Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Мы ім пакажам, што такое санкцыі». Лукашэнка загадаў перавесьці транзытныя патокі зь літоўскіх партоў


Аляксандар Лукашэнка, 21 жніўня.
Аляксандар Лукашэнка, 21 жніўня.

Аляксандар Лукашэнка паабяцаў адказаць на санкцыі іншых краін, паведамляе БелТА.

«Вось мы ім зараз пакажам, што такое санкцыі. Калі яны яшчэ ў Кітай і Расею праз нас (палякі і літоўцы) баражавалі, цяпер яны будуць лятаць або праз Балтыку, або Чорнае мора гандляваць з Расеяй і іншае. А пра санкцыйную прадукцыю (тую прадукцыю, на якую Расея ўвяла эмбарга) хай нават і ня мараць. Мы ім пакажам, што такое санкцыі».

«Я даручыў ураду ўнесці прапанову аб пераарыентацыі ўсіх гандлёвых патокаў з партоў Літвы на іншыя. Вось мы і паглядзім, як яны будуць жыць. 30% літоўскага бюджэту фармуюць нашы грузапатокі празь Літву. Што яшчэ трэба? Зажраліся. Таму паставім на месца», — заявіў Лукашэнка падчас паездкі ў Віцебскую вобласьць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG