У цэнтры Менску прайшоў жаночы гранд-марш салідарнасьці. Паводле розных ацэнак, у шэсьці зь бел-чырвона-белымі сьцягамі па праспэкце Незалежнасьці і іншых цэнтральных вуліцах Менску ўзялі ўдзел да 10 тысяч жанчын.
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алег Гайдукевіч заклікаў да агульнанацыянальнага дыялёгу для вырашэньня палітычнага крызісу ў краіне пасьля выбараў
Сьледчы камітэт Беларусі распачаў крымінальныя справы па фактах ціску на дэпутацкі корпус, інфармуе Інтэрфакс са спасылкай на суботняе паведамленьне тэлеканалу «Беларусь-1».
Увечары 29 жніўня ў Менску прайшоў жаночы гранд-марш салідарнасьці. Удзельніцы сабраліся а 16-й гадзіне на плошчы Перамогі і хадзілі 4 гадзіны цэнтральнымі вуліцамі сталіцы празь перашкоды сілавікоў. Скончыўся марш а 20-й гадзіне каля станцыі мэтро «Акадэмія навук».
Затрымалі каардынатарку страйкаму Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту Сьвятлану Воўчак і яе мужа Міхаіла, паведамляе БелаПАН.
29 жніўня кіраўніца штабу Віктара Бабарыкі Марыя Калесьнікава выступіла з чарговым відэазваротам да сілавых структураў Беларусі.
Пуцін выказаўся наконт пратэстаў у Беларусі і прызнаў, што Лукашэнка зьвяртаўся да яго па дапамогу. Як адрэагаваў расейскі сэгмэнт інтэрнэту на гэтае выказваньне? Прапануем падборку з Рунэту.
Наколькі адэкватная рэакцыя заходняга сьвету, перш за ўсё ЭЗ, на тое, што адбываецца ў Беларусі? Чаго чакаць у гэтай сувязі ад Расеі і якога кшталту ўзаемадзеяньне з Крамлём могуць цяпер дазволіць сабе дэмакратычныя краіны?
Што азначае заява Пуціна пра рэзэрв праваахоўнікаў для Беларусі? Ці магчымы для Беларусі армянскі варыянт? Чаму пазыцыя Крамля ў пэўных момантах адрозьніваецца ад пазыцыі Лукашэнкі? Як выглядае цяпер пэрспэктыва паглыбленьня інтэграцыі Беларусі і Расеі?
У Беларусі на фоне пратэстаў зь дзяржаўных СМІ звальняюцца супрацоўнікі. З чым яны ня згодныя і што расказваюць пра тое, як працуе прапагандысцкая машына ўладаў? Пра гэта іх распытала DW.
Беларускі саюз журналістаў настойвае на хуткай выдачы новых акрэдытацый журналістам замежных СМІ, гаворыцца ў распаўсюджанай у суботу заяве БСЖ, піша агенцтва Interfax.by.
Кіраўнік міжнародна прызнанага Ўраду нацыянальнай згоды Лібіі (УНС) Фаіз Сарадж звольніў міністра ўнутраных спраў краіны Фатхі Алі Башагу на тле масавых грамадзянскіх пратэстаў у Трыпалі.
Падчас жывой трансьляцыі затрымалі журналістаў Радыё Свабода Алеся Пілецкага і Андрэя Рабчыка.
Эўразьвяз увядзе санкцыі ў дачыненьні да 20 вышэйшых беларускіх чыноўнікаў. Былы беларускі дыплямат Валеры Кавалеўскі разважае, настолькі адчувальная для афіцыйнага Менску рэакцыя Эўразьвязу.
29 жніўня ў Менску праходзіць жаночы гранд-марш салідарнасьці. Старт на плошчы Перамогі а 16.00.
Сьвятлана Ціханоўская 29 жніўня выказалася пра адмену акрэдытацый журналістаў замежных СМІ. На яе думку, падобная тактыка ўладаў не спрацуе.
Аўстрыя рэзка асудзіла пазбаўленьне акрэдытацыі шэрагу замежных СМІ ў Беларусі.
«З сумам і неразуменьнем мы назіралі за гібельлю людзей, пакутамі і парушэньнямі чалавечай годнасьці і справядлівасьці ў Беларусі», — гаворыцца ў заяве.
Сілы Паўночнаатлянтычнага альянсу ў Балтыйскім рэгіёне маюць абарончы характар і былі разгорнутыя да крызісу ў Беларусі, заявіла афіцыйны прадстаўнік NATO Аана Лунгеску.
А таксама пра тое, як трымаецца адна з малым дзіцем ужо трэці месяц.
Улады вымушаюць жыхароў аднаго з раёнаў Туркмэністану ў Лябапскім велаяце на ўсходзе краіны купляць фатаграфіі прэзыдэнта Гурбангулы Бэрдымухамэдава разам з прадуктамі.
Заява Амбасады ЗША ў Беларусі ад 29 жніўня 2020 году.
Амаль два месяцы Мікалая трымалі ў СІЗА на вуліцы Валадарскага, а з 17 жніўня перавялі ў сьледчы ізалятар ў Жодзінскай турме. Днямі Марына Адамовіч атрымала адтуль першы ліст ад мужа, а таксама пачкам прыйшлі адразу 6 лістоў, напісаныя Статкевічам жонцы яшчэ з «Валадаркі».
25 жніўня Кавалькову і Дылеўскага суд пакараў 10 днямі адміністрацыйнага арышту.
Папярэдняе пасяджэньне Вышэйшага Эўразійскага эканамічнага савету адбылося ў траўні ў рэжыме відэаканфэрэнцыі.
Польшча сьвяткуе юбілей «Салідарнасьці» і выказвае салідарнасьць беларусам, якія цяпер змагаюцца супраць гвалту, за свабоду і сумленныя выбары.
Выканаўца абавязкаў прэзыдэнта Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода Дэйзі Сындэлар выступіла з заявай з нагоды пазбаўленьня акрэдытацыі журналістаў.
Дзясяткі журналістаў з розных краін сьвету перад выбарамі 9 жніўня падавалі ў МЗС Беларусі заяўкі на акрэдытацыю, але не атрымалі яе, таму што гэтая камісія нібыта не магла сабрацца на паседжаньне з прычыны каранавірусу.
Міністар эканомікі і інавацыі Літвы Рымантас Сінкявічус адрэагаваў на пагрозы Аляксандра Лукашэнкі адмовіцца ад паслуг порту ў Клайпедзе для перавозкі беларускіх грузаў.
Расея прызнала легітымнасьць вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі, заявіў прэзыдэнт РФ Уладзімір Пуцін, нагадаўшы, што павіншаваў Аляксандра Лукашэнку зь перамогай.
Фэдэрацыя футболу вынесла папярэджаньне «Крумкачам». На мінулым матчы яны выйшлі ў футболках «Мы з народам!»
Карэспандэнты Беларускай службы Радыё Свабоды Алесь Дашчынскі, Алег Грузьдзіловіч, Ўладзімер Грыдзін і Аляксандра Дынько пазбаўленыя акрэдытацыі МЗС для журналістаў замежных СМІ.
У сваім Facebook папулярны вядоўца напісаў, што афіцыйна кантракт зь ім скасавалі ў пятніцу, 28 жніўня.
Затрыманыя 28 жніўня ў Менску журналісты здымачнай групы нямецкага тэлеканалу ARD пазбаўленыя акрэдытацыі. Расейскіх яе прадстаўнікоў дэпартуюць зь Беларусі.
Бізнэсоўцу Юрыя Васкрасенскаму выставілі абвінавачаньне ў арганізацыі масавых беспарадкаў. Яму пагражае ад 3 да 8 гадоў пазбаўленьня волі.
Амэрыканскі кангрэсмэн Крыстафэр Сьміт, які ўваходзіць у Камітэт па замежных справах Кангрэсу ЗША і быў аўтарам «Акту аб дэмакратыі зь Беларусі», заклікаў Аляксандра Лукашэнку сысьці ў адстаўку, а кіраўніка Расеі Ўладзіміра Пуціна — ня ўмешвацца ў беларускую сытуацыю.
Расейскае ўмяшаньне ў сытуацыю ў Беларусі было б «найгоршым варыянтам з магчымых». Такую думку выказаў у пятніцу прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон.
Што адбываецца ў Беларусі на 21-ы дзень пратэстаў супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў.
Пра падзеі ў Беларусі з пункту гледжаньня літаратуры і найноўшай гісторыі размаўляем з дырэктарам расейскага выдавецтва «Время», ураджэнцам Менску Барысам Пастарнакам.
Міколу Статкевічу працягнулі тэрмін утрыманьня пад вартай яшчэ на два месяцы, паведаміла ў Facebook ягоная жонка Марына Адамовіч.
Сяргей Міхалок сказаў, што музы́кі Brutto не прызнаю́ць вынікі выбараў у 2020 году і ня лічаць Аляксандра Лукашэнку легітымным прэзыдэнтам. Ён заклікаў правесьці новыя сумленныя прэзыдэнцкія выбары.
Інфармацыйнае паведамленьне з такім зьместам убачылі абанэнты некаторых беларускіх інтэрнэт-правайдараў.
Сёньня ў Бэрліне адбылася сустрэча міністраў замежных справаў краінаў Эўразьвязу. Кіраўнік МЗС Латвіі Эдгарс Рынкевічс расказаў Радыё Свабода пра вынікі нарады.
У Бабруйску праз тры гадзіны пасьля затрыманьня з гарадзкога ўпраўленьня ўнутраных справаў выпусьцілі Віталя Красьніцкага, аднаго з ініцыятараў стварэньня страйкаму на «Белшыне», звольненага 27 жніўня нібыта за прагул.
Урад Беларусі заблякаваў доступ да большай часткі інтэрнэту ў краіне падчас выбараў пра дапамозе абсталяваньня, вырабленага амэрыканскай кампаніяй, піша агенцтва Bloomberg,
Увечары 28 жніўня невядомымі затрыманы каардынатар штабу Віктара Бабарыкі, сябра Каардынацыйнай рады Віталь Крыўко. Пра гэта Tut.by паведамілі ў штабе.
Дыпляматычныя місіі Злучаных Штатаў, краін Эўрапейскага Зьвязу, Вялікай Брытаніі і Швайцарыі ў Менску выступілі з сумеснай заявай пра гвалт і рэпрэсіі ў Беларусі.
Віталь Рымашэўскі, сустаршыня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі, паведаміў, што трапіў у аварыю, справакаваную калёнай машын пад дзяржаўнымі сьцягамі на Менскай кальцавой дарозе.
28 жніўня ў Менску зноў затрымлівалі ўдзельнікаў акцыяў пратэсту.
Сёньня ў Бэрліне адбылася сустрэча міністраў замежных справаў краінаў Эўразьвязу. Кіраўніца МЗС Швэцыі Ан Ліндэ расказала Радыё Свабода пра вынікі нарады.
Загрузіць яшчэ