Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нацыянальны страйкавы камітэт выдзеліць па 100 тысяч даляраў тром заводам


Забастоўка на Менскім трактарным заводзе, 18 жніўня 2020 году
Забастоўка на Менскім трактарным заводзе, 18 жніўня 2020 году

Нацыянальны страйкавы камітэт выдзеліць дапамогу тром прадпрыемствам, супрацоўнікі якіх цяпер бастуюць: МТЗ, МЗКЦ і «Гродна Азоту».

Кожны з заводаў атрымае па 100 тысяч даляраў. Пра гэта паведаміў у Facebook адзін з заснавальнікаў Фонду салідарнасьці Андрэй Стрыжак, які ўваходзіць у склад камітэту.

Кіраўнікам іншых арганізаваных заводзкіх страйкамаў ён прапануе зьвяртацца па дапамогу праз тэлефон +375445100511 — «для атрыманьня салідарнай дапамогі ад народу Беларусі».

Дзеля падтрымкі рабочых, якія страйкуюць у Беларусі, 18 жніўня быў створаны Нацыянальны страйкавы камітэт. У склад камітэту ўвайшлі Андрэй Стрыжак, блогер Эдуард Пальчыс, а таксама IT-прадпрымальнікі Аляксандар Падгорны і Яраслаў Ліхачэўскі.

Як паведаміў БелаПАН Андрэй Стрыжак, на рахунку Фонду салідарнасьці, які дапамагае беларусам, якія пацярпелі і страцілі працу ў выніку палітычных рэпрэсій, пералічаны ўжо 1 мільён даляраў. Але для таго, каб дапамагчы ўсім, гэтых грошай недастаткова, таму фонд зьвярнуўся па падтрымку да нацыянальнага бізнэсу.

На гэты заклік, паводле Стрыжака, ужо адгукнуліся больш за 70 кампаній і індывідуальных прадпрымальнікаў. Яны возьмуць шэфства над прадпрыемствамі, якія страйкуюць, а страйкамы на месцах вызначаць, каму канкрэтна патрэбная падтрымка. Гатоўнасьць пракансультаваць кожны страйкам выказала юрыдычная фірма REVERA.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG