Сьвятлана Ціханоўская ў інтэрвію карэспандэнту тэлеканалу «Настоящее время» расказала, ці лічыць сябе сапраўднай лідэркай, чаму яе дапусьцілі да выбараў, а таксама падзялілася сваімі асабістымі перажываньнямі і страхамі.
4 жніўня ў Слуцку, дзе плянаваўся агітацыйны пікет кандыдаткі ў прэзыдэнты Сьвятланы Ціханоўскай, міліцыя затрымала больш за паўтара дзясятка чалавек.
Бо ўпэўненыя ў кандыдаце, бо зьяжджаюць, бо «мала што можа быць потым» — гарадзенцы расказалі, чаму ідуць на датэрміновыя выбары.
Чаму жыхары Шклова галасуюць датэрмінова? Ці разглядаюць сёлетнія прэзыдэнцкія выбары як лёсавызначальныя і ці спадзяюцца, што яны зьменяць жыцьцё?
У Менску 4 жніўня затрымалі дырэктара кампаніі «Хайв Проджэкт» Аліну Лісаковіч, напісаў у сваім фэйсбуку блогер Антон Матолька.
Палітычны аглядальнік Паўлюк Быкоўскі аналізуе, якім адрасатам было накіраванае пасланьне Аляксандра Лукашэнкі, адзначае, што асабліва абурыла дзейнага кіраўніка дзяржавы, і зьвяртае ўвагу на словы пра «няўдзячнае маладое пакаленьне».
Цэнтравыбаркам Расеі не атрымліваў афіцыйнага запрашэньня ад беларускіх калегаў для ўдзелу ў назіраньні за выбарамі прэзыдэнта Беларусі і прыняў рашэньне не накіроўваць туды сваіх назіральнікаў.
Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу за пагрозы старшыні адной зь менскіх участковых выбарчых камісій, паведамляе прэс-служба СК.
Якія былі асноўныя тэзы штогадовага пасланьня Аляксандра Лукашэнкі? Чаму ён памяняў стаўленьне да пандэміі каранавірусу? Чаму ворагі, якія, паводле яго, пагражаюць Беларусі, не названыя па імені? Ці прызнаў ён у сваёй прамове, што прайграў моладзь? На каго і як паўплывае яго прамова?
Сьвятлана Ціханоўская адмяніла заплянаваны на 4 жніўня мітынг у Салігорску. Відэа з тлумачэньнямі прадстаўніцы штабу Ціханоўскай Вольгі Кавальковай апублікавалі на тэлеграм-канале «Страна для жизни».
Абʼяднаны штаб Сьвятланы Ціханоўскай 4 жніўня адмяніў мітынг у Слуцку, на пляцоўцы якога вядуцца рамонтныя работы.
Зважаючы на вельмі напружаную сытуацыю ў краіне, можна было чакаць іншых акцэнтаў у важным перадвыбарчым выступе Лукашэнкі.
Самае важнае з выступу Лукашэнкі, ягоныя абяцаньні беларусам і пагрозы апанэнтам, якіх ён называў «альтэрнатыўшчыкамі».
Пакуль альтэрнатыўныя кандыдаты ў прэзыдэнты аб’яжджаюць краіну для агітацыі, праводзяць пікеты і сустрэчы з выбарнікамі, Аляксандар Лукашэнка афіцыйна заяўленых агітацыйных мерапрыемстваў не праводзіць.
Валер Цапкала 4 жніўня перад інтэрвію беларускай службе Радыё Свабода, даў вялікае інтэрвію ўкраінскай службе. Гутарка адбывалася ў бюро Свабоды ў Кіеве, дзе ён цяпер знаходзіцца.
У жывым эфіры з кіеўскай студыі Свабоды Валер Цапкала рэагуе на заявы, зробленыя Аляксандрам Лукашэнкам у часе звароту да беларускага народу і парлямэнту, а таксама расказвае пра сваю ацэнку палітычнай сытуацыі і пляны на 9 жніўня.
«Краіну мы вам не аддамо»
На менскім выбарчым участку затрымалі назіральніка Івана Дубовіка, піша праваабарончы цэнтар «Вясна».
У пасланьні да народу і парлямэнту Аляксандар Лукашэнка паабяцаў рост заробкаў удвая ў наступную пяцігодку. Ці гэта рэальна, разьбіраемся.
Старшыні камісій спасылаюцца на пастанову ЦВК «больш за трох не зьбірацца».
Падчас пасланьня да народу і парлямэнту Аляксандар Лукашэнка прывёў чарговыя падрабязнасьці, як пад ягоным кіраўніцтвам улада змагалася з арганізаванай злачыннасьцю.
Паводле расейскага пісьменьніка, пад кіраваньнем якога ў самаабвешчанай ДНР служыла частка расейцаў, затрыманых у Менску, 170 чалавек, якіх цяпер шукаюць у Беларусі, пакінулі яе тэрыторыю.
Учора суд Хойніцкага раёну пакараў 10-дзённым арыштам трактарыста Яўгена Васількова. Беларусы актыўна адгукнуліся на заклік дапамагчы ягонай сям'і.
Падчас пасланьня да беларускага народу і Нацыянальнага сходу Аляксандар Лукашэнка згадаў сваю апанэнтку Сьвятлану Ціханоўскую і ейных паплечніц Марыю Калесьнікаву і Вераніку Цапкалу, не называючы іх прозьвішчаў.
«Ім была дадзена каманда чакаць у Беларусі».
Падчас пасланьня Аляксандар Лукашэнка час ад часу згадвае сваіх апанэнтаў. Часьцей за ўсё ён іх называе «альтэрнатыўшчыкамі». Што ён пра іх кажа.
У сваім пасланьні да народу і парлямэнту 4 жніўня Аляксандар Лукашэнка зноў прыгадаў лічбу ў 150 тысяч уцекачоў з Украіны, якія прыехалі ў Беларусь.
Пасланьне пераносілі двойчы: спачатку з красавіка на 3 жніўня, пасьля на яшчэ адзін дзень пазьней. Цяпер яно супала з пачаткам датэрміновага галасаваньня на выбарах прэзыдэнта.
Расейскі консул у Менску паведаміў, што больш за 30 меркаваных расейскіх наймітаў, затрыманых у Беларусі на мінулым тыдні, знаходзіліся ў Менску праездам, накіроўваючыся ў адну зь дзяржаў Лацінскай Амэрыкі.
Галадоўку сяброўкі палітвязьня лічаць несанкцыянаваным масавым мерапрыемствам
Ведамства падкрэсьлівае рэгулярны і плянавы характар такіх мерапрыемстваў, падрыхтоўку навучанага рэзэрву называе працэсам, які «ідзе бесьперапынна».
На 6 жніўня ў парку Дружбы народаў плянаваўся мітынг-канцэрт Сьвятланы Ціханоўскай. Але Міністэрства абароны анансавала там канцэрт з нагоды Дня чыгуначных войскаў.
Скаргу ў Цэнтральную выбарчую камісію і Менгаравыканкам прынесла давераная асоба Сьвятланы Ціханоўскай Вольга Кавалькова.
Хэштэг стаў адказам на ранейшы флэшмоб праціўнікаў Лукашэнкі «Я/мы97%».
Толькі 4 жніўня, у дзень пачатку датэрміновага галасаваньня, праграмы кандыдатаў пачалі публікаваць у дзяржаўных газэтах.
Сьвятлана Ціханоўская выказалася пра спробу сарваць мітынг, заплянаваны 6 жніўня ў парку Дружбы народаў. Улада вырашыла правесьці там свой канцэрт.
«Калі застанецца стары прэзыдэнт, краіна перастане існаваць». Што сказаў Андрэй Дзьмітрыеў.
Месяц таму Сазанчук адмовіўся даваць падпіску аб невыдаваньні матэрыялаў сьледзтва.
Суд над Аляксандрам Мілюком, які зьняў правакацыю супраць сябе на відэа, пачаўся ў судзе Мастоўскага раёну 3 жніўня.
Сёньня на афіцыйных сайтах некалькіх беларускіх амбасадаў у эўрапейскіх краінах зьявілася паведамленьне з заклікам датэрмінова галасаваць на выбарах прэзыдэнта Беларусі.
Прэзыдэнцкія выбары стануць сур’ёзным іспытам на трываласьць усёй сыстэмы праваахоўных органаў, заявіў міністар унутраных спраў Юры Караеў у звароце да супрацоўнікаў МУС.
Адміністрацыя Савецкага раёну апублікавала расклад мерапрыемстваў у парку Дружбы народаў на ўвесь тыдзень. Раней штаб Ціханоўскай прызначыў на 6 жніўня мітынг-канцэрт у гэтым самым парку. Цяпер там у праграме — сьвяткаваньне Дня чыгуначных войскаў.
Аляксандар Лукашэнка выявіў неўласьцівыя яму спагадлівасьць і міласэрнасьць, калі ў размове з кіраўнікамі КДБ і Сьледчага камітэту папрасіў ня быць жорсткімі з затрыманымі расейскімі баевікамі.
Што такое справа «вагнэраўцаў» — прадухіленьне сілавога ўмяшаньня ўва ўнутраныя справы Беларусі ці інсцэніроўка, зладжаная Лукашэнкам? Што даказваюць дэталі гэтай справы? Хто выйграў ад справы «вагнэраўцаў»?
Журналістаў Радыё Свабода выклікалі на допыты ў Сьледчы камітэт у межах крымінальнай справы, заведзенай паводле падзей 14 ліпеня ў Менску.
Бізнэсовец турэцкага паходжаньня Сэдат Ігдэджы заявіў, што падаў заяву ў Генпракуратуру на Вераніку Цапкалу і яе сястру Натальлю Леанюк.
Да менскага пяціпавярховіка падагналі аўтавышку і зьнялі з балькона бел-чырвона-белы сьцяг. У міліцыі сказалі, што нехта напісаў заяву пра тое, што сьцяг абражае яго маральныя прынцыпы.
«Асаблівую ўвагу» падчас сустрэчы надалі абмеркаваньню сытуацыі зь нядаўнім затрыманьнем у Беларусі 33 расейскіх „баевікоў“».
Сьвятлана Ціханоўская 3 жніўня адмяніла мітынг у Стоўпцах празь непадрыхтаваную пляцоўку і пагрозу затрыманьня ўдзельнікаў мітынгу.
Ці магчымае аб’яднаньне штабоў кандыдатаў у прэзыдэнты Сяргея Чэрачня і Андрэя Дзьмітрыева са штабам Святланы Ціханоўскай?
Загрузіць яшчэ