Лукашэнка даручыў сілавікам спыняць правядзеньне ў краіне акцый салідарнасьці, асабліва «пры садзейнічаньні замежных дзяржаў».
15 жніўня ў Магілёве мэдыкі ўшаноўвалі памяць тых, хто загінуў падчас пратэстаў, простыя гараджане патрабавалі сустрэч з старшынямі гарвыканкаму і аблвыканкаму, а калі гэта не ўдалося, зладзілі ланцуг супраць гвалту на цэнтральнай вуліцы гораду.
Яны паведамілі, што ў панядзелак далучаюцца да агульнанацыянальнай забастоўкі. «Мы не жадаем карміць карнікаў, якія б’юць нас за нашыя ж падаткі».
Беларусь пакуль не зьвярталася ў сакратарыят Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бясьпецы (АДКБ) з просьбай аб аказаньні дапамогі. Пра гэта паведаміў у суботу прэс-сакратар АДКБ Уладзімір Зайнэтдзінаў.
У вячэрнім выпуску навінаў на БТ Лукашэнка назваў сытуацыю на заходніх межах напружанай і заявіў, што дасьць даручэньне перакінуць зь Віцебску ў Горадню паветрана-дэсантную брыгаду.
Паводле афіцыйнай вэрсіі, у яго ў руках узарвалася выбуховая прылада, аднак нічога такога на відэа не відаць.
«Калі вы хочаце нарэшце падтрымаць грамадзтва, гэта той момант, калі гэта варта зрабіць. І тады ў нас зьяўляецца шанец».
Але пазьней на сайце БелТА зьявіліся словы «ў выпадку вонкавых ваенных пагроз», якіх няма ў цытаце Аляксандра Лукашэнкі.
Некалькі тысяч жыхароў Гомля патрабуюць пад сьледчым ізалятарам вызваленьня арыштаваных. Яны скандуюць «Выпускай!» і «Верым, можам, пераможам!»
Каля будынку Белтэлерадыёкампаніі на вуліцы Макаёнка ў Менску сабраліся тысячы людзей.
Цяпер Цапкала ў Кіеве, пазьней паедзе ў Варшаву, дзе ў яго заплянаваныя сустрэчы з польскімі і амэрыканскімі палітыкамі высокага ўзроўню наконт сытуацыі ў Беларусі.
У панядзелак Лукашэнка меў сустрэцца з працоўнымі гэтага заводу.
Агенцтва паведамляе, што пацьвердзіла — на відэа загінулы Аляксандар Тарайкоўскі.
Сьледчы ў асабліва важных справах у Горадні Ігар Лобан зьвярнуўся да сілавікоў і міністра ўнутраных справаў Беларусі Юрыя Караева.
Аляксандар Лукашэнка зноў заявіў: Краіну мы нікому не аддамо. Сытуацыю ўтрымаем.
У Горадні зачыталі патрабаваньні да мясцовых уладаў. Зварот занесьлі ў гарвыканкам. Пад ім падпісаліся прадстаўнікі аб’яднанага штабу Сьвятланы Ціханоўскай, Віктара Бабарыкі і Валера Цапкалы, калектываў «Гродна Азот», «Хімвалакно», «Белкард», «Гроднажылбуд», грамадзкіх арганізацый.
У Горадні на плошчы Леніна сабраліся каля 5 тысяч чалавек зь бела-чырвона-белымі сьцягамі, балёнікамі, плякатамі «Лукашэнку ў адстаўку».
Беларускі комік Яўген Крыжаноўскі жорстка выказаўся на адрас старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай і сілавікоў, якія разганялі мірных дэманстрантаў і зьбівалі іх у турмах пасьля затрыманьня.
Урадавае агенцтва БелТА паведаміла, што адбылася тэлефонная размова кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным.
Штаб Сьвятланы Ціханоўскай пачынае фармаваць Каардынацыйную раду. Гэта пашыраная працоўная група найбольш паважаных прадстаўнікоў грамадзтва, якая павінна абмеркаваць і выпрацаваць бясьпечныя і стабільныя мэханізмы для забесьпячэньня трансфэру улады.
Разьвітаньне з Аляксандрам Тарайкоўскім у рытуальнай залі на вуліцы Альшэўскага закончылася. Труну вынесьлі, людзі стаялі на каленях, пляскалі, паказвалі знак вікторыі і выгукалі «Слава герою!», «Жыве Беларусь!»
На ўзбочыне праспэкту Міру цяпер, як перадае журналіст на месцы, больш за дзьве сотні чалавек. Многія зь дзецьмі. У руках кветкі. Скандуюць «Жыве Беларусь!». У людзей у руках шмат бел-чырвона-белых сьцягоў.
У Горадні калёна зь дзясяткаў дэсантнікаў прайшла па цэнтры горада з плякатам «Мы з народам». Яны дарылі дзяўчатам кветкі.
12 жніўня супрацоўнікі АМАПу напалі на 16-гадовага Цімура М., які ішоў да свайго сябра. Хлопец, які сёлета скончыў 9 клясу, трапіў у рэанімацыю, яго ўводзілі ў кому і падключалі да апарату штучнай вэнтыляцыі лёгкіх.
Свабода пагутарыла зь сябрам выбарчай камісіі настаўніцай Дар’яй Мама, якая не падпісала выніковы пратакол, у якім колькасьць галасоў за Ціханоўскую была заніжаная прыкладна на 130.
Жыхарка Гомлі Натальля Марчанка абвясьціла галадоўку пад гомельскім ізалятарам часовага ўтрыманьня. Там адбывае суткі яе сын Кірыла. Яго схапілі і жорстка зьбілі 12 жніўня.
Прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі назваў «дзіўным», «некарэктным» і «непрымальным» рашэньне ўладаў Беларусі перадаць Расеі 32 баевікі ПВК «Вагнэр», многія зь якіх, як сьцьвярджаецца, раней ваявалі ў Данбасе супраць украінскіх войскаў.
Аляксандар Лукашэнка падчас чарговай нарады выказаўся на тэму грамадзка-палітычнай сытуацыі ў краіне.
Генэральны сакратар ААН Антонію Гутэрыш заклікаў вырашаць праблемы, якія паўсталі пасьля выбараў Беларусі, шляхам дыялёгу, каб захаваць мір у краіне.
15 жніўня ў Менску разьвіталіся з Аляксандрам Тарайкоўскім — пратэстоўцам, які загінуў падчас разгону дэманстрацыі каля станцыі мэтро «Пушкінскай» 10 жніўня. У Горадні сабраўся шматтысячны мітынг. Людзі сталі ў «ланцугі салідарнасьці» па усёй краіне.
Галава БАПЦ архіяпіскап Сьвятаслаў Логін з Канады выступіў са зваротам у сувязі з апошнімі падзеямі ў Беларусі.
Барысаўчане далучыліся да хвалі акцыяў салідарнасьці, якія 14 жніўня прайшлі па ўсёй Беларусі.
Вось так сілавікі абаранялі мясцовы райвыканкам ад прыгожага бел-чырвона-белага мора балёнікаў і ўсьмешак мірных случакоў. Фота даслалі чытачы Свабоды.
У горадзе Белаазёрску Бярозаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці 14 жніўня адбылася акцыя салідарнасьці з ахвярамі рэпрэсіяў з боку сілавых структураў пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня.
Першыя «ланцугі салідарнасьці» пачалі зьяўляцца на вуліцах Віцебску ад самай раніцы 14 жніўня.
Сёньня адбылася нарада міністраў замежных спраў Эўразьвязу. Вось што расказаў пра рашэньне міністраў кіраўнік МЗС Чэхіі Томаш Пэтршычэк.
Эўракамісар Эўразьвязу ў пытаньнях суседзтва і пашырэньня Олівер Вархэі даў экслюзіўнае інтэрвію Радыё Свабода адразу пасьля паседжаньня кіраўнікоў МЗС краінаў ЭЗ.
Украіна з прыкрасьцю ўспрыняла рашэньне ўладаў Беларусі перадаць Расеі групу затрыманых асобаў, якія належаць да прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнэр».
Стыхійная акцыя пратэсту 14 жніўня каля Дому ўраду ў Менску доўжылася каля чатырох гадзін, у ёй узялі ўдзел некалькі тысяч чалавек.
Пра гэта паведамілі ў Інстаграме менскага мэдцэнтру. Там гаворыцца, што такое рашэньне прыняў уласьнік і калектыў лекараў «ЛОДЭ».
Адвакатка Марыя Колесава-Гудзіліна паведаміла на сваёй старонцы ў Фэйсбуку, што яе падабароннага Стаса Гарэліка, дактаранта ўнівэрсытэту Джорджа Вашынгтона, вызвалілі зь СІЗА КДБ.
Расейскі апазыцыйны палітык Аляксей Навальны адказаў у сваім Instagram на абвінавачаньні, выказаныя кіраўніком Беларусі.
У Расею вярнуліся 32 найміты прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнэр», затрыманыя ў Менску пры канцы ліпеня.
Сямён Шарэцкі, сьпікер апошняга дэмакратычна абранага ў 1996 годзе парлямэнту Беларусі, просіць кіраўнікоў дэмакратычных дзяржаў дапамагчы беларускаму народу ў барацьбе за свабоду.
Дэпутату Эўрапарлямэнту Робэрту Бедраню адмовілі ва ўезьдзе ў Беларусь, паведаміў прадстаўнік Дзяржаўнага памежнага камітэту Антон Бычкоўскі.
Кіраўнік Міністэрства інфармацыі Ігар Луцкі на сустрэчы зь дзяржаўнымі і недзяржаўнымі журналістамі 14 жніўня заклікаў іх да «канструктыўнага дыялёгу, які паслужыць далейшым зносінам і прадухіленьню эскаляцыі канфліктных сытуацый».
Аляксандар Лукашэнка правёў нараду з членамі Савету бясьпекі.
Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа заявіў, што прапанаваны ім плян урэгуляваньня сытуацыі ў Беларусі дапамог прыпыніць праліцьцё крыві ў гэты краіне, паведамляе партал DELFI.
Канцлер Нямеччыны абураная затрыманьнямі тысяч удзельнікаў мірных пратэстаў у Беларусі. Афіцыйны Бэрлін нагадаў Менску аб праве на свабоду выказваньня меркаваньняў і заклікаў неадкладна вызваліць затрыманых, паведамляе Deutsche Welle.
Загрузіць яшчэ