Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Радзе бясьпекі ААН абмеркавалі сытуацыю ў Беларусі з ініцыятывы ЗША і Эстоніі


Пасяджэньне Рады бясьпекі ААН, ілюстрацыйнае фота
Пасяджэньне Рады бясьпекі ААН, ілюстрацыйнае фота

На пасяджэньні Рады кіраўнік МЗС Эстоніі Урмас Рэйнсалу выказаў глыбокую заклапочанасьць празьмерным ужываньнем сілы ўладамі Беларусі ў дачыненьні да мірных маніфэстантаў.

«Рада бясьпекі ААН абавязаная прадухіляць гвалтоўныя канфлікты. Таму раньняе папярэджаньне і ўзмацненьне інфармаванасьці зьяўляецца нашым абавязкам», — сказаў кіраўнік МЗС Эстоніі.

Паводле ягоных слоў, у Беларусі «вынікі выбараў сфальсыфікаваныя, незалежных назіральнікаў на іх не было. Мы бачылі ў шэрагу дзяржаў сьвету, што адбываецца, калі свабодныя выбары правальваюцца і не прымаецца пад увагу апраўданая незадаволенасьць людзей».

Рэйнсалу адзначыў, што «любое зьнешняе ўмяшаньне ў Беларусі пагражае міру і бясьпецы як у самой Беларусі, так і шырэй, у рэгіёне»

Сёньня ўрад Эстоніі выступіў з заявай аб непрызнаньні вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі і адзначыў, што Аляксандар Лукашэнка страціў свой мандат праз фальсыфікацыі. Талін заклікаў правесьці ў Беларусі новыя выбары.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG