Каля 3:30 мінулай начы невядомыя пабілі шыбу і прабілі вострым прадметам дзьверы ў машыне дэпутаткі Палаты прадстаўнікоў Марыі Васілевіч, піша Tut.by.
Раней Васілевіч зьмясьціла ў Instagram заклік спыніць гвалт у Беларусі, наведвала пабітых пратэстоўцаў у лякарні і прасіла ў іх прабачэньня.