Аляксандар Лукашэнка на фоне пратэстаў, якія працягваюцца 20 дзён, выехаў у Віцебскую вобласьць і заклікаў займацца эфэктыўнай працай на прыватных і дзяржаўных прадпрыемствах.
«Каб у нас не было спрэчак: гэтая бакханалія канчаецца, трэба займацца эканомікай», — заявіў Лукашэнка, наведваючы ў пятніцу ТАА «Савушкин-Орша».
Яго цытуе дзяржагенства «БелТА».
«Паміж дзяржаўнымі прадпрыемствамі і прыватнымі не павінна быць розьніцы: усюды павінна быць наладжаная эфэктыўная работа, павінны выкарыстоўвацца сучасныя тэхналёгіі і, як вынік, дасягацца высокія вынікі», — сказаў Лукашэнка.