Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Гэта бітва паміж кіраўніком і ягоным народам, а не паміж ЗША і Расеяй», — намесьнік Пампэо


Стывэн Бігэн
Стывэн Бігэн

ЗША не імкнуцца падпарадкаваць свайму кантролю Беларусь, не ідзецца пра супрацьстаяньне паміж Вашынгтонам і Масквой, заявіў першы намесьнік дзяржаўнага сакратара ЗША Стывэн Біган у Вене ў пятніцу.

«ЗША не дамагаюцца кантролю або вырашэньня лёсу народу Беларусі. Толькі ён адзін можа вызначаць гэта», — сказаў Бігэн на спэцыяльным пасяджэньні пастаяннай рады АБСЭ, прысьвечанай абмеркаваньню сытуацыі ў Беларусі.

З словаў Бігэна, яму ясна, што «гэта не суперніцтва паміж Усходам і Захадам, і, вядома, не суперніцтва паміж Расеяй і ЗША... гэта бітва паміж кіраўніком і ягоным народам».

Паводле першага намесьніка дзяржаўнага сакратара ЗША, каб вырашыць крызіс у Беларусі, цяпер патрэбныя два ключавыя крокі:

  • Па-першае, павінен неадкладна спыніцца гвалт супраць беларускага народу і маюць быць вызваленыя ўсе несправядліва затрыманыя.
  • Па-другое, народ Беларусі павінен атрымаць права выбраць сваіх уласных лідэраў на сапраўды свабодных і справядлівых выбарах зь незалежным назіраньнем.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG