Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дыпляматычныя місіі краін Эўропы і ЗША заклікалі ўлады Беларусі спыніць гвалт над грамадзянамі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Дыпляматычныя місіі Злучаных Штатаў, краін Эўрапейскага Зьвязу, Вялікай Брытаніі і Швайцарыі ў Менску выступілі з сумеснай заявай аб гвалце і рэпрэсіях у Беларусі.

«Мы неаднаразова заяўлялі аб сваёй салідарнасьці з народам Беларусі, які патрабуе павагі да асноўных правоў і свабодаў чалавека з дапамогай правядзеньня свабодных і сумленных выбараў», — гаворыцца ў заяве.

Эўрапейскія і амэрыканскія дыпляматы адзначаюць у заяве, што з часу выбараў сталі сьведкамі «жорсткага і непрапарцыйнага» ўжываньня праваахоўнікамі сілы супраць мірных дэманстрантаў і простых грамадзян, пабачылі шматлікія траўмы, атрыманыя ў выніку гэтага гвалту, сталі сьведкамі гібелі людзей, даведаліся пра «незьлічоныя выпадкі жорсткага абыходжаньня і прыніжэньня» затрыманых.

У заяве дыпляматы асуджаюць «непрапарцыйнае ўжываньне сілы» і заклікаюць улады Беларусі:

  • спыніць гвалт і пагрозы стасаваньня вайсковай сілы супраць уласных грамадзян,
  • неадкладна і безумоўна вызваліць усіх несправядліва затрыманых,
  • спыніць запалохваньне і перасьлед з палітычных матываў,
  • правесьці поўнае і празрыстае расьсьледаваньне ўсіх меркаваных злачынстваў і злоўжываньняў і прыцягнуць вінаватых да адказнасьці,
  • выконваць міжнародныя абавязаньні краіны ў галіне асноўных дэмакратычных правоў і правоў чалавека.

«Толькі гэта створыць магчымасьць для мірнага ўрэгуляваньня крызісу на аснове адкрытага нацыянальнага дыялёгу», — гаворыцца ў сумеснай заяве.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG