Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Латвіі ўручыла амбасадару Беларусі ноту пратэсту


Ілюстрацыйнае фота. Затрыманьні ў Віцебску 10 жніўня
Ілюстрацыйнае фота. Затрыманьні ў Віцебску 10 жніўня

МЗС Латвіі ўручыла амбасадару Беларусі ноту пратэсту ў сувязі з затрыманьнем латвійскіх грамадзян і выказала сваю пазыцыю што да дзеяньняў беларускіх уладаў.

17 жніўня прадстаўнік Міністэрства замежных спраў Латвіі Ілгварс Клява сустрэўся з амбасадарам Беларусі ў Латвіі Васілём Марковічам, каб уручыць ноту пратэсту ад імя Латвіі ў сувязі з затрыманьнем двух латвійскіх грамадзян з 10 па 13 жніўня і «ўжываньнем фізычнага і псыхалягічнага гвалту» у дачыненьні да іх, а таксама выказаць пазыцыю Латвіі ў дачыненьні да дзеяньняў беларускіх органаў улады, гаворыцца на сайце ведамства.

Сярод іншага, ведамства

  • запатрабавала ад уладаў Беларусі правесьці паўнавартаснае расьсьледаваньне інцыдэнту з затрыманьнем латвійцаў, прыцягнуць вінаватых да адказнасьці і праінфармаваць пра вынікі расьсьледаваньня,
  • асудзіла прымяненьне фізычнай сілы праваахоўнікамі ў Беларусі падчас разгону пратэстаў,
  • запатрабавала неадкладна вызваліць затрыманых пратэстоўцаў,
  • заклікала прыцягнуць да адказнасьці і пакараць тых, хто дапусьціў прымяненьне гвалту і парушэньне правоў чалавека,
  • заявіла, што прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі не былі свабоднымі і сумленнымі і што для вырашэньня сытуацыі трэба арганізаваць новыя выбары, з новай ЦВК і ў прысутнасьці міжнародных назіральнікаў.

Таксама МЗС Латвіі заклікала амбасадара Беларусі ў Латвіі праінфармаваць Менск, што «для вырашэньня ўнутраных праблем Беларусі ня варта шукаць зьнешняга ворага. Спробы прадставіць балтыйскія краіны і NATO ў якасьці варожых Беларусі сіл могуць яшчэ больш пагоршыць цяперашнія складаныя адносіны з афіцыйным Менскам», — гаворыцца на сайце ведамства.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG