Улады Беларусі павінны перайсьці ад супрацьстаяньня да дыялёгу, каб урэгуляваць сытуацыю ў краіне, заявіў у пятніцу кіраўнік урада Альбаніі Эдзі Рама, якая цяпер старшынюе ў АБСЭ.
«Я зьвяртаюся сёньня да ўладаў Беларусі: ня страцьце гэты момант для пераходу ад канфрантацыі да дыялёгу», — заявіў Рама ў рамках пасяджэньня Пастаяннай рады АБСЭ па Беларусі ў Вене.
Пры гэтым Рама адзначыў, што АБСЭ можа адыграць канструктыўную ролю — дапамагчы Беларусі ў вырашэньні сытуацыі «шляхам дыялёгу, а ня гвалту», аднак арганізацыя ня мае намеру выконваць ролю пасярэдніка паміж уладамі і народам.
«Гэта не для нас — умешвацца ва ўнутраныя справы паміж уладамі Беларусі і беларускім грамадзтвам», — сказаў Рама.