Затрыманьні на плошчы Незалежнасьці ў Менску, блякаваньне інтэрнэту, допыт Алексіевіч у Сьледчым камітэце. Найважнейшае за 26 жніўня
Белсат паведаміў, што зьнік журналіст гэтага тэлеканалу Арцём Лява.
Расейскі мастак Арцём Ласкутоў 26 жніўня, як і абяцаў раней, перавёў у фонды дапамогі ахвярам палітычных рэпрэсій палову грошай ад продажу карціны «Беларусь», прысьвечанай апошнім падзеям у Беларусі.
Сёньня з сумеснай заявай аб сытуацыі ў Беларусі выступілі вярхоўны прадстаўнік Эўразьвязу ў пытаньнях зьнешняй палітыкі і бясьпекі Жузэп Бурэль і міністар замежных справаў Канады Франсуа-Філіп Шампань.
Паводле яго, грамадзянскі ўчынак купалаўцаў «дэманструе годнасьць беларускага народу і кажа, што гонар быць беларусам — найвялікшая каштоўнасьць».
«Галоўнае, каб сытуацыя ў Беларусі стабілізавалася, каб адбылося мірнае ўрэгуляваньне. Украіна ніколі ня ўмешвалася і не плянуе ўмешвацца ў выбары ніводнай дзяржавы»
Кіраўніцтва Рады Эўропы заклікала ўлады Беларусі неадкладна пачаць «шырокі і інклюзіўны нацыянальны дыялёг з уцягваньнем грамадзянскай супольнасьці», каб мірна вырашыць цяперашні крызіс у краіне.
Увечары прайшлі затрыманьні на плошчы Незалежнасьці, дзе адбываўся традыцыйны ўжо пратэстны мітынг
Расейскі самалёт, які перавозіць высокіх урадоўцаў, у тым ліку кіраўніка Фэдэральнай службы бясьпекі, другі раз пасьля выбараў 9 жніўня прыляцеў у Менск.
Былы амбасадар ЗША ў Беларусі Кенэт Ялавіц расказаў «Голасу Амэрыкі» пра сустрэчу 25 жніўня намесьніка дзяржсакратара ЗША Стывена Бігана і міністра замежных спраў РФ Сяргея Лаўрова, у рамках якой абмяркоўвалася і «беларускае пытаньне».
Прамучыўшыся пару дзён, я зразумеў што больш эфэктыўна і больш сумленна будзе сысьці ў адпачынак на нявызначаны час і ў Менску дапамагчы, чым магу.
З ініцыятывы ўкраінскай грамадзкай арганізацыі «Євромайдан SOS» нацыянальны цэнтар «Украінскі дом» у Кіеве падсьвяцілі бел-чырвона-белым на знак салідарнасьці і падтрымкі мірнага пратэсту ў Беларусі.
Відавочцы паведамілі пра затрыманьні на плошчы Незалежнасьці ў Менску. Акрамя таго, амапаўцы зачынілі ўсе дзьверы ў касьцёле Сьвятых Сымона і Алены і нікога не выпускалі.
Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла адзначыла выбітную ролю Сьвятланы Ціханоўскай у цяперашнім грамадзкім уздыме ў Беларусі.
Ужо на 20 выбарчых акругах Менску частка выбарнікаў ініцыявала адкліканьне дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў.
Калі і на якіх умовах Аляксандар Лукашэнка гатовы весьці дыялёг са сваімі апанэнтамі? Ці будзе ён весьці такі дыялёг, калі пратэст прайграе? Ці могуць Масква і Захад дамовіцца наконт Беларусі праз галаву беларусаў?
Генпракуратура ад камэнтароў адмовілася.
BBC піша пра канфлікт паміж пратэстоўцамі і ўзброенымі ахоўнікамі заправачнай станцыі.
Падпалкоўнік Юры Гушча, які ў свой час служыў у цэнтральным апараце МУС, аналізуе прычыны брутальнасьці дзеяньняў сілавікоў 9–12 жніўня, тлумачыць асаблівасьці выхаваньня байцоў АМАПу і заяўляе, што Лукашэнка будзе расчараваны «вернасьцю» сілавікоў.
24 жніўня Вячаслава Чарнуху-Воліча прызначылі галоўным дырыжорам Нацыянальнага тэатра опэры і балета Беларусі. Але 26 жніўня ён пакінуў сваю пасаду, — інфармацыю пра гэта ён пацьвердзіў Tut.by.
Апошнія заявы экс-кандыдаткі ў прэзыдэнты Беларусі Сьвятланы Ціханоўскай, якая вымушана знаходзіцца ў эміграцыі ў Літве, францускаму выданьню Les Echos.
Беларускія і замежныя праваабарончыя арганізацыі стварылі сумесны Міжнародны камітэт па расьсьледаваньні катаваньняў у Беларусі супраць удзельнікаў мірных акцый.
«У нас складаецца ўражаньне, што нам спэцыяльна чынілі перашкоды, каб мы не змаглі атрымаць рэгістрацыю і не змаглі працаваць», — кажа галоўная рэдактарка незарэгістраванага выдавецтва «Пфляўмбаўм» Алена Казлова.
Таму я б прасіў разгледзець такі момант на гэты выпадак, каб у гэтай сытуацыі дзейнічала Ўкраіна. Украіна — наш сябар, Украіна прайшла цяжкі шлях у адносінах з Расеяй і знаходзіцца ў стане вайны.
У дэпартамэнце міжнароднай вайсковай супрацы Міністэрства абароны Беларусі лічаць абвінавачаньні ў парушэньні паветранай прасторы Літвы неабгрунтаванымі, бяздоказнымі і палітызаванымі.
Генэральны дырэктар найбуйнейшага хімічнага прадпрыемства Беларусі «Гродна Азот» Ігар Бабыр заявіў, што страйкаваць ягоныя работнікі ня будуць.
Амэрыканская фэдэрацыя працы — Кангрэс прамысловых прафсаюзаў (American Federation of Labor and Congress of Industrial Organizations) зьвярнулася зь лістом да Аляксандра Ярашука, старшыні Беларускага кангрэсу незалежных прафсаюзаў.
Як паведаміў Свабодзе Аляксей Урбан, кіраўнік прэс-службы ўдзельніка выбарчай кампаніі Валера Цапкалы, у менскім доме Валера і Веранікі Цапкалаў праходзіць ператрус.
Былы кандыдат у прэзыдэнты Беларусі Святлана Ціханоўская лічыць сябе пераможцай на выбарах 9 жніўня, а вынік, які прыпісваецца Аляксандру Лукашэнку, — сфальсыфікаваным. Фрагмэнты інтэрвію Ціханоўскай францускай газэце Le Monde прыводзіць Інтэрфакс.
Да выдаўца «Комсомольской правды в Беларуси» прыйшлі з праверкай з Камітэту дзяржаўнага кантролю, піша Tut.by са спасылкай на кіраўніцтва кампаніі.
Нарвэская кампанія па вытворчасьці ўгнаеньняў Yara International ASA вядзе перамовы зь «Беларуськаліем» аб перасьледзе супрацоўнікаў, якая абвясьцілі страйк на прадпрыемстве ў Салігорску.
Як паведаміў Свабодзе прэсавы сактатар Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы Мікалай Заяц, сёньня былі звольненыя 58 актораў і супрацоўнікаў тэатру. Адзначэньне 100-гадовага юбілею пад пагрозай
Каардынацыйная рада, у прызідыюм якой уваходзяць 7 чалавек, не прызнала вынікаў выбараў 9 жніўня і заклікала адхіліць Аляксандра Лукашэнку ад улады.
Фэдэрацыя незалежных прафсаюзаў Расеі ў спэцыяльным звароце выказала крайнюю занепакоенасьць разьвіцьцём грамадзка-палітычнай і сацыяльнай сытуацыі ў Беларусі.
«Дарэмна думаць, што 7 або 600 чалавек сабраліся — і яны нешта зрабілі з народам. Гэта народ прыйшоў да гэтага. Гэта ў нас на вачах робіцца нацыя, беларускі народ», сказала Сьвятлана Алексіевіч за хвіліны да допыту ў Сьледчым камітэце.
Улады Беларусі неадэкватна рэагуюць на грамадзян, якія пратэстуюць, лічыць прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа. Пра яго заяву інфармуе агенцтва «Інтэрфакс».
Нобэлеўскую ляўрэатку ў літаратуры і сябра Каардынацыйнай рады Сьвятлану Алексіевіч выклікалі ў Сьледчы камітэт на допыт у якасьці сьведкі. У 14.50 яна выйшла з СК. Паведаміла, што скарысталася правам ня сьведчыць супраць сябе.
Сёньня пісьменьніца, нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч ідзе на допыт у Сьледчы камітэт. Пракуратура завяла крымінальную справу аб «захопе ўлады» з боку Каардынацыйнай рады. Алексіевіч — сябра прэзыдыюму Рады. За дзьве гадзіны да допыту яна адказала на некалькі пытаньняў Свабоды.
На бабруйскім прамысловым гіганце «Белшына» з 9-тысячным калектывам некалькі чалавек заявілі аб удзеле ў агульнанацыянальнай страйку.
Міністар замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус у лісьце кіраўніку МЗС Беларусі Уладзімеру Макею заявіў аб непрымальнасьці парушэньняў правоў беларускіх грамадзянаў.
Міністар замежных спраў Нямеччыны Гайка Маас заяўляе аб недапушчальнасьці дзеяньняў беларускіх уладаў, накіраваных на ўзмацненьне рэпрэсій супраць удзельнікаў вулічных акцый і сяброў Каардынацыйнай рады.
На вуліцы Савецкай, 55 крама працуе апошнія тры дні.
У Салігорскім РАУС Свабодзе адмовіліся пацьвердзіць ці зьняпраўдзіць гэтую інфармацыю.
У Польшчы і Літве заявілі аб спрашчэньні ўезду для грамадзян Беларусі, нягледзячы на абмежаваньні ў сувязі з COVID-19, інфармуе TUT.by
Адзін з самых вядомых літоўскіх рэжысэраў Оскарас Каршуновас напісаў у Facebook шчымлівы допіс пра сваё беларускае паходжаньне, якое ён доўгі час лічыў праблемай.
27-гадовы Аляксандар Балбераў быў намесьнікам дырэктара магілёўскага мастацкага музэю імя Масьленікава і займаў пасаду загадчыка аддзелу навукова-выдавецкай дзейнасьці і маркетынгу.
Выканаўчы камітэт Канфэдэрацыі працы Расеі (КПР) прыняў заяву аб сытуацыі ў Рэспубліцы Беларусь. Выканкам КПР выказаў салідарнасьць з патрабаваньнямі страйкоўцаў.
Другі тыдзень буйныя грамадзка-палітычныя недзяржаўныя СМІ ня могуць надрукаваць свае наклады ў Беларускім доме друку. Афіцыйныя прычыны — паломка абсталяваньня або адсутнасьць расходных матэрыялаў. Пры гэтым дзяржаўныя газэты працягваюць выходзіць, піша БелаПАН.
Гэты здымак з чалавекам, які ляжыць на газоне, а над ім, разьвёўшы рукі, стаіць сілавік, апублікавалі многія інфармацыйныя рэсурсы, і ня толькі ў Беларусі. Партал TUT.by пагутарыў з абодвума яго героямі.
Загрузіць яшчэ