Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На акцыі пратэсту ў Менску затрымалі 200 чалавек, Пуцін сфармаваў атрады ў дапамогу Лукашэнку. Найважнейшае за 27 жніўня


Шэсьце вернікаў па праспэкце Незалежнасьці ў Менску 27 жніўня
Шэсьце вернікаў па праспэкце Незалежнасьці ў Менску 27 жніўня

Падчас акцыі на плошчы Незалежнасьці ў Менску затрыманыя 200 чалавек, Пуцін сфармаваў паліцэйскія часткі ў дапамогу Лукашэнку. Найважнейшае за 27 жніўня

Сёньня ў Менску акцыі пратэсту адбываліся на плошчы Незалежнасьці і на плошчы Свабоды. Падчас акцыяў мэтанакіравана затрымлівалі журналістаў. Праваабаронцы паведамляюць пра затрыманьне прынамсі 170 чалавек толькі на плошчы Незалежнасьці.

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў у тэлеінтэрвію, што сфармаваная рэзэрва з супрацоўнікаў праваахоўных органаў для дапамогі Беларусі пры неабходнасьці. «Расейскія сілы ня будуць выкарыстоўвацца да таго часу, пакуль экстрэмісцкія элемэнты ў Беларусі не пяройдуць межаў, не пачнуць разбой» — заявіў ён.

Аляксандар Лукашэнка заявіў, што гатовы весьці дыялёг, у тым ліку пра абнаўленьне Канстытуцыі. Але ў першую чаргу з працоўнымі і студэнцкімі калектывамі

Кіраўнік Беларусі заявіў, што не дапусьціць абвалу курсу беларускага рубля. «У нас абсалютна дастаткова рэзэрваў, каб на прымальным узроўні стрымаць курс» — сказаў ён. Ён таксама паведаміў, што Беларусь вядзе з Расеяй перамовы аб рэфінансаваньні $1 млрд доўгу.

Аляксандар Лукашэнка заявіў, што Польшча прэтэндуе на Горадзенскую вобласьць, калі Беларусь распадзецца.

Пасол Беларусі ў Варшаве быў выкліканы ў МЗС Польшчы для тлумачэньня наконт заявы кіраўніка Беларусі аб тэрытарыяльных прэтэнзіях Польшчы.

Кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей сабраў кіраўнікоў амбасадаў замежных дзяржаў для абмеркаваньня ўнутранай сытуацыі і зьнешнепалітычнай рэакцыі на яе. Амбасадары краін Эўразьвязу выказалі Макею захапленьне мужнасьцю беларусаў, якія выйшлі на пратэсты.

Прэм’ер Польшчы Матэвуш Маравецкі заявіў, што ўрад Польшчы заклікае Расейскую Фэдэрацыю адмовіцца ад сваіх плянаў па ўмяшаньні ў Беларусі.

Канцылярыя прэм’ер-міністра і міністэрства замежных спраў Беларусі адмовіліся ад візыту кіраўнікоў урадаў і міністраў замежных спраў Балтыі ў сваю краіну, прапанаванага Эстоніяй.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG