Як паведамляюць нашыя карэспандэнты, супраць пратэстоўцаў ужываюць сьвятлошумавыя гранаты.
У цэнтры Менску адбыліся сутыкненьні пратэстоўцаў з АМАПам.
Паводле відавочцаў, будаўнічая машына ўехала ў натоўп людзей. Паранены мужчына 40-50 гадоў, у яго пашкоджаная нага.
Шэраг выданьняў паведамляе, што ў поччу 9 жніўня Менску аўтазак зьбіў чалавека. Затрыманьні і спробы разгону адбываюцца ў раёне Нямігі, праспэкту Пераможцаў, Стэлы.
Падчас прэсавай канфэрэнцыі аб’яднанага штабу ў Менску яго прадстаўніца Марыя Калесьнікава заявіла, што Цэнтральная выбарчая камісія ня справілася са сваёй працай.
Адбываецца маніфэстацыя на праспэкце Пераможцаў у Менску. Узарваліся 3-4 сьвятлашумавыя гранаты, дзясяткі чалавек затрыманыя, людзі падыходзяць з боку Нямігі.
Беларускі рэстаратар і крытык Лукашэнкі Вадзім Пракопʼеў — пра пратэстны рух і неабходнасьць яднаньня.
На прэс-канфэрэнцыі штабу кандыдаткі ў прэзыдэнты Сьвятланы Ціханоўскай назвалі шэсьць участкаў у розных раёнах Менску, дзе, паводле афіцыйных пратаколаў, кандыдатка перамагла Лукашэнку зь вялікім адрывам.
Пры гэтым некалькі сотняў чалавек, прастаяўшы сёньня ў чарзе па некалькі гадзінаў, так і ня здолелі патрапіць у памяшканьне, каб прагаласаваць.
Прадстаўнік кампаніі «Честные люди» Ўладзь Сташкевіч паведаміў, што на плятформе «Голас» за Ціханоўскую прагаласавалі 80%.
Каля палаца спорту на праспэкце Пераможцаў у Менску вялікая колькасьць АМАПу з сабакамі, які наступае на пратэстоўцаў.
У Горадні на Савецкай плошчы сабраліся некалькі соцень чалавек. Празь некаторы час туды прыехаў АМАП і пажарныя машыны. Каля паўсотні амапаўцаў пачалі выціскаць людзей з плошчы і затрымліваць.
Расейскі журналіст і музыказнаўца Арцемій Троіцкі — пра тое, чаму падзеі ў Беларусі важныя для ўсёй постсавецкай прасторы.
На праспэкт Незалежнасьці ідзе моладзь зь белымі бранзалетамі на руках. Тым часам па ўсім цэнтры гораду стаіць спэцтэхніка сілавікоў і аўтобусы з салдатамі.
Людзі засталіся каля амбасады ў Маскве пасьля закрыцьця выбарчага ўчастку. Многія зь іх ня здолелі прагаласаваць.
У Менску ачапілі плошчу Незалежнасьці, усе выхады на плошчу Незалежнасьці закрытыя, перадае карэспандэнт Свабоды.
Паводле арганізатараў, на многіх участках вынікі экзыт-полаў супадаюць з афіцыйнымі лічбамі камісій.
Каля амбасадаў Беларусі ў шэрагу гарадоў сьвету ў дзень прэзыдэнцкіх выбараў утварыліся вялікія чэргі — выглядае, што значная колькасьць беларусаў замежжа ня змогуць прагаласаваць.
Беларускія і ўкраінскія актывісты сабраліся на майдане Незалежнасьці ў Кіеве, каб выказаць падтрымку беларусам, якія дэманструюць сваё жаданьне шляхам выбараў зьмяніць уладу.
Свабода паглядзела, як галасавалі на ўчастку ў школе № 31 у Магілёве, дзе раней вучылася адна зь лідэрак аб’яднанага штабу Сьвятланы Ціханоўскай.
Карэспандэнты Свабоды ў розных частках гораду фіксуюць канцэнтрацыю салдат і тэхнікі ўнутраных войскаў, а таксама іншых спэцыяльных службаў.
Кандыдатку ў прэзыдэнты Беларусі Сьвятлану Ціханоўскую сустрэлі на выбарчым участку воплескамі. Яна прыйшла галасаваць пасьля 14-й гадзіны на ўчастак для галасаваньня № 21 у менскім мікрараёне Ўсход.
ЦВК абвяшчала пра рэкордна актыўнае датэрміновае галасаваньне: за пяць дзён, паводле камісіі, прагаласавалі 41,7% выбарнікаў.
У «Белтэлекаме» заявілі, што ведаюць аб праблемах і што «тэхнічныя спэцыялісты працуюць над гэтым»: «узьнікаюць праблемы з доступам да пэўных рэсурсаў і цяжкасьці пры загрузцы старонак або працы з праграмамі».
Фальшывы сайт просіць увесьці нумар тэлефону. Сапраўдны сайт такога не патрабуе — усе апэрацыі адбываюцца не празь яго, а праз чат-боты ў мэсэнджэрах Telegram і Viber.
Вядоўца тэлеканалу «Настоящее время» Цімур Алеўскі правёў два тыдні ў Беларусі, асьвятляючы выбарчую кампанію.
Днём 9 жніўня перад школай № 41, што на вуліцы Алеся Гаруна ў менскім мікрараёне Дамброўка, утварыліся чэргі выбарнікаў. На ўчастку кабінкі закрытыя толькі з трох бакоў, шторак няма.
«Калі ўладзе няма чаго баяцца, калі б яны не перажывалі, калі ўвесь народ за Аляксандра Рыгоравіча, мы з гэтым пагадзіліся б, калі б выбары былі справядлівыя».
Гэта карэспандэнты Ўладзімір Раменскі, Васіль Палонскі, а таксама апэратар Мікалай Анціпаў.
Паводле Валера Цапкалы, яго жонка зьехала, бо баялася крымінальнага перасьледу. Сам ён зьехаў разам зь дзецьмі 24 ліпеня — спачатку ў Маскву, затым у Кіеў і Варшаву, ладзіць «тур» з сустрэчамі зь беларускай дыяспарай.
Шэраг беларусаў наракае ў сацыяльных сетках на праблемы з доступам да розных інтэрнэт-сэрвісаў.
Кампанія назіраньня «Права выбару» выступіла з заявай адносна арыштаў незалежных назіральнікаў. Паводле дадзеных на 9 жніўня, па ўсёй краіне затрымана больш за тры дзясяткі чалавек.
Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына паведаміла днём 9 жніўня ў эфіры дзяржаўнага Агенцтва тэлевізійных навінаў, што апоўдні яўка на прэзыдэнцкіх выбарах (з улікам датэрміновага галасаваньня) склала 54%, што значыць, што выбары адбыліся.
Аляксандар Лукашэнка пасьля галасаваньня 9 жніўня адказаў на пытаньні журналістаў. Вось што ён сказаў.
У Беларусі 9 жніўня праходзіць асноўны дзень галасаваньня на прэзыдэнцкіх выбарах. У датэрміновым галасаваньні, паводле ЦВК, узялі ўдзел 45,3% выбарнікаў. Свабода вядзе жывую трансьляцыю з участкаў для галасаваньня.
Магілёўскі гурт Akute выпусьціў сваю вэрсію песьні «Муры». Паводле музыкаў, гэта спантанны кавэр на вядомы гімн польскай «Салідарнасьці».
Аляксандар Лукашэнка пасьля галасаваньня 9 жніўня выказаўся пра «рэпрэсіі».
9 жніўня Аляксандар Лукашэнка прагаласаваў на ўчастку ва Ўнівэрсытэце фізычнай культуры. Вось што ён сказаў журналістам.
Вахтарка менскай сярэдняй школы № 204 Сьвятлана Фамінская расказала на відэа пра фальсыфікацыі на датэрміновым галасаваньні. Відэа апублікаваў тэлеграм-канал «Мая краіна Беларусь».
З раніцы 9 жніўня беларусы паведамляюць аб праблемах з доступам да некаторых інтэрнэт-сэрвісаў. Што вядома.
У асноўны дзень галасаваньня на выбарах прэзыдэнта Беларусі 9 жніўня ўва ўсёй краіне працягваюць затрымліваць назіральнікаў і актывістаў. Свабода зрабіла і абнаўляе сьпіс затрыманых.
У сюжэце на канале АНТ паказалі рэпартаж, у якім актывістаў «Страны для жизни» абвінавацілі ў падрыхтоўцы забурэньняў. Аднаго зь іх назвалі Русланам Парфёнавым. Але сябры і маці кажуць, што гэта ня ён.
На ўезьдзе ў Менск з боку Берасьця выстаўлены пост ДАІ, разам зь міліцыянтамі стаяць вайскоўцы. ДАІ прыпыняе некаторыя машыны для праверкі.
У Менску 9 жніўня перакрылі пад’езды да плошчы Незалежнасьці. Забаранілі ўезд на вуліцу Берсана, якая знаходзіцца за Домам ураду, на вуліцы Валадарскага нельга паркавацца.
У Гомельскай вобласьці выбары ўвогуле адбыліся датэрмінова, паводле лічбаў ЦВК.
Заўзятары розных беларускіх футбольных клюбаў і выпускнікі журфаку БДУ запісалі звароты да ўладаў перад выбарамі.
Свабодны тэатар апублікаваў кліп з трэкам Emilia Cunt, яна ж акторка Юлія Шаўчук.
«Фокус заключаецца ў тым, што чальцы камісіі павінны раскласьці бюлетэні па стосах і агучыць для пратаколу патрэбныя вынікі. У адпаведнасьці зь лічбамі, якія да гэтага моманту „павінны ведаць на памяць“ ці падгледзець у „шпаргалцы“».
Увечары 8 жніўня Сьвятлана Ціханоўская ў мэтах бясьпекі пакінула сваю кватэру. Перад гэтым пад домам Ціханоўскай стаялі супрацоўнікі ў цывільным і падʼехаў мікрааўтобус.
Карэспандэнт Свабоды стаў сьведкам, як супрацоўнікі ДАІ ачышчаюць стаянкі ад запаркаваных там машын на вуліцы Мясьнікова ў Менску, якая прылягае да ўрадавага комплексу будынкаў за Домам ураду.
Загрузіць яшчэ