Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БАЖ патрабуе завесьці крымінальную справу за перашкоду працы журналістаў


Акцыя пратэсту каля Чырвонага касьцёлу ў Менску
Акцыя пратэсту каля Чырвонага касьцёлу ў Менску

Беларуская асацыяцыя журналістаў патрабуе ад старшыні Сьледчага камітэту Івана Наскевіча завесьці крымінальную справу па факце падзеяў 27 жніўня 2020 году, калі ў Менску затрымалі некалькі дзясяткаў журналістаў.

27 жніўня ў Менску і Берасьці супрацоўнікі органаў унутраных спраў затрымалі дзясяткі журналістаў. Супрацоўнікі міліцыі ў адвольным парадку зьнішчылі матэрыялы здымак, якія зьяўляюцца інтэлектуальнай уласнасьцю журналістаў і СМІ. Гэта суправаджалася пагрозамі пашкоджаньня ці зьнішчэньня тэхнікі.У некаторых тэхніку забралі.

Прэс-сакратарка МУС Вольга Чамаданава сказала, што журналістаў не затрымлівалі, а даставілі ў Кастрычніцкае РУУС для праверкі «дакумэнтаў, якія пацьвярджаюць законнасьць іх прафэсійнай дзейнасьці». Журналісты зарэгістраваных СМІ, а таксама замежныя журналісты, акрэдытаваныя пры Міністэрстве замежных справаў, будуць адпушчаныя, паабяцала Чамаданава.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG