Увечары 28 жніўня невядомымі затрыманы каардынатар штабу Віктара Бабарыкі, сябра Каардынацыйнай рады Віталь Крыўко. Пра гэта Tut.by паведамілі ў штабе.
Як расказалі Tut.by у штабе, машына, у якой ехаў Віталь Крыўко, нібыта падрапала аўтамабіль, які ехаў побач. Кіроўцы спыніліся, у гэты час пад’ехаў мікрааўтобус, зь яго выйшлі невядомыя, забралі Віталя і павезьлі яго кудысьці.
Цяпер месца яго знаходжаньня высьвятляе адвакат.
Віталь Крыўко — кіроўны партнэр івэнт-агенцтва Terra Group. Сярод іншага, ён займаўся таксама арганізацыяй выбарчай кампаніі Сьвятланы Ціханоўскай.