Што адбывалася 24 жніўня.
24 жніўня польскі ПЭН-клюб апублікаваў заяву ў сувязі з падзеямі ў Беларусі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў.
Затрыманага раніцай 24 жніўня сустаршыню страйкаму «Беларуськалія» Анатоля Бокуна асудзілі за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.
Рэстаратар і крытык Лукашэнкі Вадзім Пракопʼеў расказаў Свабодзе, чаму ён пераехаў з Кіева ў Вашынгтон, з кім там сустракаецца і якім чынам у ЗША будзе дамагацца сваёй асноўнай мэты, дзе будзе сустракаць Макея і як будзе адкрываць другі, трэці ці чацьвёрты «фронт».
Абедзьве цэнтральныя плошчы ў Горадні ачапілі турнікетамі ўвечары 24 жніўня.
У Магілёве затрымалі Ўладзімера Шанцава, аднаго зь лідэраў мясцовага пратэставага руху, старшыню абласной арганізацыі АГП і давераную асобу Сьвятланы Ціханоўскай.
Дональд Трамп афіцыйна вылучаны кандыдатам у прэзыдэнты ЗША на выбарах, якія адбудуцца ў лістападзе 2020 году.
Супрацоўніка цэнтральнага апарату, начальніка гісторыка-архіўнага аддзяленьня МЗС Вячаслава Казачонка, які выйшаў тыдзень таму на пікет, звольнілі з замежнапалітычнага ведамства. Пра гэта ён сам расказаў Tut.by.
Расейскі апазыцыянэр Аляксей Навальны стаў ахвярай узьдзеяньня таксычнага рэчыва. Пра гэта заявіла ў панядзелак бэрлінская клініка Charite, дзе Навальны праходзіць лячэньне.
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) накіравала ліст у Менгарвыканкам і Менскі гарсавет з патрабаваньнямі спыніць эскаляцыю канфлікту і пачаць дыялёг дзеля кансалідацыі грамадзтва.
Сьвятлану Алексіевіч выклікалі 26 жніўня на 14:00 у Сьледчы камітэт у якасьці сьведкі ў крымінальнай справе, заведзенай па факце стварэньня Каардынацыйнай рады.
Такую думку ў інтэрвію Дзьмітрыю Гардону выказаў першы прэзыдэнт Украіны, кіраўнік украінскай дэлегацыі ў трохбаковай кантактавай групе для ўрэгуляваньня канфлікту на Данбасе Леанід Краўчук.
На мінулым тыдні ён выступіў з асуджэньнем катаваньняў пратэстоўцаў і падаў у адстаўку. Сёньня Лукашэнка звольніў яго з пасады
Мінфін Расеі падрыхтаваў правілы, якімі, у выпадку зацьвярджэньня, будзе кіравацца РФ пры выдачы дзяржаўных крэдытаў іншым краінам. На агульных падставах на іх атрыманьне ня змогуць прэтэндаваць Беларусь, Армэнія, Вэнэсуэла і Куба.
Лукашэнка і Пуцін 24 жніўня «абмеркавалі сытуацыю ўнутры нашай краіны і на зьнешнім контуры, асабліва на заходнім напрамку».
Ціханоўская выказала гатоўнасьць вырашыць крызіс праз дыялёг аб мірнай перадачы ўлады, у тым ліку з пасярэдніцтвамз міжнародных арганізацыяў.
Яўгена Меркіса затрымалі міліцыя ў пятніцу 21 жніўня. Выходныя ён правёў у ізалятары часовага ўтрыманьня.
Рабочы МТЗ Эдвард Сьвянцецкі зьехаў зь Беларусі і праз Украіну дабраўся да Польшчы, дзе зьбіраецца прасіць палітычнага прытулку.
Дзяржаўны сакратар Савету бясьпекі Беларусі Андрэй Раўкоў пракамэнтаваў у сябе ў Фэйсбуку замежныя акцыі салідарнасьці зь беларускім народам.
Раней у гэтай справе дапыталі Максіма Знака і Сяргея Дылеўскага. На 15 гадзін 24 жніўня на допыт выклікана Лілія Ўласава.
Іну Барысенку затрымалі 21 жніўня, калі яна выносіла сьмецьце. Паводле пратаколу міліцыі, Іна Барысенка 19 жніўня арганізавала несанкцыянаванае шэсьце.
«Ужо папярэджваюць: прыбярыце подпісы — і вам нічога ня будзе. Калі ад слоў пяройдуць да пагрозаў, мы пакідаем права надаць гэтаму міжнародную агалоску». Уганараваная лёгкаатлетка Марына Арзамасава разважае, ці могуць людзі спорту прысьпешыць перамены.
Сьвятлана Ціханоўская выступіць празь відэасувязь перад эўрадэпутатамі ў аўторак на пазачарговым пасяджэньні камітэту замежных справаў Эўрапарлямэнту, прысьвечаным Беларусі.
23 жніўня ўвечары з Акрэсьціна выйшаў адзін з апошніх затрыманых пасьля выбараў — грамадзянін Расеі Міхаіл Дарожкін, якога родныя і консулы шукалі 10 дзён. Выйшаў са штампам аб дэпартацыі і забароне ўезду ў Беларусь на 5 гадоў.
24 жніўня быў затрыманы сустаршыня страйкавага камітэту «Беларуськалію» Анатоль Бокун.
Ён выказаў надзею, што сутыкненьняў удасца пазьбягаць і далей.
У Менску прайшла прэсавая канфэрэнцыя сяброў прэзыдыюму Каардынацыйнай рады апазыцыі, закліканай забясьпечыць перамовы аб перадачы ўлады і вырашэньне палітычнага крызісу.
Сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады апазыцыі Лілія Ўласава выкліканая на допыт у Сьледчы камітэт.
23 жніўня пасьля маштабных акцый пратэсту ў Менску ў Палац Незалежнасьці прыляцеў на верталёце Аляксандар Лукашэнка з малодшым сынам Мікалаем. Абодва былі ў бронекамізэльках і са зброяй у руках. Што гэта была за зброя?
Небходнасьці ў апазнаньні цела Мікіты Крыўцова сваякамі няма, бо ягоная асоба вызначана. Гэтак, паводле адваката Віктара Мацкевіча, паведамілі яму ў Партызанскім раённым аддзеле Сьледчага камітэту.
Дзяржаўны сакратар па справах Эўропы пры МЗС Францыі Клеман Бон заявіў, што Лукашэнка пагражае свайму народу, і заклікаў улады Беларусі ўстрымацца ад рэпрэсій у дачыненьні да пратэстуючых.
Сяброў прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Вольгу Кавалькову і Сяргея Дылеўскага затрымалі на прахадной МТЗ супрацоўнікі АМАП і зьмясцілі ў аўтазак. Пазьней стала вядома, што Кавалькову завезьлі на Акрэсьціна.
МУС Беларусі ў сваім тэлеграм-канале заявіў, што максымальная колькасьць удзельнікаў мітынгу ў Менску склала каля 20 тысяч чалавек. У Берасьці і Горадні — ня больш за тры тысячы чалавек.
Генадзя Шутава паранілі 11 жніўня каля Маскоўскага райвыканкаму Берасьця. 19 жніўня ад раны ён памёр у вайсковым шпіталі ў Менску. Цела нябожчыка доўгі час не аддавалі сямʼі.
Што адбываецца ў Беларусі на 16-ы дзень пратэстаў супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў, якія адбыліся два тыдні таму.
Сьвет больш ня можа весьці двайную гульню з рэжымам Аляксандра Лукашэнкі, яго трэба палітычна і дыпляматычна ізаляваць, сказала экс-прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайце.
Народны артыст СССР Алег Басілашвілі выступіў з падтрымкай калектыву Купалаўскага тэатру.
Арганізацыя бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе зноў прапанавала ўладам Беларусі пасярэдніцтва ў вырашэньні ўнутрыпалітычнага крызісу
Такім чынам украінскае замежнапалітычнае ведамства пракамэнтавала нэгатыўную рэакцыю Менску на прапанову Ўладзіміра Зяленскага правесьці новыя выбары.
«Маршы новай Беларусі» ў Менску і іншых гарадах, міністар абароны паабяцаў ужыць супраць пратэстоўцаў армію. Найважнейшае за 23 жніўня
Дзясяткі тысяч беларусаў гуляюць у цэнтры Менску, танцуюць каля калючага дроту і выступаюць за мірныя перамены. Глядзіце, што сёньня адбывалася на «Маршы за новую Беларусь».
Што азначае сёньняшняе зьяўленьне Аляксандра Лукашэнкі ў Палацы Незалежнасьці з аўтаматам у руках? Разважае палітычны аглядальнік Свабоды Юры Дракахруст.
Афіцыйны прадстаўнік МУС Беларусі Вольга Чамаданава паведаміла, што на акцыі пратэсту ў Менску затрыманых няма
Заслужаная артыстка Беларусі, сьпявачка Анжаліка Агурбаш, якая шмат гадоў жыве ў Маскве, прыйшла на акцыю пратэсту да беларускай амбасады, каб «падтрымаць мірных беларусаў».
Як паведаміла прэс-сакратарка Лукашэнкі Натальля Эйсмант, ён з самай раніцы быў у Палацы Незалежнасьці, «кантраляваў абстаноўку», піша БелТА.
У Маскве паліцыя затрымала прынамсі 11 чалавек, якія выйшлі да беларускай амбасады на акцыю салідарнасьці з тымі, хто пратэстуе супраць Аляксандра Лукашэнкі ў Менску.
Юры Дракахруст аналізуе заявы міністра замежных справаў Расеі Сяргея Лаўрова наконт сытуацыі ў Беларусі, зробленыя сёньня на міжнародным моладзевым форуме «Тэрыторыя сэнсаў»
Прэс-служба A1 патлумачыла сёньняшнія перабоі з інтэрнэтам у Менску «патрабаваньнымі дзяржаўных органаў у сувязі з забесьпячэньнем нацыянальнай бясьпекі».
Лукашэнка выйшаў у бронікамізэльцы і з аўтаматам у руках.
У Літве абвясьцілі кампанію ў падтрымку Беларусі пад назвай «Шлях свабоды». Ініцыятыва выклікала вялікую зацікаўленасьць — больш як 30 000 удзельнікаў зарэгістраваліся ў жывы ланцуг.
Загрузіць яшчэ