У Міністэрстве абароны Беларусі з 13-16 студзеня пад кіраўніцтвам начальніка Генэральнага штабу Ўзброеных сіл Паўла Муравейкі пачалі супольныя штабныя вучэньні беларускага войска.
Палітычны аналітык Арцём Шрайбман у праграме «Палітыка зь Юрыем Дракахрустам» адказаў на пытаньне, як на беларуска-амэрыканскія адносіны паўплывае затрыманьне кіраўніка Вэнэсуэлы Нікаляса Мадура.
Урад зацьвердзіў дзяржаўную праграму «Дарогі Беларусі», разьлічаную на 2026–2030 гады.
Арганізацыя Iran Human Rights паведамляе аб 648 забітых пад час разгону пратэстаў у Іране.
Расейскія войскі ў ноч на 13 студзеня зноў атакавалі энэргетычную інфраструктуру Ўкраіны. Пад абстрэлам былі Кіеў, Харкаў, Запароская і Днепрапятроўская вобласьці.
Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў у Беларусі.
Паказьнікі «дапушчальнага росту цэн» да канца 2026 году зацьвердзілі пастановай Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю № 84 ад 30 сьнежня 2025 году.
Падзеі 13 студзеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Амбасадара Расеі ў Армэніі Сяргея Капыркіна ў панядзелак выклікалі ў Міністэрства замежных спраў краіны. Яму ўручылі ноту, у якой выказалі «глыбокае абурэньне заявамі, зробленымі ў праграме на дзяржаўным тэлеканале».
Прычына — тавары з «Пагоняй» і бел-чырвона-белым сьцягам. У іх Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю ўгледзела «прыкметы экстрэмісцкай сымболікі і атрыбутыкі».
У 2025 годзе Украіна панесла найбольшую колькасьць ахвяраў сярод мірнага насельніцтва ад пачатку маштабнай вайны з Расеяй у 2022 годзе, паведаміла 12 студзеня Місія ААН па маніторынгу правоў чалавека ва Ўкраіне.
Супрацоўніка амбасады Расеі ў Нікасіі на Кіпры 8 студзеня знайшлі мёртвым у яго кабінэце. У амбасадзе паліцыянтам паведамілі, што сьмерць наступіла ў выніку самагубства.
У Грузіі былога прэмʼер-міністра і экс-лідэра цяперашняй урадавай партыі «Грузінская мара» Іраклія Гарыбашвілі прыгаварылі да пяці гадоў пазбаўленьня волі па абвінавачаньні ў легалізацыі незаконных даходаў у асабліва буйным памеры.
Міністэрства абароны Беларусі адзначае «беспрэцэдэнтную мілітарызацыю па пэрымэтры краіны». Пра гэта 12 студзеня заявіў міністар абароны Віктар Хрэнін журналістам дзяржаўных СМІ па выніках сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.
Дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская заявіла аб падтрымцы грамадзян Ірану, якія выйшлі на акцыі пратэсту супраць дыктатуры.
23 сьнежня эканамічны суд Менска падвёў рысу пад працэсам ліквідацыі заснавальніка БелаПАН — аднайменнага ЗАТ, які доўжыўся амаль два гады.
Мінуў месяц з вызваленьня і прымусовага выдаленьня зь Беларусі вялікай групы палітвязьняў. BySol расказаў, як беларусы з дапамогай іх фонду сабралі чвэрць мільёну эўра на падтрымку гэтых людзей.
«Нязьменна цяжкай» назвалі праваабаронцы «Вясны» сытуацыю з правамі чалавека ў Беларусі, калі прааналізавалі вынікі 2025 году ў аналітычным дакладзе. Яны ня згодныя зь меркаваньнем пра аслабленьне рэпрэсій у мінулым годзе.
Аляксандар Лукашэнка зноў паскардзіўся на атачэньне Беларусі вайсковымі падразьдзеламі з усіх бакоў, апроч Расеі.
У Іране трэці тыдзень працягваюцца масавыя акцыі пратэсту, якія пачыналіся як эканамічныя, але хутка перарасьлі ў палітычныя. Каб іх здушыць, улады выкарыстоўваюць гвалт, зброю, адключэньне інтэрнэту.
Урад хоча скараціць папяровы дакумэнтаабарот і паскорыць узаемадзеяньне зь дзяржаўнымі органамі пры дапамозе «лічбавых вобразаў дакумэнтаў».
Paszporty Polityki — адна з найважнейшых узнагародаў Польшчы ў галіне культуры.
«Цьвёрдую пазыцыю Літвы» мае намер прадстаўляць прэзыдэнт гэтай краіны Гітанас Наўседа, калі Вільня сутыкнецца зь ціскам, накіраваным на аднаўленьне транзыту беларускіх угнаеньняў.
Пра гэта заявіў міністар энэргетыкі Беларусі.
Агенцтва навін аб правах чалавека (HRANA), арганізацыя іранскіх актывістаў, якая базуецца ў ЗША, паведаміла, што за апошнія 15 дзён падчас пратэстаў загінулі 544 чалавекі.
Расея працягвае наносіць удары па энэргетычнай інфраструктуры Ўкраіны, каб дамагчыся адключэньняў энэргіі для ўкраінцаў у халодны зімовы час.
Падзеі 12 студзеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Паліцыя Кіпру просіць паведаміць пра інфармацыю, якая можа дапамагчы ў пошуку 56-гадовага расейца Ўладзіслава Баўмгертнера, які зьнік бязь вестак 7 студзеня зь месца свайго пражываньня ў кіпрскім горадзе Лімасоле.
ЗША сумесна з саюзьнікамі нанесьлі маштабныя ўдары па абʼектах тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава» ў Сырыі, паведаміла Цэнтральнае камандаваньне Ўзброеных сіл ЗША.
У Іране ўжо 15-ы дзень запар працягваюцца масавыя антыўрадавыя пратэсты. Дэманстрацыі адбываюцца на фоне ўзмацненьня ціску з боку прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа на іранскае кіраўніцтва.
Ва ўзросьце 79 гадоў памёр Васіль Бернік, доктар фізыка-матэматычных навук, прафэсар, галоўны рэдактар першай беларускамоўнай «Матэматычнай энцыкляпэдыі», якая выйшла ў 2001 годзе.
Беларус, які ўратаваў жанчыну, раней падаўся на прытулак у Нідэрляндах. Выданьне Eindhovens Dagblad называе імя беларуса — Дзьмітры Вярбіцкі, і цытуе яго: «Я не ведаю, адкуль у мяне ўзяліся сілы, я проста зрабіў гэта».
Арына Сабаленка ў нядзелю заваявала чарговы тытул на тэнісным турніры ў Брысбэне ў Аўстраліі, перамогшы ў фінале ўкраінку Марту Касьцюк зь лікам 6-4, 6-3.
Вызваленая і прымусова вывезеная зь Беларусі галоўная рэдактарка парталу Tut.by Марына Золатава зрабіла першы допіс у Фэйсбуку пасьля вызваленьня.
У ноч на 11 студзеня расейскія войскі зноў атакавалі аб’екты крытычна важнай інфраструктуры ў Жытомірскай вобласьці, паведаміў кіраўнік абласной ваеннай адміністрацыі Віталь Бунечка.
Падзеі 11 студзеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Паводле раскладу дарога зь Пінску да Менску мусіла заняць чатыры гадзіны. Але ў Койдаве зроблены ў Польшчы цягнік Pesa DP6 рэгіянальных ліній бізнэс-клясы зламаўся. Зьнікла і ацяпленьне.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп зноў заявіў пра неабходнасьць для Злучаных Штатаў узяць пад кантроль Грэнляндыю — аўтаномную тэрыторыю Каралеўства Даніі — падкрэсьліўшы, што ягоная адміністрацыя «мае намер нешта зрабіць з Грэнляндыяй», падабаецца гэта камусьці ці не.
У сталіцы Ўкраіны адключалі электрычнасьць, спынялі працу сыстэм вода- і цеплазабесьпячэньня, а таксама электратранспарту. Гэта зьвязана з наступствамі расейскіх удараў па энэргетычнай інфраструктуры і як вынік — перагрузкі сыстэмы.
Найбольш сьнегу з 8 кастрычніка выпала ў Магілёўскай вобласьці — 44 см. У Гомельскай — 41. У Менскай, Берасьцейскай і Віцебскай — каля трыццаці.
Прынц Рэза Пэхлеві, старэйшы сын апошняга шага Ірана, які жыве ў выгнаньні зьвярнуўся да пратэстоўцаў праз сацыяльныя сеткі. Ён заявіў, што яны «сваёй мужнасьцю і нязломнасьцю выклікалі захапленьне ва ўсім сьвеце».
Гэтае інтэрвію Мікіта Мелказёраў запісаў у апошні дзень свайго жыцьця. Ягоным госьцем быў колішні дырэктар беларускай службы «Радыё Свабода», журналіст і пісьменьнік Аляксандар Лукашук.
Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы заявіла, што «ацэніць аргумэнты» суду.
Падзеі 10 студзеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
У «Сьпіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 26 прозьвішчаў — цяпер у ім 6175 чалавек.
Палкоўнік Аляксандр Ільюкевіч прызначаны камандуючым сіламі спэцыяльных апэрацый (ССА) Узброеных сіл, паведаміла 9 студзеня прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі.
Сьледчы камітэт Беларусі запрасіў былога палітвязьня і журналіста Ігара Карнея зьявіцца ў менскае ўпраўленьне ведамства, каб атрымаць 1 беларускі рубель. Пра гэта Карней паведаміў у сацыяльных сетках, апублікаваўшы фрагмэнт афіцыйнага паведамленьня.
Аляксандар Лукашэнка нарэшце загаварыў пра Вэнэсуэлу — і не выпадкова. Падзеі вакол рэжыму Нікаляса Мадура сталі для яго трывожным сыгналам. Лукашэнка баіцца аднаго — паўтарыць гэты лёс, лічыць палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч.
Загрузіць яшчэ