Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цапкала лічыць, што Захад павінен прызнаць Ціханоўскую легітымным лідэрам


Валер Цапкала
Валер Цапкала

Былы прэтэндэнт на пасаду прэзыдэнта Беларусі Валер Цапкала лічыць, што Захад павінен прызнаць Сьвятлану Ціханоўскую «легітымным лідэрам».

«Наша бачаньне палягае ў тым, што заходнія краіны не павінны прызнаваць вынікі прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі. Ім варта прызнаць Сьвятлану Ціханоўскую адзіным легітымным лідэрам, — сказаў ён у аўторак падчас відэаканфэрэнцыі Вашынгтонскага цэнтру стратэгічных і міжнародных дасьледаваньняў. — Расея прызнала Аляксандра Лукашэнку пераможцам на выбарах і павіншавала яго. Гэта тое, чаго заходнія краіны не павінны рабіць».

На пытаньне пра магчымую рэакцыю Расеі на зьнешняе ўмяшаньне ў справы Беларусі Цапкала адзначыў, што «ў Масквы ёсьць геапалітычныя інтарэсы, і яна ня хоча таго, каб войскі NATO зьявіліся каля Смаленску».

«Расея ніколі гэтага нікому не дазволіць», — мяркуе ён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG