Пра гэта канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель заявіла ў пятніцу на прэсавай канфэрэнцыі ў Бэрліне ў адказ на просьбу ТАСС даць ацэнку заяве прэзыдэнта Расеі аб фармаваньні такой рэзэрвы.
20-ы дзень пратэстаў. Салідарнасьць з купалаўцамі, суды над журналістамі. Што адбываецца ў Беларусі
«Я спадзяюся, што справа ня дойдзе да выкарыстаньня такіх сіл», — сказала Мэркель.
Паводле слоў кацлеркі, людзі, якія выйшлі на вуліцы беларускіх гарадоў, змагаюцца за права свабодна выказваць сваё меркаваньне.
«Яны павінны мець магчымасьць рабіць гэта самастойна, без умяшаньня звонку», — падкрэсьліла Мэркель.
«Я абмяркоўвала з расейскім прэзыдэнтам тое, што якраз датычна Беларусі павінен датрымлівацца сувэрэнітэт краіны», — адзначыла Мэркель.