Афіцэр-памежнік в/ч 2141, капітан Аляксандар Васько, запісаў відэазварот. У ім ён зьвярнуўся да народу і сілавікоў.
- «Беларусы згуртаваліся. Такой ступені кансалідацыі ня ведала наша гісторыя. Нас аб’ядноўвае жаданьне жыць у свабоднай краіне, вольнай ад дыктатуры».
- «На мінулым тыдні круцілася ў галаве пытаньне — як жа так, гэта ж нашыя пацаны. Але гэта ня нашыя пацаны, іх і людзьмі назваць складана».
- «Я служу ў войску ўжо 12 гадоў. Я марыў служыць сваёй Радзіме і свайму народу, але пакуль міліцыя і войска ахоўваюць інтарэсы толькі аднаго чалавека».
- «Я хачу зьвярнуцца да прадстаўнікоў так званых сілавых структураў. Сіла — ня ў зброі, ня ў турмах, і не ў аўтазаках, а ў праўдзе, у гонары і ў мужнасьці».