Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм’ер-міністар Японіі Сіндза Абэ падаў у адстаўку


Сіндза Абэ
Сіндза Абэ

Прэм’ер-міністар Японіі Сіндза Абэ падаў у адстаўку. Ён пакіне сваю пасаду, як толькі яму знойдуць замену. Пра гэта ён аб’явіў на прэсавай канфэрэнцыі ў Токіё.

65-гадовы палітык пакутуе ад язвавага каліту, апошнім часам яго стан пагоршыўся. Абэ быў самым прарасейскім кіраўніком ўраду ў гісторыі Японіі, аднак яму не ўдалося дасягнуць ніякага прагрэсу ў ключавым для Токіё пытаньні — зьмене статусу Курыльскіх астравоў.

Абэ — унук па кудзелі 37-га прэм’ер-міністра Японіі Набусукэ Кісі і сын былога міністра замежных спраў Сінтара Абэ. У 1982 годзе ён пачаў палітычную кар’еру, стаўшы сакратаром свайго бацькі. У 1993 годзе ён стаў чальцом японскага парлямэнту, быў выбраны па акрузе, у якой да яго выбіраліся ягоны бацька і другі ягоны дзед.

У 2006 годзе Абэ стаў самым маладым прэм’ер-міністрам у гісторыі краіны, заняўшы гэтую пасаду ў 52 гады. Для гэтага ён узначаліў лібэральна-дэмакратычную партыю Японіі, якую таксама ўзначальваў ягоны бацька. Абэ ўжо падаваў у адстаўку ў 2007 годзе, спаслаўшыся на абвастрэньне хранічнага каліту, у той момант міністры ягонага ўраду знаходзіліся ў цэнтры карупцыйных скандалаў. У сьнежні 2012 году ён зноў стаў прэм’ерам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG