Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рада БНР заклікала міжнародную супольнасьць да абароны сувэрэнітэту Беларусі


ікет супраць інтэграцыі Беларусі з Расеяй у Таронта
ікет супраць інтэграцыі Беларусі з Расеяй у Таронта

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі разглядае фармаваньне Расеяй рэзэрва сілавікоў, аб чым 27 жніўня заявіў Уладзімір Пуцін, як пагрозу вайсковага ўмяшальніцтва з боку Расеі.

Пра гэта гаворыцца ў заяве, апублікаванай на старонцы Рады БНР у фэйсбуку.

«Сама па сабе заява Ўладзіміра Пуціна аб гэтым ужо можа быць расцэненая як умяшаньня ва ўнутраныя справы Беларусі. — адзначана ў заяве. — Пратэсты ў Беларусі носяць выключна мірны характар. Іх патрабаваньні палягаюць у выкананьні законаў і павазе да грамадзянскіх правоў жыхароў Беларусі. Масавасьць пратэстаў сьведчыць пра тое, што Аляксандар Лукашэнка і ягоны недэмакратычны рэжым пазбаўленыя падтрымкі беларускага грамадзтва і павінны ў адпаведнасьці з законам і з агульнапрынятымі дэмакратычнымі нормамі саступіць месца новай уладзе, сфармаванай на свабодных і дэмакратычных выбарах».

Рада БНР заявіла, што «імавернае вайсковае ўмяшаньне і падаўленьне пратэстаў расейскімі войскамі паставіць крыж на добрасуседзкіх адносінах паміж Беларусьсю і Расеяй» і заклікала міжнародную супольнасьць да абароны сувэрэнітэту Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG