Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крыкі «За „бацьку“», «шчанюкі і гейшы» — у бок апанэнтаў улады. Як прайшоў праўладны мітынг у Гомлі


Мітынг у Гомлі
Мітынг у Гомлі

У Гомлі 18 жніўня праходзяць два мітынгі: адзін — за Аляксандра Лукашэнку, другі — ягоных апанэнтаў. На першы зьвезьлі бюджэтнікаў з усёй вобласьці. Пра гэта сьведчаць дзясяткі аўтобусаў на вуліцы Пралетарскай і за будынкам аблвыканкаму.

На другім традыцыйна ўжо прысутнічае моладзь зь бел-чырвона-белымі сьцягамі. Скандуюць «Лукашэнку ў аўтазак!», «Верым, можам, пераможам» і «Жыве Беларусь».

Для камфорту праўладнага мітынгу ў Гомлі ў гадзіну пік перакрылі рух па цэнтры гораду, ад чаго парабіліся шматлікія заторы. У гэты час на плошчы Леніна чыталі вершы «За Бацьку» і скандавалі «За Беларусь!».

Людзей на мітынг звозілі аўтобусамі
Людзей на мітынг звозілі аўтобусамі

Падчас выступу на мітынгу прагучала:

— Мы выйшлі на вуліцы, каб абараніць нашыя галасы, а яны кажуць, што ў іх мірныя пратэсты. Але хіба мірныя пратэсты праходзяць па начах?

Людзі скандуюць: «Бацька, Радзіма, Беларусь!»

— Добра, што «бацька» не абвясьціў карантын, дзякуй яму, бо каранавірус пашкодзіў мозг усяму сьвету і праз гэта пачалося цкаваньне нашага «бацькі».

— У мяне дзьве дачкі, і я сказала мужу: «Калі „бацька“ пераможа, я нараджу сына».

— Мы бачылі сваімі вачыма мэтадычкі заходніх куратараў, якім не па душы мір у нашай краіне.

— Я зьвяртаюся да тых, хто сёньня пратэстуе: вярніцеся дахаты, супакойцеся, астыньце і дашліце свае прапановы прэзыдэнту.

Людзі скандуюць: «Батька, вперёд, с тобой народ!»

— Я сам з Украіны, перажыў два Майданы, і ў вас цяпер Майдан. Але ваш прэзыдэнт вам ня здрадзіў, ён сапраўдны правадыр, вы павінны абараняць яго.

— Наш «бацька» — самы галоўны чалавек, і мы павінны падтрымліваць яго.

На акцыі зачыталі верш у падтрымку Лукашэнкі.

Мы всё сказалі громогласным словом,
И выбор наш — он непоколебим.
За «батьку», за единую основу,
Которую в обиду не дадим.

Не по пути нам с ними оказалось,
Когда заигралась молодёжь,
Щенки по сути, наивняк полнейший,
И каждый с них стал
Безотказной гейшей.

Их дёргают за ноги кукловоды,
Под маскою мессии — уроды.

Вы поймёте, когда прозрения наступит луч,
Когда, испачкавшись в помёте, и в душе человек вонюч.
Вам плохо здесь? Так просто убирайтесь,
Когда мила другая сторона.

(Аплядысмэнты, крыкі «Мы за «бацьку»!).

Предателям не подаём руки

(Апладысмэнты, крыкі: «Мы за Беларусь!»).

Вы лучше бы в таких колоннах длинных
Спешили покормить бы лебедей,
А мы за «батьку», с ним опять в июле
За независимость и нашу честь.

Мы — за ОМОН, стеной нас укрывавший,
За дом, что не позволил разрушать,
За аистов, над нами пролетавших...

(Аплядысмэнты)

Тым часам за два прыпынкі ад плошчы Леніна, на пляцоўцы каля цырку праходзіць чарговая акцыя «Лукашэнку ў аўтазак». Тут сёньня канцэрт, сьпяваюць рок-музыкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG