У Крамлі ня ведалі пра тое, што прэзыдэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка перанёс каранавірус. Пра гэта агенцтву ТАСС паведаміў прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітры Пяскоў.
Выступы кандыдатаў у прэзыдэнты па тэлебачаньні абмяркоўваюць у «Праскім акцэнце» палітычныя аглядальнікі Свабоды Юры Дракахруст, Валер Карбалевіч і Віталь Цыганкоў
Андрэй Дзьмітрыеў і Сьвятлана Ціханоўская выступілі лепш, чым тыдзень таму. А Сяргей Чэрачань і Ганна Канапацкая — горш.
Нават не прымаючы хадайніцтва аб паручальніцтве, каб былога прэтэндэнта ў кандыдаты ў прэзыдэнты адпусьцілі зь СІЗА.
Amnesty International заклікала вызваліць «вязьня сумленьня» Зьмітра Паліенку, якога затрымалі ў Менску 27 ліпеня ў аддзяленьні міліцыі, «менш чым праз 48 гадзінаў пасьля вызваленьня.
Кандыдат у прэзыдэнты Ганна Канапацкая 28 ліпеня выступіла са зваротам на тэлеканале «Беларусь 1». Яна заявіла, што створыць новую, Нацыянальна-дэмакратычную партыю.
У самага маладога кандыдата ў прэзыдэнты Сяргея Чэрачня — 15 давераных асобаў. Пад нумарам адзін — першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч.
28 ліпеня ў рэгіёнах Беларусі адбыліся новыя затрыманьні, а ў берасьцейскага актывіста Андрэя Шарэнды праходзіць ператрус.
Паводле суразмоўцаў Свабоды, патрабаваньні для рэгістрацыі часам пярэчаць тлумачэньням ЦВК, а нехта ў сьпісы назіральнікаў трапляе па-за чаргой. Беларускія дыпляматы адмаўляюцца ад камэнтароў.
Дзьмітрыеў паабяцаў правесьці новыя выбары праз год Кандыдат у прэзыдэнты Андрэй Дзьмітрыеў 28 ліпеня выступіў са зваротам на тэлеканале «Беларусь 1». У выпадку сваёй перамогі ён паабяцаў праз год правесьці новыя дэмакратычныя выбары прэзыдэнта.
Амэрыканскія сэнатары Рычард Дурбін, Марка Рубіё і Бэн Кардын прапанавалі рэзалюцыю з заклікам да свабодных, справядлівых і празрыстых прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў 28 ліпеня, што бессымптомна, «на нагах» перанёс каранавірус.
Ідэі Ціханоўскай Канапацкая назвала маргінальнымі.
Кандыдатка ў прэзыдэнты Сьвятлана Ціханоўская выключыла гарадзенца Мікалая Саляніка са сьпісу сваіх давераных асобаў, бо той захапляўся са сцэны асобай Гітлера.
Жонка актывіста Наста Паліенка паведаміла, што сёньня ў ізалятары часовага ўтрыманьня на Акрэсьціна ў яе адмовіліся прыняць перадачу для мужа.
Каля Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Беларусі днём 28 ліпеня затрымалі больш за 10 журналістаў і дзясяткі ахвотных падаць хадайніцтва за Віктара Бабарыку.
«Бобруйский курьер» атрымаў адказ на запыт у Акадэмію навук Беларусі, ці можна лічыць іх відэаапытаньні «незаконным дасьледаваньнем грамадзкай думкі»
На мінулых і пазамінулых выбарах іхныя экзыт-полы паказвалі, што за Лукашэнку больш як 80%.
У Любліне адбылася сустрэча міністраў замежных спраў Польшчы, Літвы і Ўкраіны. Яны прынялі рашэньне аб стварэньні фармату трохбаковага супрацоўніцтва.
На той жа сэсіі перад пачаткам датэрміновага галасаваньня са сваім пасланьнем будзе выступаць Аляксандар Лукашэнка
Днямі выканаўца нашумелай у 2012 годзе песьні «Я из деревни», якую нават называлі неафіцыйным піянэрскім гімнам, наведала пікет альтэрнатыўнага кандыдата ў родным мястэчку на Гомельшчыне і стаяла пад бел-чырвона-белым сьцягам.
Лукашэнка: «Хлопцы мусяць разумець, што яны ў сваім доме і нікому не дазволена іх біць нагамі».
Улады палічылі неналежнай рэклямай майкі «Welcome to Belarus» з выявай аўтазака, якія прадае берасьцейская крама «Князь Вітаўт».
25 ліпеня некалькі тысяч чалавек узялі ўдзел у перадвыбарчым мітынгу кандыдаткі ў прэзыдэнты Сьвятланы Ціханоўскай.
Cярод прыхільнікаў Лукашэнкі крыху вышэйшыя долі жанчын і вяскоўцаў і істотна вышэйшыя долі людзей пажылога веку і адносна нізкай адукацыі.
Агулам 415 скаргаў адмовіліся задавальняць.
Калі Бабарыка парушыць абавязкі, штраф за гэта паводле арт. 121 КПК РБ можа складаць ад 2700 да 13500 рублёў.
Спробы нападу на праваахоўнікаў павінны мамэнтальна спыняцца. Аб гэтым Аляксандар Лукашэнка заявіў, наведваючы вайсковую частку 3214 унутраных войскаў МУС.
Маладога чалавека затрымалі раніцай 3 ліпеня за тое, што, як напісана ў пратаколе, «з хуліганскімі намерамі, назойліва чапляўся да грамадзян, хапаў іх за рукі, перашкаджаў іх свабодзе перамяшчэньня, чым напалохаў іх».
Вярхоўны прадстаўнік Эўразьвязу ў замежных справах заявіў, што ЭЗ занепакоены затрыманьнем мірных дэманстрантаў, журналістаў і апазыцыйных дзеячаў у Беларусі.
«Я ня бачу ў сваім учынку ніякага дысыдэнцтва, гэта проста нармальная рэакцыя на беззаконьне».
«Лукашэнка ўвесь час палохае — „майдан, майдан, майдан“. Ніхто іншы „майдану“ ня хоча». Вядучая акторка лялечнага тэатру выказваецца пра нялялечныя баталіі.
«Мы не перастаём дзівіцца таму, як на кожным кроку ўлада чыніць перашкоды сумленным выбарам».
«Трэба сядаць за стол перамоваў і размаўляць, весьці інвэнтарызацыю інтэграцыйных дарожных мапаў і бачыць рэальную пэрспэктыву».
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International пачала глябальную кампанію збору подпісаў, каб Беларусь забясьпечыла сваім грамадзянам свабоду выказваньняў і мірных сходаў.
Лісты перадалі ў пасольствы, якія месьцяцца ў Бэльгіі, Італіі, Нідэрляндах, Чэхіі.
Днямі стала вядома, што муж кандыдаткі на прэзыдэнта Беларусі Сьвятланы Ціханоўскай Сяргей уключаны ў сьпіс украінскага сайта «Міратворац» як парушальнік дзяржаўнае мяжы Ўкраіны. Свабода разьбіралася, што гэта азначае і якія могуць быць наступствы.
Кандыдатка ў прэзыдэнты Сьвятлана Ціханоўская ў эфіры Эўрарадыё заявіла, што «юрыдычна Крым украінскі, а фактычна — расейскі».
Лідэр Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Зянон Пазьняк заявіў, што «варыянт з жанчынамі і са штабамі быў заплянаваны заранёў».
Пра што сьведчаць шматлюдныя пікеты Ціханоўскай па ўсёй краіне? Чаму на іх удзельнікаў ня ціснуць? На што гатовыя прыхільнікі Ціханоўскай? Ці мае значэньне сапраўдны электаральны расклад?
Дарадца прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа ў справе нацыянальнай бясьпекі Робэрт О’Браен інфікаваны каранавірусам.
Сёньня споўнілася 30 гадоў, як 27 ліпеня 1990 Вярхоўны Савет 12-га скліканьня прыняў Дэклярацыю аб дзяржаўным сувэрэнітэце БССР. Што сказалі з нагоды гэтай даты кандыдаты на прэзыдэнта.
Беларускім банкам рэкамэндавалі адмовіцца ад разьмяшчэньня рэклямы ў недзяржаўных СМІ, паведамляе Tut.by з спасылкай на ананімныя крыніцы.
Кандыдатка ў прэзыдэнты Сьвятлана Ціханоўская паабяцала правесьці за паўгода новыя прэзыдэнцкія выбары. Разьбіраліся зь юрыстам, ці магчыма так зрабіць.
«Быў гатовы, што затрымаюць», – напісала Свабодзе жонка затрыманага Наста Паліенка.
Пракопʼеў расказвае, як высокі чыноўнік разбураў ягоны бізнэс, тлумачыць, чаму хоча стаць мэрам Менску і як ён паспрабуе зьяднаць пратэстны рух.
Нямеччына выступіла супраць вяртаньня Расеі ў «Вялікую васьмёрку» (G8). Пра гэта заявіў міністар замежных справаў краіны Гайка Маас.
Джэфры Джук стаў новым кіраўніком амбасады Злучаных Штатаў Амэрыкі ў Беларусі.
У беларускім грамадзка-палітычным жыцьці складваецца дзіўная сытуацыя. Усе чакаюць Майдану.
Шукаць адказ на пытаньне «Чый Крым?» прапануюць на відэатрансьляцыі зь менскай акцыі 24 траўня на Камароўскім рынку. Трансьляцыя ідзе паўтары гадзіны.
Загрузіць яшчэ