Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чым скончыліся перамовы грамадзкасьці з уладамі Віцебску


Сустрэча пачалася яшчэ ўдзень і доўжылася больш за 4 гадзіны
Сустрэча пачалася яшчэ ўдзень і доўжылася больш за 4 гадзіны

Сустрэча прадстаўнікоў улады і дэлегатаў ад гараджан доўжылася чатыры гадзіны.

Як расказала па завяршэньні сустрэчы Яўгенія Пачэпка, прадстаўніца YMCA Belarus у Віцебску, нават здымачную групу дзяржаўных СМІ на сустрэчу не пусьцілі.

Яўгенія Пачэпка
Яўгенія Пачэпка

Паводле Яўгеніі Пачэпкі, вельмі доўга абмяркоўвалі затрыманьні і дзеяньні сілавых структураў. У аблвыканкаме паведамілі, што загаду жорстка абыходзіцца зь людзьмі не давалі. Усе пытаньні адносна затрыманьняў гараджане змогуць задаць ад заўтра па гарачай лініі.

Пытаньні адносна выбараў павінны быць накіраваныя ў ЦВК, патлумачылі ў аблвыканкаме. На Сяргея Сташэўскага, старшыню Кастрычніцкага выканкаму, які прымушаў выбарчую камісію перапісаць пратакол на карысьць дзейснага прэзыдэнта, падалі дзьве заявы ў пракуратуру. Вядзецца праверка.

У аблвыканкаме паабяцалі, што сустрэчы ў такім фармаце будуць адбывацца і надалей. Выхаду дэлегатаў дачакаліся 100–150 чалавек.

Паводле Аляксандра Якушкова, актывіста «Народнай грамады», на сустрэчы прысутнічалі старшыня аблвыканкаму Мікалай Шарсьнёў, прадстаўнікі УУС, Сьледчага камітэту, пракуратуры, а таксама прадстаўнік прэзыдэнта ў Віцебскай вобласьці і мэр Віцебску Вадзім Заранкін. Да людзей прадстаўнікі ўлады так і ня выйшлі. Толькі ўзмацнілі ахову на ўваходзе.

17 жніўня віцябляне сабраліся каля Віцебскага аблвыканкаму, яны чакалі сустрэчы з прадстаўнікамі ўлады каля будынку. А 17-й гадзіне старшыня аблвыканкаму згадзіўся сустрэцца з дэлегацыяй ад гараджан з 15 чалавек. Журналістаў незалежных СМІ на сустрэчу не пусьцілі. Асьвятляць яе мелася абласное тэлебачаньне.

Гараджане скандавалі «Шарсьнёў, выходзь!», разгарнулі вялікі сьцяг перад будынкам аблвыканкаму.

Сярод 15 прадстаўнікоў на сустрэчы са старшынём аблвыканкаму Мікалаем Шарсьнёвым прысутнічалі віцебскія праваабаронцы Павал Левінаў і Ірына Трацьцякова, старшыня партыі БНФ у Віцебску Кастусь Смолікаў, грамадзкая актывістка Яўгенія Пачэпка, блогерка Алена Янушкоўская.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG