Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманьні ў Менску вечарам 28 жніўня. Сьпіс


АМАП затрымлівае людзей на плошчы Незалежнасьці 28 жніўня
АМАП затрымлівае людзей на плошчы Незалежнасьці 28 жніўня

28 жніўня ў Менску зноў затрымлівалі актывістаў і ўдзельнікаў акцыяў пратэсту.

Увечары 28 жніўня на плошчы Незалежнасьці людзі зноў вышлі на мірную акцыю пратэсту. Жанчыны сталі ў «ланцуг салідарнасьці». Да іх падышлі міліцыянты, сказалі, што акцыя несанкцыянаваная, і запатрабавалі разысьціся. На плошчы Незалежнасьці зьявіліся аўтазакі і АМАП.

АМАП узяў людзей на плошчы ў «кола». Каля 19.45 пачаліся затрыманьні. Прынамсі двух хлопцаў зьмясьцілі ў аўтазак.

Праваабаронцы «Вясны» паведамляюць пра затрыманьне Акіма Юркевіча, Андрэя Семашкевіча, а таксама ​Ільлі Кузьняцова (сябар БАЖ), Сяргея Сяргеева і Міхаіла Фаліна.

Паводле «Вясны», актывісты «Народной Грамады» Аляксей Кірэеў і Рыгор Пагарцаў затрыманыя ў Маскоўскім РУУС.

У мікрараёне Новая Баравая міліцыя затрымала хлопца, які зьбіраў подпісы за адкліканьне дэпутата Палаты прадстаўнікоў. Зьбіральніка завуць Аляксей Трыпузь, яго павезьлі ў Бараўлянскі РАУС.

Увечары 28 жніўня невядомыя затрымалі каардынатара штабу Віктара Бабарыкі, сябра Каардынацыйнай рады Віталя Крыўко.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG