Веньямін — новы кіраўнік БПЦ, допыт Латушкі ў СК, пахаваньне Мікіты Крыўцова. Найважнейшае 25 жніўня
Польскі незалежны прафсаюз «Салідарнасьць» 26 жніўня адправіць у Беларусь гуманітарную дапамогу ў выглядзе некалькіх дзясяткаў тон харчовых прадуктаў.
Уладальнікі заблякаваных беларускіх інтэрнэт-сайтаў пачалі атрымліваць дакумэнты зь Міністэрства інфармацыі, у якіх тлумачыцца прычына блякаваньня сайту на тэрыторыі Беларусі.
Сыход мітрапаліта Паўла і прызначэньне на яго месца мітрапаліта Веньяміна мы папрасілі пракамэнтаваць багаслова Натальлю Васілевіч.
На мітынгу ў падтрымку Аляксандра Лукашэнкі выступіў экс-камандзір вайсковай часткі 3214 і экс-камандзір СОБР Дзьмітры Паўлічэнка.
Эўрапейскі Зьвяз можа ўвесьці санкцыі ў дачыненьні да 15–20 грамадзян Беларусі за фальсыфікацыю вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў і прымяненьне гвалту да пратэстоўцаў, напісаў у твітэры карэспандэнт Радыё Свабода ў Брусэлі Рыкард Юзьвяк.
Сёньня ў Маскве адбыліся перамовы наконт сытуацыі ў Беларусі паміж міністрам замежных справаў Расеі Сяргеем Лаўровым і першым намесьнікам дзяржсакратара ЗША Стывэнам Бігэнам.
Каб адзначыць Сьвята Незалежнасьці, на аднайменнай плошчы ў Менску ў аўторак увечары пачалі зьбірацца людзі.
Рашэньне Сыноду Рускай праваслаўнай царквы аб зьмене кіраўніка Беларускай праваслаўнай царквы пракамэнтаваў Свабодзе сьвятар Аляксандар Шрамко, адхілены ад службы за крытыку патрыярха Кірыла.
Патрыяршым экзархам усяе Беларусі, мітрапалітам Менскім і Заслаўскім прызначаны япіскап Барысаўскі і Мар’інагорскі Веньямін. Пра гэта сёньня паведаміў кіраўнік прэс-службы РПЦ Уладзімер Лягойда.
Наша Ніва разьмясьціла відэазапіс, на якім відаць, як салдат наўмысна страляе ў журналістку выданьня Натальлю Лубнеўскую з адлегласьці 10 мэтраў.
Вярхоўны суд адзначае, што рашэньне аб прызнаньні выбараў несапраўднымі прымае Цэнтральная камісія.
Даверанай асобе Сьвятланы Ціханоўскай і сябру прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Вользе Кавальковай Заводзкі суд сталіцы прысудзіў 10 дзён арышту за «арганізацыю несанкцыянаванай акцыі» (ч. 2 арт. 23.34 КаАП).
Мітрапаліт Павал вызвалены ад пасады Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі, — паведамлян кіраўнік прэс-службы РПЦ Уладзімір Легойда.
25 жніўня бацькам дзяцей беларускамоўнай гімназіі № 23, якія патрабавалі сумленнага пераліку галасоў на выбарах, прыйшоў адказ: дырэктарка Ірына Пасюкевіч проста распусьціла апякунскую бацькоўскую раду сваім загадам.
Каля будынку Міністэрства адукацыі адбыўся пікет у падтрымку сумленных настаўнікаў
Крэмль вітае тое, што беларуская Каардынацыйная рада «не разглядае пытаньне адмовы ад узаемадзеяньня з Расеяй».
Кандыдатка на пасаду прэзыдэнта Беларусі Сьвятлана Ціханоўская выступіла празь відэасувязь перад эўрадэпутатамі ў аўторак на нечарговым пасяджэньні камітэту замежных справаў Эўрапарлямэнту, прысьвечаным Беларусі.
Расейскі сьпявак Вася Абломаў запісаў вялікае відэа пра падзеі ў Беларусі.
Бачачы каля сябе толькі «Белоруссию», якую трэба любой цаной утрымаць, далучыць, і не зьвяртаючы ўвагі на беларусаў, іх патрэбы і жаданьні, Расея рызыкуе назаўсёды страціць беларускі народ, ягоныя сымпатыі і дружбу.
Запіс аўдыё з размовай выбарчай камісіі № 26 гораду Віцебску, дзе сяброў камісіі прымушаюць падпісаць сфальшаваны пратакол, сапраўдны. Пра гэта стала вядома Свабодзе са сваіх крыніц.
У жніўні 1991 году, пасьля спробы дзяржаўнага перавароту ў СССР, зробленай у Маскве часткай найвышэйшай савецкай намэнклятуры, аб’яднанай у Дзяржаўны камітэт па надзвычайным становішчы (ГКЧП), у Вярхоўным Савеце БССР пры дапамозе дэманстрантаў на плошчы было пастаўленае пытаньне пра незалежнасьць.
Паводле Міністэрства ўнутраных справаў, учора ў Менску на плошчы Незалежнасьці сабраліся ўсяго 550 мітынгоўцаў, а агулам на пратэстах у Менску, Берасьці, Горадні, Салігорску і іншых гарадах было ўсяго каля 2000 чалавек.
Бацька Мікіты Крыўцова ў прысутнасьці незалежнага судова-мэдычнага экспэрта і адваката агледзеў цела сына ў моргу.
Заўзятары кіеўскага футбольнага клюбу «Дынама», якія ўваходзяць у групу «Ультрас», ушанавалі памяць Мікіты Крыўцова, які зьнік 12 жніўня ў часе акцый пратэсту ў Менску і быў знойдзены мёртвым 22 жніўня.
Некалькі чалавек ужо адмовіліся ад удзелу ў агульным страйкаме пасьля размоваў з праваахоўнікамі.
Прадстаўнік Каардынацыйнай рады Павал Латушка перад наведваньнем Сьледчага камітэту зьвярнуўся з заклікам да яго супрацоўнікаў пачаць і расьсьледаваць крымінальныя справы за парушэньні закону, якія зафіксавала грамадзтва і Каардынацыйная рада.
Што адбываецца ў Беларусі на 17-ы дзень пратэстаў супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў.
Праваабаронцы зьвярнуліся да спэцдакладчыка ААН па катаваньнях з заклікам умяшацца ў сытуацыю ў Беларусі ў сувязі з жорсткім разгонам мірных дэманстрантаў.
Калі б справа была толькі ў нашым былым прэзыдэнце, то ўчора гэтая справа была б вырашана канчаткова.
Што адбывалася 24 жніўня.
24 жніўня польскі ПЭН-клюб апублікаваў заяву ў сувязі з падзеямі ў Беларусі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў.
Затрыманага раніцай 24 жніўня сустаршыню страйкаму «Беларуськалія» Анатоля Бокуна асудзілі за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.
Рэстаратар і крытык Лукашэнкі Вадзім Пракопʼеў расказаў Свабодзе, чаму ён пераехаў з Кіева ў Вашынгтон, з кім там сустракаецца і якім чынам у ЗША будзе дамагацца сваёй асноўнай мэты, дзе будзе сустракаць Макея і як будзе адкрываць другі, трэці ці чацьвёрты «фронт».
Абедзьве цэнтральныя плошчы ў Горадні ачапілі турнікетамі ўвечары 24 жніўня.
У Магілёве затрымалі Ўладзімера Шанцава, аднаго зь лідэраў мясцовага пратэставага руху, старшыню абласной арганізацыі АГП і давераную асобу Сьвятланы Ціханоўскай.
Дональд Трамп афіцыйна вылучаны кандыдатам у прэзыдэнты ЗША на выбарах, якія адбудуцца ў лістападзе 2020 году.
Супрацоўніка цэнтральнага апарату, начальніка гісторыка-архіўнага аддзяленьня МЗС Вячаслава Казачонка, які выйшаў тыдзень таму на пікет, звольнілі з замежнапалітычнага ведамства. Пра гэта ён сам расказаў Tut.by.
Расейскі апазыцыянэр Аляксей Навальны стаў ахвярай узьдзеяньня таксычнага рэчыва. Пра гэта заявіла ў панядзелак бэрлінская клініка Charite, дзе Навальны праходзіць лячэньне.
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) накіравала ліст у Менгарвыканкам і Менскі гарсавет з патрабаваньнямі спыніць эскаляцыю канфлікту і пачаць дыялёг дзеля кансалідацыі грамадзтва.
Сьвятлану Алексіевіч выклікалі 26 жніўня на 14:00 у Сьледчы камітэт у якасьці сьведкі ў крымінальнай справе, заведзенай па факце стварэньня Каардынацыйнай рады.
Такую думку ў інтэрвію Дзьмітрыю Гардону выказаў першы прэзыдэнт Украіны, кіраўнік украінскай дэлегацыі ў трохбаковай кантактавай групе для ўрэгуляваньня канфлікту на Данбасе Леанід Краўчук.
На мінулым тыдні ён выступіў з асуджэньнем катаваньняў пратэстоўцаў і падаў у адстаўку. Сёньня Лукашэнка звольніў яго з пасады
Мінфін Расеі падрыхтаваў правілы, якімі, у выпадку зацьвярджэньня, будзе кіравацца РФ пры выдачы дзяржаўных крэдытаў іншым краінам. На агульных падставах на іх атрыманьне ня змогуць прэтэндаваць Беларусь, Армэнія, Вэнэсуэла і Куба.
Лукашэнка і Пуцін 24 жніўня «абмеркавалі сытуацыю ўнутры нашай краіны і на зьнешнім контуры, асабліва на заходнім напрамку».
Ціханоўская выказала гатоўнасьць вырашыць крызіс праз дыялёг аб мірнай перадачы ўлады, у тым ліку з пасярэдніцтвамз міжнародных арганізацыяў.
Яўгена Меркіса затрымалі міліцыя ў пятніцу 21 жніўня. Выходныя ён правёў у ізалятары часовага ўтрыманьня.
Рабочы МТЗ Эдвард Сьвянцецкі зьехаў зь Беларусі і праз Украіну дабраўся да Польшчы, дзе зьбіраецца прасіць палітычнага прытулку.
Дзяржаўны сакратар Савету бясьпекі Беларусі Андрэй Раўкоў пракамэнтаваў у сябе ў Фэйсбуку замежныя акцыі салідарнасьці зь беларускім народам.
Раней у гэтай справе дапыталі Максіма Знака і Сяргея Дылеўскага. На 15 гадзін 24 жніўня на допыт выклікана Лілія Ўласава.
Загрузіць яшчэ