Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску прызямліўся самалёт ФСБ Расеі, якім меркавана карыстаецца ягоны дырэктар


Аляксандар Бортнікаў
Аляксандар Бортнікаў

Самалёт Ту-214ВПУ (вышынны пункт кіраваньня) спэцыяльнага лётнага атраду «Расея» прыбыў увечары ў аўторак з Масквы ў Менск, згодна з дадзенымі парталу Flightradar, піша «Новая газета».

Як паведамляла ў 2013 годзе выданьне «Бизнес-online» са спасылкай на гендырэктара Казанскага авіяцыйнага заводу, гэты самалёт быў пабудаваны спэцыяльна для Фэдэральнай службы бясьпекі.

Дадзеныя з адкрытых крыніц сьведчаць, што на Ту-214ВПУ RA-64523 можа ажыцьцяўляць пералёты дырэктар расейскай спэцслужбы Аляксандар Бортнікаў. Так, напрыклад, у лютым 2015 году агенцтва РИА Новости паведамляла пра візыт Бортнікава ў Вашынгтон, тады ж у сталіцы ЗША прызямліўся згаданы борт.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG