых баскетбалістаў Беларусі Ягор Мешчаракоў падтрымаў мірныя пратэсты і таксама заклікаў іншых спартоўцаў не маўчаць.
Былы прэтэндэнт на прэзыдэнцкую пасаду Валер Цапкала ў сваім Фэйсбуку напісаў, што Вераніка Цапкала ўжо на тэрыторыі Ўкраіны.
Назіральніца Юлія Макінко падзялілася ў інтэрвію інстаграм-акаўнту «Мястэчка Ракаў», што адбывалася 9 жніўня падчас падліку галасоў на ракаўскім участку для галасаваньня № 19. Свабода не змагла апэратыўна праверыць названыя назіральніцай зьвесткі.
Расейскі апазыцыйны палітык, грамадзкі дзяяч і блогер Уладзімер Мілоў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку піша, чаму, на ягоную думку, наўрад ці Пуцін увядзе ў Беларусь войскі. Вось яго асноўныя аргумэнты.
У нядзелю а 12-й на плошчы Незалежнасьці ў Менску прайшоў мітынг у падтрымку дзяржаўнага курсу з удзелам Лукашэнкі. Ён сабраў каля 10 тысяч чалавек, зьвезеных з усёй Беларусі. «Марш Свабоды» ў Менску на праспэкце Пераможцаў сабраў больш за 100 тысяч чалавек.
Дзяржсакратар ЗША Майк Пампэо заявіў, што ЗША актыўна абмяркоўваюць сытуацыю ў Беларусі з прадстаўнікамі ЭЗ.
Нашы чытачы даслалі нам відэазварот пасла Беларусі ў Славаччыне, былога памочніка Аляксандра Лукашэнкі Ігара Ляшчэні. Прыводзім яго тэкст цалкам.
Лукашэнка даручыў сілавікам спыняць правядзеньне ў краіне акцый салідарнасьці, асабліва «пры садзейнічаньні замежных дзяржаў».
15 жніўня ў Магілёве мэдыкі ўшаноўвалі памяць тых, хто загінуў падчас пратэстаў, простыя гараджане патрабавалі сустрэч з старшынямі гарвыканкаму і аблвыканкаму, а калі гэта не ўдалося, зладзілі ланцуг супраць гвалту на цэнтральнай вуліцы гораду.
Яны паведамілі, што ў панядзелак далучаюцца да агульнанацыянальнай забастоўкі. «Мы не жадаем карміць карнікаў, якія б’юць нас за нашыя ж падаткі».
Беларусь пакуль не зьвярталася ў сакратарыят Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бясьпецы (АДКБ) з просьбай аб аказаньні дапамогі. Пра гэта паведаміў у суботу прэс-сакратар АДКБ Уладзімір Зайнэтдзінаў.
У вячэрнім выпуску навінаў на БТ Лукашэнка назваў сытуацыю на заходніх межах напружанай і заявіў, што дасьць даручэньне перакінуць зь Віцебску ў Горадню паветрана-дэсантную брыгаду.
Паводле афіцыйнай вэрсіі, у яго ў руках узарвалася выбуховая прылада, аднак нічога такога на відэа не відаць.
«Калі вы хочаце нарэшце падтрымаць грамадзтва, гэта той момант, калі гэта варта зрабіць. І тады ў нас зьяўляецца шанец».
Але пазьней на сайце БелТА зьявіліся словы «ў выпадку вонкавых ваенных пагроз», якіх няма ў цытаце Аляксандра Лукашэнкі.
Некалькі тысяч жыхароў Гомля патрабуюць пад сьледчым ізалятарам вызваленьня арыштаваных. Яны скандуюць «Выпускай!» і «Верым, можам, пераможам!»
Каля будынку Белтэлерадыёкампаніі на вуліцы Макаёнка ў Менску сабраліся тысячы людзей.
Цяпер Цапкала ў Кіеве, пазьней паедзе ў Варшаву, дзе ў яго заплянаваныя сустрэчы з польскімі і амэрыканскімі палітыкамі высокага ўзроўню наконт сытуацыі ў Беларусі.
У панядзелак Лукашэнка меў сустрэцца з працоўнымі гэтага заводу.
Агенцтва паведамляе, што пацьвердзіла — на відэа загінулы Аляксандар Тарайкоўскі.
Сьледчы ў асабліва важных справах у Горадні Ігар Лобан зьвярнуўся да сілавікоў і міністра ўнутраных справаў Беларусі Юрыя Караева.
Аляксандар Лукашэнка зноў заявіў: Краіну мы нікому не аддамо. Сытуацыю ўтрымаем.
У Горадні зачыталі патрабаваньні да мясцовых уладаў. Зварот занесьлі ў гарвыканкам. Пад ім падпісаліся прадстаўнікі аб’яднанага штабу Сьвятланы Ціханоўскай, Віктара Бабарыкі і Валера Цапкалы, калектываў «Гродна Азот», «Хімвалакно», «Белкард», «Гроднажылбуд», грамадзкіх арганізацый.
У Горадні на плошчы Леніна сабраліся каля 5 тысяч чалавек зь бела-чырвона-белымі сьцягамі, балёнікамі, плякатамі «Лукашэнку ў адстаўку».
Беларускі комік Яўген Крыжаноўскі жорстка выказаўся на адрас старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай і сілавікоў, якія разганялі мірных дэманстрантаў і зьбівалі іх у турмах пасьля затрыманьня.
Урадавае агенцтва БелТА паведаміла, што адбылася тэлефонная размова кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным.
Загрузіць яшчэ