Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МУС Беларусі: 27 жніўня затрымалі 114 пратэстоўцаў


Акцыя пратэсту каля Чырвонага касьцёлу ў Менску, 27 жніўня
Акцыя пратэсту каля Чырвонага касьцёлу ў Менску, 27 жніўня

Паводле Міністэрства ўнутраных справаў, 27 жніўня зафіксавалі 37 месцаў «палітычнай актыўнасьці грамадзянаў», у гэтых акцыях узялі ўдзел каля 5000 чалавек, у тым ліку 1400 каля Чырвонага касьцёла ў Менску. У праўладных акцыях, піша МУС, удзельнічалі 2400 чалавек.

Па ўсёй краіне сумарна затрымалі 114 грамадзянаў за «адміністрацыйныя парушэньні». Затрыманьні паўсотні журналістаў называюць «дастаўленьнем у РУУС для праверкі дакумэнтаў» — адпусьцілі «практычна ўсіх», піша МУС, толькі на аднаго склалі адміністрацыйны пратакол, яшчэ аднаго журналіста «выслалі з краіны ў дабраахвотным парадку».

Як разьвіваліся падзеі

  • Пасьля разгону акцыі пратэсту супраць несумленных выбараў і гвалту, якая праходзіла 26 жніўня ля Чырвонага касьцёла ў Менску, людзі зноў выйшлі на пратэст.
  • Пасьля 18-й гадзіны на плошчы Свабоды затрымалі некалькі дзясяткаў журналістаў, сярод іх фатографа Радыё Свабода Ўладзімера Грыдзіна. Журналістаў пасадзілі ў мікрааўтобус і даставілі ў Кастрычніцкае РУУС «для праверкі дакумэнтаў».
  • На плошчы Свабоды сабраліся некалькі соцень пратэстоўцаў, у многіх на плячах — бел-чырвона-белыя сьцягі, у руках плякаты. Яны сталі ў калёну і рушылі ў бок плошчы Незалежнасьці, сьпяваючы «Магутны Божа».
  • Праспэктам Незалежнасьці ўжо ішла калёна ў тысячу чалавек. Дэманстранты несьлі бел-чырвона-белыя сьцягі, кветкі і абразы, спыняліся на чырвонае сьвятло.
  • На плошчы Незалежнасьці са сьцягамі і плякатамі сабраліся каля тысячы чалавек. АМАП заблякаваў прыступкі да Чырвонага касьцёла, не пускаючы людзей з плошчы да касьцёла. Паступова АМАП пачаў ачапляць плошчу, выцясьняючы людзей. У 19:30 пачаліся затрыманьні. Сярод дзясяткаў затрыманых і журналісты Свабоды Алег Грузьдзіловіч, Андрэй Рабчык і Алесь Дашчынскі. Стрым Свабоды сілавікі спынілі ў жывым эфіры.
  • Праваабарончы цэнтар «Вясна» паведамляе пра больш як 200 затрыманых толькі на плошчы Незалежнасьці. СЬПІС ТУТ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG